Быць чалавекам – гэта адчуваць сваю адказнасьць. Адчуваць сорам перад жабрацтвам, якое, здавалася б, і не залежыць ад цябе. Ганарыцца кожнай перамогай, атрыманай аднадумцамі. Усьведамляць, што кладучы сваю цагліну, і ты дапамагаеш будаваць сьвет.
Антуан Сэнт-Экзюперы
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
Міліцыя адмаўляецца узбуджаць крымінальную справу за крадзеж маёмас 01/08/2008 - 22:45 / Радыё Рацыя Сталічная міліцыя адмаўляецца караць злодзеяў, што скралі трымальнік для сцягоў з будынку мінскага офісу партыі БНФ.
Менавіта такі адказ Савецкі райаддзел сталічнай міліцыі накіраваў на адрас намесніка старшыні Партыі БНФ Алеся Міхалевіча ў адказ на ягоную заяву з нагоды крадзяжу трымальніка для сцягоў са сцяны будынку, дзе знаходзіцца мінская штаб-кватэра БНФ.
Паводле пастановы, падпісанай начальнікам Савецкага РУУС падпалкоўнікам Бяссмертным, скрадзеная маёмасць ацэньваецца ў 100 000 беларускіх рублёў, і з-за таго, што гэтая сума не перавышае памеру 10 базавых велічыняў, крымінальная справа ўзбуджаная быць не можа.
Нагадаем, што трымальнік, які з 10 раніцы да 8 вечара штодня трымае бел-чырвона-белы і еўрапейскі сцягі, знік у ноч з 13 на 14 снежня мінулага году, акурат перад візітам ў Мінск Уладзімера Пуціна.
Як распавёў старшыня моладзевай фракцыі БНФ Алесь Каліта, "управа фронту знаходзіцца ў самым цэнтры гораду непасрэдна побач са сталічнай акадэміяй міліцыі і безумоўна наяўнасць тут незалежніцкіх сцягоў трохі бянтэжыць гарадское кіраўніцтва. Думаю трымальнік і быў сарваны з той прычыны, каб падчас свайго візіту Пуцін выпадкова гэтыя сцягі ў беларускай сталіцы і не пабачыў”
Алесь Каліта кажа, што гэта ўжо не першы выпадак вандалізму каля управы фронту. Аднак, па ягоных словах, за гэтыя ўчынкі яшчэ ніводзін чалавек не быў пакараны. комментарии: 0
Беларусы прапаноўваюць назваць вуліцу імем генерала Захаранкі 01/08/2008 - 22:39 / Хартыя' 97 рганізацыя "Маладыя дэмакраты" падала ў Менгарвыканкам зварот з просьбай прысвоіць адной з вуліц Менска імя экс-міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Захаранкі.
Па словах аднаго з лідэраў "Маладых дэмакратаў" Міхаіла Пашкевіча, такое рашэнне было прынятае 4 студзеня, у дзень нараджэння Ю.Захаранкі, калі экс-міністру ўнутраных спраў споўнілася б 56 гадоў. У гэты дзень яго калегі па партыі, сябры арганізацыі АГП "Маладыя дэмакраты" пабывалі на месцы выкрадання Ю.Захаранкі.
Як сказаў М.Пашкевіч, аналагічныя звароты ў Мінгарвыканкам будуць накіраваныя таксама адносна астатніх бясследна зніклых – палітыка Віктара Ганчара, бізнэсмэна Анатоля Красоўскага і журналіста Змітра Завадскага.
"Мы павінны нагадаць людзям, кім былі гэтыя палітыкі, што яны зрабілі для Беларусі. Варта адзначыць, што Юры Захаранка быў першым міністрам унутраных спраў пасля першых прэзідэнцкіх выбараў 1994 года. І я думаю, што ён годны таго, каб яго імем была названая менская вуліца", – адзначыў М.Пашкевіч.
Нагадаем, былы міністр унутраных спраў і адзін з лідэраў апазіцыі Юры Захаранка знік у траўні 1999 года. Шматлікія ў Беларусі і ў свеце лічаць, што яго выкралі па палітычных прычынах і, магчыма, забілі. Беларускія ўлады заяўляюць, што следства яшчэ не завершанае і прычыны выкрадання Захаранкі, як і яго лёс, невядомыя. У дачыненні да яго знікнення падазраюцца вышэйшыя беларускія службоўцы. комментарии: 0
Суд апраўдаў Гарбачова 01/08/2008 - 22:35 / Наша Ніва У Барысаўскім раённым судзе адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы лідэра кампаніі «За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва» Віктара Гарбачова.
Ён быў затрыманы сёньня і абвінавачаны міліцыянтамі ў нібыта ўчыненай ім бойкі на канцавым прыпынку электрычкі Крупкі—Барысаў. Сьведкі заяўляюць, што інцыдэнт быў справакаваны знарок.
Зазначым, што судьдзя Юры Кобец напачатку заявіў самаадвод. комментарии: 0
Актывіста апазіцыі асудзілі без яго ведама 01/08/2008 - 22:17 / milinkevich.org Актывіст Руху “За Свабоду” Алесь Зарэмбюк аказаўся вінен дзяржаве больш за паўмільёна рублёў. Пра гэта ён выпадкова даведаўся днямі.
Спадар Алесь атрымаў пастанову суддзі Мастоўскага раённага суда Гарадзенскай вобласці А. Г. Боцька пра тое, што ён пакараны штрафам у памеры 15 базавых велічынь паводле ч.1 артыкула 23.24 Адміністрацыйнага кодэксу Рэспублікі Беларусь “за парушэнне устаноўленага парадку правядзення сходаў”. Актывіста абвінавацілі ў арганізацыі сустрэчы Аляксандра Мілінкевіча з жыхарамі горада Масты.
Суддзя вырашала правесці слуханні па справе Алеся Зарэмбюка ў ягоную адсутнасць. Яна матывавала сваё рашэнне тым, што абвінавачаны ухіляецца ад яўкі і няма ніякай магчымасці ажыццявіць ягоны прымусовы прывод. Заява суддзі здзівіла спадара Алеся.
– Я нікуды не хаваўся і ні ад чаго не ўхіляўся. Павесткі ў суд мне ніхто не прыносіў. Таму такая пазіцыя суддзі мне не зразумелая, – кажа Алесь Зарэмбюк.
Мала таго, што на працэсе не былі прадстаўлены інтарэсы абвінавачанага, у якасці сведак выступалі выключна міліцэйскія работнікі. Гэта капітан міліцыі А. Данільчык, міліцэйскі відэааператар Е. Самошкін і супрацоўнік Мастоўскага РАУС В. Трубянок. З такімі удзельнікамі слуханні прайшлі хутка, гладка і з прадбачным вынікам.
– Я не рабіў прамоваў, не заклікаў людзей на сустрэчу. Не было іншых прыкмет таго, што я з’яўляюся арганізатарам, таму я не згодны з рашэннем суда. У бліжэйшы час я планую падаваць скаргу на гэтае рашэнне ў Гродзенскі абласны суд, – паведамляе Алесь Зарэмбюк. комментарии: 0
Адміністрацыя прэзідэнта адмаўляецца ад дыялёгу з АДС 01/08/2008 - 22:05 / Радыё Свабода Кіраўніцтва Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі адмаўляецца ад дыялёгу з прадстаўнікамі Аб’яднаных дэмакратычных сілаў у справе правядзеньня сёлетніх выбараў у Палату прадстаўнікоў.
Пра гэта сьведчыць адказ, які сёньня атрымалі сустаршыні Палітрады АДС ад намесьніцы кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі Натальлі Пяткевіч. Апазыцыянэры прапаноўвалі правесьці непасрэдныя перамовы паміж адміністрацыяй Аляксандра Лукашэнкі і Палітрадай Аб’яднаных дэмакратычных сілаў, каб стварыць умовы для правядзеньня выбараў, легітымнасьць якіх ня будзе аспрэчвацца ні ў самой краіне, ні за яе межамі.
Сустаршыня Палітрады АДС Анатоль Лябедзька кажа, што ў лісьце яны прапанавалі Адміністрацыі прэзыдэнта абмеркаваць два пытаньні: выбарчае заканадаўства і практыку яго ўжываньня. Яны лічаць, што гэта было б адначасова і вырашэньне пэўных праблемаў, і пачатак дыялёгу ўлады і апазыцыі.
Анатоль Лябедзька кажа: сутнасьць адказу намесьніцы кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі зьвялася да таго, што адміністрацыя не займаецца арганізацыяй і правядзеньнем выбарчай кампаніі.
“Гэта вельмі дзіўна, таму што кіраўнік дзяржавы зьяўляецца адным з суб’ектаў заканадаўчай ініцыятывы. І значная частка, калі не пераважная бальшыня таго, што ўносіцца ў Палату прадстаўнікоў, сыходзіць ад Лукашэнкі.
Але Пяткевіч кажа, што гэта ня іх справа, што яны не займаюцца правядзеньнем выбарчых кампаніяў. Але ж разам з тым яны выступаюць за тое, каб у Беларусі праходзілі вольныя, справядлівыя выбары”. комментарии: 0
Тернистый путь к демократии ("The Washington Post", США) 01/08/2008 - 21:36 / inosmi.ru 'Моя мать всегда говорила: победа демократии - лучший способ отомстить' (Билавал Бхутто Зардари [Bilawal Bhutto Zardari], сын покойной Беназир Бхутто) Трудно представить себе более ошибочное понимание демократической идеи. Демократия по самой своей сути - противоядие от того династического реванша, к которому стремится молодой Бхутто. комментарии: 0
Обетование Америки ("The International Herald Tribune", США) 01/08/2008 - 21:33 / inosmi.ru По данным последних исследований, почти 70 процентов американцев считает, что Соединенные Штаты движутся в неверном направлении. Речь идет не о географии, а о нашем национальном предназначении, о духе, доверии и компетенции. Волна беспокойства и отрицания, прокатившаяся по стране, связана, прежде всего, с осознанием того, что ценности и добродетели, сделавшие Америку источником силы, стабильности и вдохновения для всего мира, находятся в плачевном состоянии. комментарии: 0
Николай Халезин: «В Беларуси есть современная драматургия» 01/08/2008 - 01:05 / Хартыя97 В 2008 году «Свободный театр» планирует создать в Минске театральную студию: набрать молодых людей и заняться их образованием. Об этом в интервью БелаПАН сообщил художественный руководитель театра Николай Халезин.
По его информации, в январе «Свободный театр» проведет три недели на гастролях в Нью-Йорке и Лос-Анджелесе. Также в США планируется реализовать совместный педагогический проект с Калифорнийской школой искусств.
Театру предстоят трехнедельные гастроли в Англии. В Лондоне и Лидсе коллектив представит постановки «Быть Гарольдом Пинтером» и «Поколение Jeans». Н.Халезин отметил, что будет реализован педагогический проект с Британской школой сценической речи и драматургии: белорусскому театру предложили провести недельный курс со студентами.
В апреле в Салониках (Греция) «Свободному театру» будет вручена театральная премия Европы. Перед этим коллектив представит премьеру трилогии «Зона молчания», а также спектакли «Быть Гарольдом Пинтером» и «Поколение Jeans».
Как сообщил Н.Халезин, в наступившем году в Минске пройдет презентация книги переводов пьес молодых драматургов Беларуси «Поколение Jeans», изданной «Свободным театром». Книга выпущена на белорусском языке в переводе профессора Андрея Коляды. В издание вошли пьесы Дианы Балыко, Павла Пряжко, Константина Стешика, Яны Русакевич, Натальи Коляды, Николая Халезина и др. «Мы направим по пять экземпляров книги в каждый белорусский театр, чтобы больше не было высказываний о том, что в Беларуси нет современной драматургии», — сказал Н.Халезин.
«Свободный театр» был создан два с половиной года назад. Труппа не имеет собственной сцены, помещения для репетиций, финансирования, поэтому спектакли «Свободного театра» в Беларуси проходят на различных площадках. Как правило, такие показы широко не афишируются. комментарии: 0
Билл Гейтс уходит с поста президента Microsoft 01/08/2008 - 01:03 / Хартыя97 Глава корпорации Microsoft Билл Гейтс выступил на открывшейся сегодня в Лас-Вегасе выставке высоких технологий CES 2008 с программной речью.
Отметив, что это его последний публичный доклад, Гейтс объявил о том, что в июле намерен сложить с себя часть полномочий руководителя Microsoft и вплотную заняться деятельностью своего благотворительного фонда.
Гейтс подчеркнул, что день сложения полномочий станет первым днем с тех пор, как ему исполнилось семнадцать, когда он не будет полноценным сотрудником Microsoft: "Я пока не знаю, как будет проходить мой последний день в качестве руководителя. Это немного странно, ну вы знаете… Что бы вы делали в ваш последний день?".
Глава Microsoft в своей речи сообщил, что человечество успешно завершило "первое цифровое десятилетие" и провозгласил начало второго, отметив, что компания Microsoft сосредоточится на разработке кроссплатформенных решений, улучшении пользовательских интерфейсов систем и устройств и создании новых мультимедийных сервисов.
Напомним, Билл Гейтс недавно попал в список самых уважаемых известных людей по версии информационного агентства Reuters. комментарии: 0
Мітрапаліт Філарэт згадаў пра Канстанціна Астроскага 01/08/2008 - 00:59 / "Наша Ніва" Мітрапаліт Менскі і Слуцкі Філарэт у сваім сёлетнім калядным пасланьні згадаў праваслаўнага магната Вялікага Княства Літоўскага Канстанціна Астрожскага. Не таго, які атрымаў знакамітую перамогу над маскоўцамі пад Воршай, а ягонага нашчадка, які задушыў казацкае паўстаньне Севярына Налівайкі. «Прыгадаем словы, якія прагучалі ў 1593 годзе з вуснаў дабравернага князя Канстанціна Канстанцінавіча Астрожскага. «Мы не паветра і не вецер сьцеражом, — зьвяртаўся ён да сваіх адзінаверных суайчыньнікаў, — але ісьцінную веру, трымаючыся яе, захоўваем». Гэты верны сын Праваслаўнай Царквы і сапраўдны герой нашай Бацькаўшчыны ўмеў быць цьвёрдым у сваёй веры, у яе абароне і ўмацаваньні. У надыходзячым годзе нам належыць аддаць князю Канстанціну Астрожскаму даніну вечнай і ўдзячнай памяці, бо ўжо чатыры стагодзьдзі мінула з дня яго спачыну. За гэты час гісторыя нашага народу шмат разоў пацьвярджала ісьціннасьць яго глыбокага перакананьня ў тым, што толькі праваслаўная вера бацькоў можа зьяўляцца асноваю для нашай свабоды ад ілжэвучэньняў, для нашай незалежнасьці ад стыхій сьвету гэтага і для нашага ўмацаваньня ў запаведзях Госпада Іісуса Хрыста», – адзначае Філарэт.
Характэрна, што сёлета калядная трансьляцыя сьвяточнай літургіі са Сьвята-Духавага катэдральнага сабору вялася на беларускай мове. Усе рэпартажы з рэгіёнаў былі таксама па-беларуску. комментарии: 0