Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
Либеральный взгляд
Врагом хорошего должно быть лучшее
читать похожие материалы

цитата:
Доводы, до которых человек додумывается сам, обычно убеждают его больше, нежели те, которые пришли в голову другим.
Блез Паcкаль
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Кампании:
За наших!
За свободу политзаключенных!
Save Hrodna!
Campain for saving the city from demolition!
«Перемен.инфо»
Cайт альянса "Время побеждать!". Голосование, текст манифеста, комментарии, критика.
Солидарность байнета
день солидарности в байнете
«Вернем свое!»
Гражданская кампания против отмены социальных льгот
« январь 2008 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
  2 3 4
16
     
Напад на актывіста Руху "За Свабоду"
01/04/2008 - 21:25 / milinkevich.org
Увечары 2 студзеня ў Пінску ў пад’езьдзе свайго дому быў зьбіты 52-гадовы актывіст Руху “За свабоду” Кастусь Чувак. Міліцыя не хоча караць злодзея. Са слоў спадара Кастуся, ён ведае ў твар чалавека, які на яго напаў, бо некалькі разоў бачыў яго раней, але асабіста не знаёмы. Калі-нікалі паміж Кастусём і незнаёмцам завязваліся размовы, у тым ліку па палітычных пытаннях. Нападнік ніколі раней не хаваў свайго негатыўнага стаўлення да нацыянальна свядомых грамадзянаў. У аўторак увечары актывіст Руху у двары свайго дому чарговы раз сустрэў гэтага чалавека. Апошні пачаў абражаць спадара Кастуся і пераследаваў яго да самага пад’езда. Ля ліфту нападнік моцна стукнуў сп. Кастуся па галаве, потым, калі той упаў, біў безабароннага чалавека нагамі. Падчас збіцця ён прыгаворваў: “Можаш ісьці скардзіцца, але табе ніхто не паверыць, бо мяне ў міліцыі і КГБ усе ведаюць, у мяне там добрыя сувязі”. Да чацвярга стан збітага актывіста не палепшыўся. Ўвечары а 22-й гадзіне Кастусь Чувак выклікаў хуткую дапамогу. З падазрэннем на страсенне мозгу спадара Кастуся шпіталізавалі. Увечары да пацярпелага ў шпіталь прыйшлі двое следчых, якія паводзілі сябе вельмі дзіўна. У размове, калі спадар Кастусь пачаў апісваць прыкметы злодзея, міліцыянат прагаварыўся, што ведае гэтага чалавека. Інтарэс следчых да справы адразу знік. “Трэба правесьці сьледства, а там пабачым,” – сказаў адзін з аператыўнікаў. Следчы па прозвішчу Місюкавец “міралюбіва” сказаў Кастусю Чуваку: “Ну расказвай, не бойся, я цябе біць не буду, калі што не так скажаш”. Міліцыянты прынялі заяву, але настойліва рэкамендавалі пацярпеламу не патрабаваць узбуджэння крымінальнай справы. Выглядае, што міліцыя не надта хоча караць злодзея.
комментарии: 0
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015