Люди, веря, что новый правитель окажется лучше, охотно восстают против старого, но вскоре они на опыте убеждаются, что обманулись, ибо новый правитель всегда оказывается хуже старого
Н. Макиавелли
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
Буш выступіў з апошнім штогадовым пасланьнем 01/30/2008 - 06:38 / Радыё Свабода Галоўным у пасланьні прэзыдэнта быў стан эканомікі краіны. Джордж Буш прызнаў, што эканоміка ЗША перажывае пэрыяд “няўпэўненасьці”, аднак заверыў, што ў пэрспэктыве краіну чакае эканамічны рост. Эканамічны рост Буш зьвязаў са “здольнасьцю прадаваць амэрыканскія тавары, ураджай і паслугі па ўсім сьвеце”. Ён падкрэсьліў, што “трэба рабіць усё магчымае дзеля здыманьня гандлёвых бар’ераў і павелічэньня інвэстыцыяў”.
Шмат увагі Буш надаў замежнай палітыцы ЗША, намаганьням у прасоўваньні дэмакратыі ў посткамуністычным сьвеце і некаторых вызначальных мусульманскіх краінах:
“Апошнія сем гадоў мы былі сьведкамі яркіх момантаў у гісторыі. Мы бачылі грамадзянаў Грузіі і Ўкраіны, якія адстойвалі сваё права на свабодныя і справядлівыя выбары. Мы бачылі, як народ Лібану выйшаў на вуліцы з патрабаваньнем незалежнасьці. Мы бачылі як аўганцы паўсталі супраць тыраніі Талібану і абралі сабе новага прэзыдэнта і новы парлямэнт. Мы бачылі, як шчасьлівыя іракцы сьвяткавалі свае свабодныя выбары. І гэтыя вобразы свабоды натхнялі нас”.
Джордж Буш заявіў, што Злучаныя Штаты падтрымліваюць свабоду па ўсім сьвеце “ад Кубы і Зімбабвэ да Беларусі і Бірмы”. У гэтым зьвязку ён заклікаў Кангрэс цалкам фінансаваць распрацаваную ягонай адміністрацыяй праграму замежнай дапамогі “Выклік тысячагодзьдзя”. Мэта праграмы -- умацаваньне дэмакратыі, празрыстасьці і вяршэнства закону ў разьвіваных краінах.
Прэзыдэнт адзначыў посьпехі ў стабілізацыі сытуацыі ў Іраку і заявіў, што цягам найбліжэйшых месяцаў адтуль будуць выведзеныя болей як 20 тысяч вайскоўцаў. Наступнае скарачэньне ўжо будзе залежыць ад сытуацыі і ад рэкамэндацыяў камандаваньня.
У праблеме Ірану Буш падкрэсьліў, што амэрыканцы паважаюць вялікую гісторыю іранскага народу і чакаюць таго дня, калі іранцы змогуць жыць свабодна. Прэзыдэнт зноў заклікаў кіраўніцтва Ірану спыніць працы дзеля ўзбагачэньня ўрану, які можа выкарыстоўвацца пры вытворчасьці ядзернай зброі:
“Мой заклік да лідэраў Ірану – дакажыце, што працы дзеля ўзбагачэньня ўрану спыненыя, і мы гатовы пачаць перамовы. Каб далучыцца да ўсясьветнай супольнасьці, неабходна быць адкрытым як адносна будучых ядзерных праграмаў, гэтак і да ўсяго зробленага ў гэтай галіне раней. Спыніце ціск унутры краіны. Спыніце падтрымку тэрарызму. І найперш ведайце: Амэрыка дасьць адпор усім, хто пагражае нашым вайскоўцам. Мы будзем падтрымліваць нашых саюзьнікаў, і мы будзем абараняць нашы жыцьцёва важныя інтарэсы ў Пэрсыцкай затоцы”
Дэмакраты не пагаджаюцца са зьнешняй палітыкай адміністрацыі Буша. Пазыцыю апазыцыйнай партыі ў адказ на пасланьне прэзыдэнта сёлета выказала губэрнатар штату Канзас Катлін Сэбэліюс. Сярод іншага яна заявіла, што “апошнія пяць гадоў вельмі дорага каштавалі Амэрыцы, найперш у людзкіх ахвярах і тысячах параненых, жыцьцё якіх, магчыма, зьменіцца назаўсёды...” Сэбэліюс падкрэсьліла, што зьнешняя палітыка рэспубліканцаў дадала Амэрыцы ворагаў і што трэба аднаўляць рэпутацыю краіны. комментарии: 0
Звароты беларускіх жанчын да Пуціна з Масквы перашлюць Лукашэнку 01/30/2008 - 06:33 / ЕРБ У адміністрацыю прэзідэнта Беларусі перашлюць з Масквы звароты беларускіх жанчын, якія яны дасылалі Пуціну. Жанчыны прасілі расійскага прэзідэнта пасадзейнічаць у арганізацыі сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.
Звароты былі перасланыя ў Маскву з 12 па 14 студзеня ў выглядзе сямі калектыўных тэлеграм, пад якімі падпісаліся 32 жыхаркі Мінску, Бабруйска, Барысава, Жодзіна, Мазыра, Гродна, Ліды, Пастаў, Пружан ды іншых гарадоў.
Гэта пераважна сваякі асуджаных, а таксама нязгодныя з рашэннямі судоў па сваіх грамадзянсткіх справах. Некалькі гадоў яны беспаспяхова спрабавалі патрапіць на аўдыенцыю да Лукашэнкі, аднак у пачатку студзеня атрымалі чарговую адмову.
Жанчыны спадзяваліся, што з дапамогай адміністрацыі Пуціна, яны вырашаць сваю праблему, але памыліліся комментарии: 0
Зьмітра Жалезьнічэнку тэрмінова вяртаюць у Жлобін 01/30/2008 - 06:31 / Прэс-група Партыі БНФ 29 студзеня, Менск. Зьмітра Жалезьнічэнку ў тэрміновым парадку вязуць зь менскага вайсковага шпіталю ў вайсковую частку ў Жлобін. Па меркаваньні адказвана сакратара Ўправы Партыі БНФ Уладзімера Лабковіча зьвязана гэта зь вялікай увагай да падзеяў вакол Зьмітра Жалезьнічэнкі з боку журналістаў і кіраўніцтва Партыі БНФ. Нагадаем, сёньня Вінцук Вячорка, Уладзімер Лабковіч, Аляксей Янукевіч і Алесь Каліта спрабавалі трапіць у шпіталь, але іх не пусьцілі, спаслаўшыся на карантын. А журналісту Радыё "Свабода" ўдалося сфатаграфаваць Зьмітра і нават узяць кароткае інтэрвію. комментарии: 0
Салігорск: актывістаў арыштавалі на 15 сутак 01/30/2008 - 06:28 / Радыё Свабода Судзьдзя Салігорскага раённага суду Аляксандар Бураўцоў пакараў грамадзкіх актывістаў Ларысу Насановіч і Аляксандра Цацуру 15 суткамі арышту.
Абое абвінавачаныя ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мітынгу прадпрымальнікаў 28 студзеня.
Больш як дзьве гадзіны доўжылася ў Салігорску паседжаньне суду над Ларысай Насановіч. “Свабода” атрымлівала інфармацыю зь месца ад грамадзкага актывіста кампаніі “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Віктара Крываля:
“Людзей тут шмат. Поўная заля. Ніводнага пустога месца. Сьведкі, праца адваката, і тым больш відэаздымкі — усё паказала, што адносна Ларысы Насановіч у судзьдзі не было магчымасьці адшукаць ніводнай зачэпкі. Але, як гаворыцца, ён заплюшчыў вочкі і агучыў рашэньне: 15 сутак арышту. Прозьвішча судзьдзі – Бураўцоў”.
Арыштаваў сёньня судзьдзя Бураўцоў і лідэра салігорскіх прадпрымальнікаў Аляксандра Цацуру. Расказвае сын асуджанага Ільля:
“Калі яго вялі ў суд, то мы паведамілі, што Ларысу пасадзілі. Так што ён быў гатовы да гэтага. У судзе быў адзін сцэнар. Тыя ж самыя сьведкі выступалі. Двое зь іх – супрацоўнікі райвыканкаму з ідэалягічнага аддзелу (мужчына і жанчына), яшчэ трое – міліцыянты”.
Як мяркуе салігорскі праваабаронца Леанід Мархотка, прысуд сёньня быў сфальшаваны:
“Мітынгу ў Салігорску не было. На плошчы зьбіралі подпісы прысутных тут людзей пад зваротам прадпрымальнікаў у Салігорскі райвыканкам. Інкогніта каля Цацуры і Насановіч знаходзіліся Ларыса Жукава, начальніца аддзелу ідэалягічнай працы Салігорскага райвыканкаму, і яе намесьнік Саладуха. Яны ўсё выслухалі, а пасьля пайшлі ў райвыканкам і адтуль выклікалі міліцыю. Калі ўсе разышліся, да Цацуры і Насановіч падышоў начальнік міліцыі Уладзімер Захарчук і запрасіў праехаць для гутаркі ў кабінэце. Ну, а там ім ужо паведамілі пра затрыманьне і склалі пратакол аб адміністрацыйным парушэньні”.
Віктар Крываль кажа, што вынікі суду ў Салігорску несправядлівыя і таму не застануцца па-за ўвагай грамадзкасьці:
“Дарэчы, калі яны выходзілі з суду, то там людзі крычалі ім усьлед. Ну няхай бы яны (калі гэта людзі, а ня нелюдзі) заявілі: “Ня будзем мы тут сьведчыць! Ня будзем!” Не... Я сядзеў і думаў, што трэба рабіць?
У апазыцыі знойдзем адказных і пільных людзей. Трэба зараз весьці “шэрую кнігу”. Прозьвішча салігорскага судзьдзі абавязкова павінна быць унесена ў гэтую “шэрую кнігу”. комментарии: 0
У Курапатах ушанавалі памяць рэпрэсаваных 01/30/2008 - 06:26 / Радыё Свабода Сёньня ва ўрочышчы Курапаты адбылася акцыя памяці ахвяраў сталінізму. Ладзіла яе мэмарыяльная сэкцыя Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.
Каля 20 прадстаўнікоў грамадзкасьці і журналістаў сабраліся а 16 гадзіне ва ўрочышчы Курапаты, каб ушанаваць памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. Яны ўсклалі кветкі і запалілі зьнічы каля курапацкіх крыжоў. Падобныя акцыі штомесяц праходзілі ў мінулым годзе, які грамадзкі камітэт абвясьціў Годам памяці. Сёлета штомесяц 29 чысла прадстаўнікі грамадзкасьці зноў будуць зьбірацца ў Курапатах. Старшыня мэмарыяльнай сэкцыі Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Вячаслаў Сіўчык сказаў:
“Якраз за 2007 год адной зь лепшых напрацовак грамадзкага аргкамітэту па Году памяці было тое, што са студзеня па сьнежань 2007 году акцыі адбываліся ў Курапатах. Была закладзена такая беларуская традыцыя. Гэтыя акцыі адбываюцца дзеля таго, каб 29 кастрычніка было днём памяці ахвяраў таталітарных рэжымаў. Фармат таксама выпрацаваны такі народны. Ён ня штучны. Людзі аддаюць даніну памяці ў тым выглядзе, як яны могуць, як гэта прынята на Беларусі”.
Намесьнік старшыні мэмарыяльнай сэкцыі Ўладзімер Раманоўскі апавёў аб плянах стварэньня Інстытуту нацыянальнай памяці.
“Мы ведаем, што праца Інстытуту нацыянальнай памяці будзе прысьвечана праблеме культуры, якую таксама фактычна зьнішчылі як гістарычны фактар. Інстытут нацыянальнай памяці сёлета будзе стварацца на ўзроўні аргкамітэту. Гісторыя — станавы хрыбет культуры. Усталяваўшы станавы хрыбет гістарычнай памяці, мы можам і адрадзіць культуру, а культура – гэта падмурак для каштоўнасных крытэраў жыцьця чалавека. Каб у нас былі ня толькі чаркі і скваркі, а каб у нас былі нармальныя чалавечыя крытэры нашага жыцьця”.
Адна з удзельніц, актывістка Маладога фронту Тацяна Шапуцька, сказала:
“Мы бяром удзел у гэтай акцыі штомесяц. Мы не павінны забывацца на гэтае месца. На жаль, сюды ходзіць ня вельмі многа людзей і пераважна сталага веку. Мы лічым, што Курапаты трэба памятаць дзеля будучыні”. комментарии: 0
Лечение на уничтожение 01/30/2008 - 06:24 / Сергей Пономарев Стихийно начатая голодовка 14 января больными Республиканской туберкулезной больницы пос. Новоельня Дятловского района не очень обеспокоила главного врача – Мячеслава Довгаля. В первый день голодовки по палатам сурово засуетился медперсонал во главе с главным врачом, угрожая выписать больных, а к вечеру уже пошли «обещания» - отправить голодающих на принудительное лечение в учреждение «закрытого типа». комментарии: 0
Косава: непазьбежная незалежнасьць 01/30/2008 - 05:59 / Алесь Чайчыц Аб'ектыўна гледзячы, не застаецца нічога, акрамя як зьмірыцца з тым, што незалежнасьць Косава - зьвяршоны факт, гэтаксама, як фактам была незалежнасьць Чачэніі паміж дзьвюма чачэнскімі войнамі. Усе бакі канфлікту гэта разумеюць, і таму зараз займаюцца выключна выцягненьнем найбольшых выгадаў для сябе, якія можна атрымаць у пэрыяд перад абвяшчэньнем косаўскай незалежнасьці і яе прызнаньнем. комментарии: 1