Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
Либеральный взгляд
Сіла, што мабілізуе
читать похожие материалы

цитата:
Если мужик может стать королем, не думай, что в королевстве уже демократия.
Вудро Вильсон
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Кампании:
За наших!
За свободу политзаключенных!
Save Hrodna!
Campain for saving the city from demolition!
«Перемен.инфо»
Cайт альянса "Время побеждать!". Голосование, текст манифеста, комментарии, критика.
Солидарность байнета
день солидарности в байнете
«Вернем свое!»
Гражданская кампания против отмены социальных льгот
« январь 2008 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
  2 3
16
24
     
"Грантососы" и "лукашисты"
01/24/2008 - 21:13
"Грантосос" - популярное нынче слово в беларуской политике. Оскорбительное. Можно, я немного позанудствую и расскажу, кто это такой и чем он отличается от человека, получающего грант? Многие даже в оппозиционной среде называют грантососами всех, кто занимается проектами, деньги на которые идут из грантов. Обычно западных. Типа, это преступно - человек, мол, наживается. Кто-то в моей френдленте недавно спрашивал, а почему собственно искусство (то, чем в жизни занимается он) должно быть бесплатным для потребителя. Мне кажется, вопрос о грантах оттуда же. Что собственно такое грант, кому и на что он даётся?
комментарии: 18
Выйшаў на волю Зьміцер Дашкевіч
01/24/2008 - 04:33 / Наша Ніва
Яго вызвалілі з шклоўскай калёніі, дзе ён адбываў пакараньне. Паводле словаў Зьмітра, навіна пра вызваленьне для яго была поўнай нечаканасьцю. Нагадаем, што ў лістападзе 2006 г. (ад верасьня 2006 г. ён знаходзіўся ў сьледчым ізалятары) Дашкевіч быў асуджаны на паўтара году зьняволеньня за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт». На волю ён меўся выйсьці 15 сакавіка 2008 г. «У сераду каля 17-й міцыянты прыйшлі на працу і адвялі мяне ў штаб, — распавядае Дашкевіч. — Там мне паведамілі, што рашэньнем Вярхоўнага Суду ад 22 студзеня мой тэрмін зьняволеньня быў зьменшаны да году». Хоць з хадайніцтвам у ВС Зьміцер не зьвяртаўся. Не сьвяціла яму і ўмоўна-датэрміновае вызваленьне — зь пяцьцю «парушэньнямі рэжыму». Высьветлілася ўрэшце, што Дашкевіч пераседзеў у калёніі лішнія чатыры месяцы. «У адказ на пытаньне, як жа з гэтымі месяцамі быць, мне параілі хутчэй сабрацца, і каб сёньня ж мяне ў калёніі не было». З Шклова Зьміцер скіраваўся ў Воршу, адкуль найзручнейшы шлях у Менск. Дашкевіч не выглядае змучаным — ён праменіцца радасьцю, увесь час жартуе. Перад выхадам на волю яму выплацілі заробленыя на лягернай пілараме рублі. На іх ён накупляў гарбаты і частаваў на аршанскім вакзале ўсіх, хто прыехаў яго сустрэць — Барыса Гарэцкага з «МФ», сяброў-пратэстантаў, журналістаў. Поўнай нечаканкай было вызваленьне сына і для бацькоў. Як расказаў Вячаслаў Дашкевіч, дзесяць дзён таму яны адправілі сыну бандэроль, але пазаўчора яе вярнулі безь ніякіх тлумачэньняў. Бацькі ўспрынялі гэта як нейкія бюракратычныя перашкоды, а ня сьведчаньне хуткага вызваленьня. «Калі мы ездзілі да сына ў калёнію, ён прынёс нам дзьве вялікія торбы ягонай турэмнай перапіскі. Але ён ня думаў, што выйдзе на волю, ён чакаў чагосьці горшага. Зьміцер быў упэўнены, што сядзець яшчэ доўга», — кажа бацька. З Воршы Зьміцер адразу ж уначы скіраваўся ў Менск. Ён зьбіраецца засяродзіцца на палітычнай дзейнасьці, вулічных акцыях Вясны-2008, будзе рабіць спробы зарэгістраваць «Малады фронт». Дашкевіч не шкадуе, што прайшоў праз такое выпрабаваньне: «У камэрах людзі ўсё разумеюць, там ведалі, напрыклад, пра акцыі прадпрымальнікаў, якія адбываліся ў Беларусі, там падтрымліваюць палітычныя зьмены». Цімох Дранчук, кіраўнік аргкамітэту «Беларускага камітэту ў абарону правоў зьняволеных» бачыць у вызваленьнях пазытыўную тэндэнцыю: «Магчыма, улады зразумелі, што недастаткова ўзяць крэдыт у Расеі, каб захавацца. Вызваленьні Аўтуховіча і Дашкевіча — першы крок на шляху выкананьня 12-ці ўмоваў Эўразьвязу. Нельга сказаць, што тут толькі палітычная гульня, гэта канкрэтныя крокі». «Абсалютна нечаканае вызваленьне! — згаджаецца праваабаронца Алесь Бяляцкі. — Тым больш на фоне апошніх затрыманьняў і «справы Зьдзьвіжкова». Можна меркаваць, што паўплывала цьвёрдая пазыцыя Эўропы па палітычных вязьнях Беларусі. Магчыма, гэта новая спроба рэжыму залагодзіць Захад і зьняць напружанасьць сытуацыі».
комментарии: 1
КДБ цікавіцца замежнымі канфэрэнцыямі
01/24/2008 - 04:31 / Радыё Свабода
КДБ выклікала на гутарку Вольгу Лісаковіч, якая ўдзельнічала ў жаночай канфэрэнцыі ў Вільні. Супрацоўніка КДБ Аляксандра Вецяневіча цікавіць, хто арганізаваў канфэрэнцыю, склад яе ўдзельнікаў і якія абмяркоўваліся пытаньні. Гэта ня першы выпадак, калі супрацоўнікі КДБ просяць інфармацыю пра тое, ці іншае мерапрыемства, якое адбываецца за межамі краіны.   Вольга Лісаковіч паведаміла “Свабодзе”, што супрацоўнік КДБ, які паказаў ёй пасьведчаньне на імя Аляксандра Вецяневіча, сам уручыў ёй позву ў КДБ на 23 студзеня.   Вольга працуе юрысконсультам у прыватнай фірме. У мінулым месяцы яе запрасілі ў Літву на жаночую канфэрэнцыю, у якой удзельнічалі каля 30 жанчын з Беларусі. На канфэрэнцыі абмяркоўваліся розныя пытаньні – ад ролі жанчыны ў грамадзтве да прафіляктыкі рака малочнай залозы.   Вольга апавяла, што на пачатку студзеня да яе на працу прыйшоў супрацоўнік КДБ і прапанаваў даць інфармацыю пра тое, хто арганізаваў канфэрэнцыю, пра што гаварылі ў часе абмеркаваньня таго ці іншага пытаньня і г.д. Вольга тады адмовілася размаўляць і прапанавала супрацоўніку КДБ даслаць ёй афіцыйную позву, калі, ня ягоную думку, зь яе боку ёсьць нейкае парушэньне заканадаўства.   Учора ён зноў прыйшоў да яе на працу і ўручыў позву.   Гаворыць Вольга Лісаковіч:   “Я лічу, што КДБ, беларускія спэцслужбы цікавіць тое, што адбываецца за мяжой – сэмінары і канфэрэнцыі, якія адбываюцца за межамі нашай краіны, таму што самі яны невыязныя. Іх цікавіць, што кажуць людзі, пра што вядуць размовы, якія праблемы ўздымаюць, якія маюць меркаваньні на той ці іншы конт”.   Вольга апавяла, што лічыла супрацоўнікаў КДБ больш прафэсійнымі.   “Я, як юрыст, заўжды думала, што ў КДБ працуюць прафэсійныя людзі, якія прафэсійна займаюцца сваёй справай. Але той факт, што чалавек папросту прыйшоў да мяне на працу, пачаў задаваць нейкія пытаньні, абсалютна не кіруючыся заканадаўствам і Канстытуцыяй...”   Гэта ня першы выпадак, калі супрацоўнікі КДБ цікавяцца канфэрэнцыямі і сэмінарамі, якія адбываліся за межамі Беларусі. Моладзевую актывістку партыі БНФ Аляксандру Клімовіч наведалі ва ўнівэрсытэце. Супрацоўнік КДБ прасіў назваць, чаму былі прысьвечаныя сэмінары ў Швэцыі, Польшчы, Літве і Ўкраіне.   Насту Александровіч таксама наведвалі службоўцы і прасілі дакладна распавесьці пра мэту замежных паездак.   У сфэру інтарэсаў спэцслужбаў усё часьцей трапляюць маладзёны, якія ўдзельнічаюць у моладзевых канфэрэнцыях і сэмінарах за межамі краіны. Спробы правесьці сэмінары на тэрыторыі Беларусі, на практыцы азначаюць затрыманьні і арышты за нібыта несанкцыянаваны сход. Летась некалькі дзясяткаў юнакоў і дзяўчат затрымалі толькі за тое, што яны арганізавалі летнік на лясной паляне.
комментарии: 0
Абраны новы кіраўнік падкамітэту ПАРЭ ў справах Беларусі
01/24/2008 - 04:29 / Радыё Свабода
Яна замяніла на гэтай пасадзе эстонскага парлямэнтара Андрэса Хэркеля. Тэрмін ягонага мандату, які быў выдадзены на тры гады, скончыўся.   Учора ўвечары завяршылася абмеркаваньне сытуацыі ў Беларусі на паседжаньні Палітычнага камітэту Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы. Спэцыяльны дакладчык па Беларусі італьянскі парлямэнтар Андрэа Рыгоні заявіў, што альтэрнатывы дыялёгу няма. Прадстаўнікі беларускіх уладаў у Страсбуры казалі, што палітвязьняў у Беларусі няма, а прадстаўнікі палітычнай заявілі, што сытуацыя ў краіне з правамі чалавека пагаршаецца.   Экспэрты, якія азнаёміліся са справаздачай Андрэа Рыгоні, адзначаюць: параўнальна з дакладамі сваіх папярэднікаў – Хрыстаса Пургурыдэса і Андрэса Хэркеля яна выглядае значна мякчэйшай і больш стрыманай. Новы дакладчык у беларускіх справах прапануе і надалей весьці дыялёг зь Беларусьсю. Хаця і прызнае, што гэта нялёгкая справа.   Намесьнік старшыні міжнароднай камісіі Палаты прадстаўнікоў Анатоль Красуцкі лічыць такі падыход пазытыўным і спадзяецца, што статус спэцыяльна запрошанага, які Беларусь пазбавілі яшчэ ў студзені 1997 году, будзе ёй вернуты:   “Хацелася б адзначыць пэўныя элемэнты канструктыўнасьці і некаторай аб’ектыўнасьці ў дакладзе спадара Рыгоні. І гэта сьведчыць пра тое, што удзел беларускай дэлегацыі ў рабоце Парлямэнцкай асамблеі неабходны. Каб непасрэдна даносіць да эўрапейскіх парлямэнтароў сытуацыю ў Беларусі”.   Палітоляг Андрэй Фёдараў лічыць, што да дыялёгу эўрапейскіх структураў з беларускімі ўладамі трэба ставіцца вельмі асьцярожна:   “Канечне, я згодны з тым, што трэба працягваць дыялёг. Але трэба клапаціцца і пра тое, каб гэта не перарасло ў патураньні ўладам. Калі дыялёг будзе працягвацца, а ў Беларусі будуць саджаць людзей у турмы, дык гэта, на мой погляд, будзе толькі на руку беларускім уладам”.   А Вінцук Вячорка, які непасрэдна ўдзельнічаў ва ўчорашняй дыскусіі ў Страсбуры зьвяртае ўвагу на тое, як разумеюць дыялёг прадстаўнікі беларускіх уладаў і як гэта прагучала ў выступе Натальлі Андрэйчык, якая выкладала на паседжаньні афіцыйны погляд:   “Ім хочацца дыялёгу з Парлямэнцкай Асамблеяй Рады Эўропы, з Радай Эўропы. Але ні ў якім разе не з уласным народам і не з дэмакратычнымі сіламі. Адзінае слова, якое гучала ў спадарыні Андрэйчык, гэта – хуліганы на вуліцы. Прызнацца, вельмі шкада, што такая танальнасьць зноў пачынае панаваць.   Я сказаў, што былі некаторыя спадзевы (можа, ня столькі ў самой Беларусі, колькі за яе межамі) летась – увесну і ўвосень, што магчыма нейкае прасоўваньне па шляху зьмякчэньня палітычных варункаў. Але сёньня, пасьля студзеньскіх і сьнежаньскіх падзеяў, не выпадае гаварыць, пра зьмякчэньне стаўленьня да Беларусі”.     У рамках дыскусіі ніякіх выніковых дакумэнтаў не прымалася. Спадар Рыгоні сказаў, што ў хуткім часе ён зьбіраецца зноў прыехаць у Беларусь.
комментарии: 0
Кацярына Салаўёва і Зьміцер Жалезьнічэнка паўторна выключаныя з унів
01/24/2008 - 04:27 / Наша Ніва
Кацярына Салаўёва   Кацярына Салаўёва вучылася на 2-м курсе гісторыка‑філялягічнага факультэту Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Дзяўчыну не дапусьцілі да зімовай сэсіі, бо яна не здала залік па краіназнаўству. Дата заліку супала з адміністрацыйным судом, калі Салаўёвай прысудзілі штраф у памеры 1 млн. 50 тыс. рублёў за палітычныя графіці нанесеныя на будынак полацкага гарвыканкаму. У пачатку сьнежня Салаўёву ўжо адлічалі з унівэрсытэту за «акадэмічную непасьпяховасьць». Аднак пад ціскам грамадзкасьці яе аднавілі ў ВНУ ўжо праз пару дзён пасьля выключэньня, праўда, з умовай — да першага парушэньня ці затрыманьня. Дзяўчына кажа, што будзе паступаць куды‑небудзь за мяжу. «Ці ў Смаленск паеду вучыцца, ці яшчэ куды, але абавязкова на завочнае аддзяленьне», — кажа яна. Варта нагадаць, што Кацярына Салаўёва праходзіць як падазраваная ў крымінальнай справе паводле арт. 193 ч.1 «Удзел у незарэгістраванай арганізацыі». Другая крымінальная справа супраць Салаўёвай па «зьнявазе дзяржаўных сымбаляў» прыпыненая. Зьміцер Жалезьнічэнка 22 студзеня рэктар Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Аляксандар Рагачоў падпісаў загад аб адлічэньні з ВНУ студэнта 3‑га курсу матэматычнага факультэту Зьмітра Жалезьнічэнкі.   Хлопец быў адлічаны з унівэрсытэту яшчэ 7 верасьня 2007 году за адміністрацыйнае правапарушэньне — распаўсюджваньне білетаў на канцэрт беларускіх бардаў без рэгістрацыі. Але Зьміцер тады ня склаў рук і ня зьехаў вучыцца за мяжу, а працягваў адстойваць свае правы у судах. 16 студзеня суд Цэнтральнага раёну Гомеля прызнаў незаконным адлічэньне з трэцяга курсу матэматычнага факультэту студэнта‑выдатніка Зьмітра Жалезьнічэнкі. Хлопец аднавіўся на вучобу, але, як высьветлілася, ненадоўга. Афіцыйная прычынай новага адлічэньня зьяўляецца — парушэньне правілаў унутранага распарадку, невыкананьне прыказу рэктара і парушэньне дамовы між адміністрацыяй ВНУ і прафсаюзным камітэтам. Перад гэтым прэзыдыюм студэнцкага прафкаму палічыў далейшае знаходжаньне хлопца ў ВНУ «немэтазгодным». За адлічэньне прагаласавалі сямёра студэнтаў, супраць — пяць. Можна з дакладнасьцю гаварыць, што Зьміцер Жалезьнічэнка будзе працягваць адстойваць свае правы ў судах і надалей.
комментарии: 0
Грышчэня — невыязны
01/24/2008 - 04:24 / Наша Ніва
Напрыканцы сьнежня баранавіцкі актывіст апазыцыі Яраслаў Грышчэня атрымаў пісьмовую пастанову, дзе паведамлялася, што хлопцу часова забаронены выезд з тэрыторыі краіны. Яшчэ напрыканцы верасьня Грышчэня спрабаваў атрымаць дазваляльны для выезду штамп, ён зьбіраўся ляцець у Страсбург, але яму адмовілі на падставе “судовай пастановы ад 11 верасьня”. Нагадаем, што ў гэты дзень хлопец быў прызнаны вінаватым у парушэньні артыкулу 193 КК “Удзел у незарэгістраванай арганізацыі”. Грышчэню тады прысудзілі штраф у памеры 930 тысяч рублёў. «Напярэдадні Новага году я зноў паспрабаваў атрымаць штампік, каб зьезьдзіць да сяброў у Польшчы, але і на гэты раз мне адмовілі. Я накіраваў запыт у пашпартны стол, каб мне патлумачылі прычыну забароны. Празь нейкі час прыйшоў адказ: “Мы маем права не адказваць на Ваша пытаньне”. Новых крымінальных справаў супраць мяне ніхто не заводзіў, штраф я сплаціў, таму ніякіх законных падставаў для забароны ў іх няма», – кажа хлопец. Грышчэня ўжо зьвярнуўся са скаргай у суд. Нагадаем, некалькі тыдняў таму лідэру АГП Анатолю Лябедзьку даслалі такую ж пастанову з афіцыйным спавешчаньнем пра забарону пакідаць межы Беларусі, а ў мінулы чацьвер грамадзкага актывіста й незалежнага журналіста Барыса Гарэцкага зьнялі зь цягніка, калі ён кіраваўся на сэмінар па інтэрнэт‑журналістыцы ў Кіеў.
комментарии: 0
Программа «Ищем выход» с Лилией Шевцовой
01/24/2008 - 04:18 / Московский Центр Карнеги
Журнал «Тайм» в конце прошлого года объявил В.Путина, президента России, «человеком года». Но он не только "человек года», безусловно, а как пишут очень многие люди, очень многие специалисты по России, это человек десятилетия. Потому что он, с их точки зрения, изменил Россию. Изменил за свои 8 лет.
комментарии: 0
Стыдливая глобализация
01/24/2008 - 04:07 / Газета.ру
Российская экономика интенсивно интегрируется в международную, не обращая внимания на дутую экономическую ксенофобию властей. Ксенофобия могла бы считаться душой экономической политики уходящего президента России. Наиболее ярко она расцвела, пожалуй, в нефтегазовой отрасли. В силу значения, которое для российской экономики имеют углеводороды, неудивительно, что события именно в этой отрасли служат для наблюдателей удобным материалом для различных обобщений.
комментарии: 0
Европейская мечта сербов может превратиться в славянскую фантазию
01/24/2008 - 03:57 / "The Times"
Сила националистических эмоций, которые тысячелетиями были тесно переплетены с сербским чувством национального самосознания, это главная причина успеха Николича в первом туре выборов.Если вы молодой, образованный и живущий в Белграде серб, то, похоже, что плана 'Б' у вас нет. Вы возлагаете надежды на то, что у лидеров вашей страны хватит ума, чтобы вверить судьбу страны Европейскому Союзу. Альтернатива такому плану невообразимо мрачная и неприятная: в раздражении отойти от Европы в объятия России и к иллюзиям славянской солидарности. А в условиях возможного назревания нового конфликта из-за спорной провинции Косово такая альтернатива выглядит и довольно опасной.
комментарии: 0
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015