Той, хто носіць у сваім сэрцы вобраз будучага сабора, - ужо пераможца. Перамога ёсьць плод любві. Толькі любві адкрываюцца контуры яшчэ не скончанай статуі. Толькі любоў накіроўвае інструмент яго стваральніка. Розум знаходзіць каштоўнасьць толькі тады, калі ён служыць любві.
Антуан Сэнт-Экзюперы
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
Мерапрыемства ў Нью-Ёрку 06/30/2008 - 16:30 / www.belmov.org 29 чэрвеня ля будынка ААН Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі правеў дэманстрацыю, каб падтрымаць беларускага моладзевaгa актывістa Івана Шылу. Нагадаем, што 4 чэрвеня ІВАН ШЫЛА меўся здаваць апошні выпускны экзамэн, але яго не дапусьцілі да яго і выключылі са школы. Акрамя Івана за імкненьне да справядлівасці пацярпелі дырэктар салігорскай школы №4 Сянькова В. І. і намесніца дырэктара па выхаваўчай працы Семчанкова А.М. Яны адмовіліся падпарадкоўвацца незаконнаму загаду камісіі аддзела адукацыі Менрайвыканкама ануліраваць вынікі 2-х папярэдніх іспытаў Івана Шылы, за што былі звольнены з працы. комментарии: 3