На волю выйшлі больш за 1000 змагароў за незалежнасць Тыбета 06/21/2008 - 01:16 / ЕРБ Больш за 1000 змагароў за незалежнасць Тыбета вызваленыя з кітайскіх турмаў. Яны былі затрыманыя ў сакавіку падчас вулічных сутыкненняў з кітайскай паліцыяй у Тыбеце.
Аднак, як паведамляе агенцтва "Сіньхуа", адначасова 12 чалавек былі асуджаныя, але на якое пакаранне, невядома. комментарии: 0
Белсат: празь месяц на «Сырыюсе» 06/21/2008 - 01:13 / Наша Ніва Пра гэта Народнай волі паведамілі ў прэс‑службе каналу
— Перамовы наконт спадарожніка «Сірыус» ужо скончаны, — паведамілі ў прэс‑службе «Белсата». — Зараз удакладняецца дакументацыя, вырашаецца тэхнічны бок. У другой палове ліпеня — пачатку жніўня вяшчанне канала будзе пашырана на спадарожнік «Сірыус». У сувязі з гэтым мы рыхтуем і два новыя цыклы. Першы — «Тыдзень з Радыё Свабода», другі — перадачы з канала «Дойчэ велі». Трансляцыя на спадарожнік «Астра» таксама будзе працягвацца. Але ж так ці інакш спадарожнікавае вяшчанне мае сваё абмежаванне, і, на жаль, мець такую аудыторыю, якую маюць звычайныя каналы, «Белсат» не зможа. Тым не менш, паверце, мы робім усё магчымае, каб канал быў сапраўды больш даступным для беларусаў. комментарии: 0
Карэн Сьцюарт: «Парлямэнцкія выбары стануць галоўным іспытам для Лук 06/21/2008 - 01:11 / Наша Ніва Улады Беларусі павінныя вызваліць усіх палітвязняў і правесці свабодныя выбары, калі яны жадаюць паслаблення санкцыяў са боку ЗША і паляпшэння адносінаў.
«Мы жадаем вызвалення зняволеных і спрабуем прадбачыць, што можа адбыцца на выбарах, якія стануць галоўным іспытам гатовасці Лукашэнкі да пераменаў», — сказала амбасадар ЗША у Беларусі Карэн Сцюарт у інтэрв’ю агенцтвуFrance Press.
Амбасадар Карэн Сцюарт гаварыла з Вашынгтона, дзе яна знаходзіцца пасля таго, як беларускія ўлады вымусілі яе і вялікую частку ейнага штата пакінуць Беларусь, якую Злучаныя Штаты завуць «апошняй дыктатурай Еўропы».
«Мы ўсё яшчэ жадаем і гатовыя разгледзець спосабы паляпшэння адносінаў. Але ўсё залежыць ад тых крокаў, якія ўлады Беларусі распачнуць у стаўленні правоў чалавека, якія ляжаць у аснове нашых санкцыяў», — сказала Карэн Сцюарт.
«Мы жадаем вызвалення зняволеных і спрабуем прадбачыць, што можа адбыцца на выбарах».
Сцюарт падкрэсліла, што Вашынгтон жадае вызвалення ўсіх палітвязняў, галоўным з якіх з’яўляецца апазіцыйны лідэр Аляксандр Казулін, былы чалец урада, які паўстаў супраць Лукашэнкі, прыняўшы ўдзел у выбарах 2006 г.
У дадатак парламенцкія выбары стануць галоўным іспытам гатовасці Лукашэнкі працягваць выказваць жаданне пераменаў, якое ён так асцярожна пачаў дэманстраваць, сказала яна.
«Калі мы ўбачым прыкметы ягонага жадання рухацца наперад, то мы, вядома ж, будзем рады пагаварыць», — сказала яна.
«Наступная важная веха, дзе можна пашукаць паляпшэнняў у беларускім палітычным жыцці, — гэта парламенцкі выбары і перадвыбарная кампанія», — заявіла яна.
Сцюарт таксама дадала, што сярод знакаў, што ўказваюць на жаданне Беларусі змяніцца, было вызваленне палітвязняў, акрамя Казуліна. Яркая постаць апазіцыі застаецца за кратамі, і яшчэ двое палітвязняў моладзевы актывіст Андрэй Кім і лідэр руху прадпрымальнікаў Сяргей Парсюкевіч былі асуджаныя гэтай вясной.
Нагадаем, з‑за адмовы ўладаў вызваліць палітвязняў Злучаныя Штаты Амерыкі ў лістападзе ўвялі санкцыі супраць прадпрыемстваў канцэрна «Белнафтахім», а 15 мая абвясцілі аб эканамічных санкцыях яшчэ супраць трох беларускіх прадпрыемстваў — «Беларускі нафтавы гандлёвы дом», «Лакафарба» і «Шкловалакно». Еўрапейскі Звяз і ЗША падоўжылі забарону на ўезд у краіны ЕЗ і Злучаныя Штаты для беларускіх чыноўнікаў, адказных за парушэнні правоў чалавека ў Беларусі. Заклік вызваліць палітычных зняволеных утрымліваецца таксама ў прынятай у маі рэзалюцыі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы. У пачатку чэрвеня ЗША і ЕЗ ужо ў сумеснай заяве паўтарылі сваё патрабаванне аб неадкладным і безумоўным вызваленні ўсіх беларускіх палітвязняў. Адной з галоўных умоваў нармалізацыі адносінаў з Захадам, акрамя вызвалення палітвязняў і спынення пераследу іншадумцаў уладамі Беларусі, з’яўляецца правядзенне свабодных парламенцкіх выбараў. комментарии: 0
БХД зноў адмовілі ў рэгістрацыі 06/21/2008 - 01:09 / Наша Ніва Днямі аргкамітэт па стварэньні Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі атрымаў ліст ад Міністэрства юстыцыі, дзе грамадзкаму аб’яднаньню адмаўляецца ў рэгістрацыі.
Мін’юст спасылаецца на тое, што яму застаюцца незразумелымі «мэты, задачы, прадмет і мэтады дзейнасьці арганізацыі».
Гэта ўжо другая спроба зарэгістраваць БХД, першая адмова прыйшла яшчэ ў сьнежні. Тады Міністэрства спасылалася на тое, што заяўнікі не патлумачылі ў статуце арганізацыі сутнасьць хрысьціянскіх каштоўнасьцей, а таксама, як БХД будзе іх адстойваць. У траўні заснавальнікі БХД другі раз падавалі дакумэнты для рэгістрацыі, але зноў сутыкнуліся з адмовай.
Адказны сакратар аргкамітэта БХД Дзяніс Садоўскі кажа: «Прычыны нашай нерэгістрацыі зноў аказаліся надуманыя. Мы абураны чарговай адмовай і абавязкова будзем абскарджваць рашэньне Міністэрства юстыцыі ў Вярхоўным Судзе».
Нагадаем, што 19 чэрвеня Мін’юст адмовіў Руху «За свабоду» ў рэгістрацыі. Афіцыйнай прычынай таксама сталася «неадпаведнасьць заяўленых мэтаў і дзейнасьці тым, якія нібыта будуць у рэальнасьці». комментарии: 0
Эўразьвяз дае паслабленьне Кубе 06/21/2008 - 01:06 / Радыё Свабода Эўрапейскі Зьвяз учора скасаваў свае санкцыі супроць Кубы. І хоць быў гэта ўсяго сымбалічны крок, ён выклікаў непрыхільную рэакцыю Вашынгтону.
Санкцыі, якія былі накладзеныя Брусэлем на Гавану ў 2003 годзе і прыпыненыя ў 2005, тычыліся забароны кантактаў паміж службоўцамі высокага рангу ЭЗ і Кубы.
Камісар Эўразьвязу ў зьнешніх сувязях і палітыцы добрасуседзтва Бэніта Фэрэра-Вальднэр сказала, што скасаваньне санкцый мае на мэце паспрыяць правядзеньню рэформаў, запачаткаваных апошнім часам на Кубе.
„Санкцыі супроць Кубы будуць скасаваныя, але адначасова мы ясна кажам, што кубінцы павінны яшчэ зрабіць,” — сказала Вальднэр. — „Безумоўна, я маю на ўвазе вызваленьне палітычных вязьняў і сапраўдны прагрэс у пытаньні правоў чалавека. Мы будзем весьці нагляд, ці тут нешта зьменіцца”.
Перад галасаваньнем аб скасаваньні санкцый Вашынгтон папярэдзіў Брусэль, што гэткі крок можа дадаць легітымнасьці дыктатарскаму рэжыму. І падкрэсьліў, што рэформы, Рауля Кастра, які прыйшоў на зьмену свайму брату Фідэлю пасьля 49 гадоў ягонага праўленьня, маюць „касмэтычны” характар. Злучаныя Штаты надалей захоўваюць забарону на амэрыканскі гандаль з Кубай і інвэстыцыі на гэтым востраве.
Рауль Кастра паслабіў некаторыя абмежаваньні, накладзеныя на штодзённае жыцьцё кубінцаў. Грамадзяне цяпер атрымалі права свабодна купляць кампутары і мабільныя тэлефоны, браць напракат аўтамабілі і пражываць у гатэлях, якія раней былі прызначаныя толькі для замежнікаў. Ён таксама скасаваў “ураўнілаўку” ў кубінскіх зарплатах, памілаваў некалькі асуджаных на сьмерць і выпусьціў з турмы некаторых палітычных вязьняў.
Але крытыкі кубінскага рэжыму цьвердзяць, што Рауль Кастра, па сутнасьці, не адрозьніваецца ад свайго брата Фідэля.
„Я ня думаю, што ў Рауля іншыя погляды, чым у Фідэля,” — працытавала агенцтва Ройтэрз аднаго гаванца. — „Рауль — гэта гістарычны прадаўжальнік рэвалюцыі. Калі ў Эўразьвязе думаюць, што гэта ня так, дык яны падманваюць сябе адносна магчымых зьменаў і адносна Рауля”.
Найбольшым прыхільнікам скасаваньня санкцый ЭЗ была Гішпанія, а да найбольшых апанэнтаў належала Чэхія. Чэскі міністар замежных справаў Карл Шварцэнбэрг сказаў, што прагрэс Кубы ў пытаньні правоў чалавека будзе разглядацца штогод, і што існуе магчымасьць аднаўленьня санкцый.
комментарии: 0
Войны новой эпохи требуют более четких норм, определяющих право на вт 06/21/2008 - 01:04 / "The Guardian" Поскольку мы вступили в новое столетие, создающее совершенно новые проблемы в законах ведения войны, есть смысл пересмотреть некоторые наиболее важные принципы, относящиеся к предупредительной интервенции, которые не всегда четко определены в публичных дебатах. Например, в чем разница между упреждением, превентивной войной и войной на пресечение? И в чем заключается основополагающая связь между интервенцией на гуманитарной основе, интервенцией ради предотвращения разработки ядерного оружия и интервенцией для срыва планов террористов? комментарии: 0
Польша исламского мира? 06/21/2008 - 00:59 / "The Weekly Standard" С тех пор, как влиятельные американские политики и СМИ начали выражать сомнения по поводу войны с террором, недовольство интервенцией США стало казаться постоянной чертой нашего политического ландшафта. Несмотря на широкое признание того факта, что увеличение контингента в Ираке сыграло положительную роль, комментаторы упорно продолжают уподоблять Ирак Вьетнаму. Но это слабое сравнение. комментарии: 0
Возможен ли рывок? 06/21/2008 - 00:54 / Юрий Пшенник О необходимости экономического рывка Александр Лукашенко говорил уже как минимум дважды в этом году. Первый раз он заявил об этом на Рождество, во время посещения Свято-Духова кафедрального собора: «Начавшийся год будет для нас сложным, и не потому что будут расти цены на нефть, газ, продукты питания. Нам надо совершить значительный рывок вперед, создать мощный фундамент нашей экономики». И второй раз – в Послании белорусскому народу и Национальному собранию: «Хватит ориентироваться на отстающих. Используя спортивную терминологию, скажу так: надо стать сначала участниками «гонки за лидером», а затем и борьбы за лидерство. Беларуси нужен качественный рывок, новое качество жизни». комментарии: 0