Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
Либеральный взгляд
Причины экономического роста
читать похожие материалы

цитата:
Мужество подвергается испытанию, когда мы в меньшинстве; терпимость - когда мы в большинстве.
Ралф Сокман
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Кампании:
За наших!
За свободу политзаключенных!
Save Hrodna!
Campain for saving the city from demolition!
«Перемен.инфо»
Cайт альянса "Время побеждать!". Голосование, текст манифеста, комментарии, критика.
Солидарность байнета
день солидарности в байнете
«Вернем свое!»
Гражданская кампания против отмены социальных льгот
« май 2008 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
      1 3
7
21 25
27 31  
Дата
США могут внести белорусский режим в список спонсоров терроризма
05/21/2008 - 13:44 / Хартыя'97
В случае подтверждения фактов поддержки колумбийской террористической группировки FARC иностранными державами, последствия для них могут быть очень серьезными.На основании этих документов в Конгрессе США уже готовится законопроект, согласно которому американские законодатели могут внести государства, поддерживающие колумбийских повстанцев в список стран – спонсоров терроризма, отмечает российская газета «Новые известия»
комментарии: 0
Джонатан Мур наведаў прэзыдэнцкую адміністрацыю
05/21/2008 - 13:36 / Радыё Свабода
Як паведамілі «Свабодзе» ў амбасадзе ЗША, часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джонатан Мур сёньня раніцай наведаў адміністрацыю А. Лукашэнкі. “Сустрэчы зь людзьмі для абмеркаваньня палітыкі і інтарэсаў ЗША ўваходзяць у абавязкі амбасады”,-- так пакамэнтавалі гэтыя перамовы ў самой амбасадзе, устрымаўшыся ад далейшых камэнтароў. З кім канкрэтна сустракаўся спадар Мур - таксама пакуль не паведамляецца. У амбсадзе ЗША ў Менску цяпер працуе толькі 4 дыпляматы з 32, якія былі на пачатку году. Пасьля вымушанага скарачэньня штату амбасады Джонатан Мур заявіў, што пазыцыя ўраду ЗША адносна Беларусі не зьмянілася: Вашынтон настойвае на вызваленьні ўсіх палітычных вязьняў у Беларусі. На мінулым тыдні ЗША пашырылі санкцыі супраць прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у “Белнафтахім”. 19 траўня прэсавы сакратар Дзярждэпартамэнту ЗША Шон Маккормак зноў зьвярнуўся з просьбай зь меркаваньняў гуманнасьці вызваліць амэрыканскага грамадзяніна Эмануіла Зэльцэра, які ад 12 сакавіка ўтрымліваецца ў беларускай турме. “Адказ на гэты запыт яшчэ не атрыманы, і мы заклікаем беларускія ўлады адказаць на яго хутка і станоўча”,-- заявіў прадстаўнік Дзярждэпартамэнту .
комментарии: 0
Зьміцер Дашкевіч арыштаваны на 7 сутак
05/21/2008 - 13:34 / mfront.net
«Выгукваў лёзунгі, заклікі аб далучэньні Беларусі да Эўразьвязу, чым парушыў усталяваны парадак арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў у Рэспубліцы Беларусь», — гаворыцца ў пастанове суда Першамайскага раёну аб арышце лідэра незарэгістраванага «Маладога Фронту», Зьмітра Дашкевіча. Нагадаем, што судовы працэс адбываўся паводле пратаколу, складзенага на Зьмітра за ўдзел у акцыі «Дзень Эўропы», якую ладзілі сябры кампаніі «Эўрапейская Беларусь» 1 траўня 2008 года ля Нацыянальнай бібліятэкі. Раней за гэтую ж акцыю былі асуджаныя лідэр БСДГ Мікалай Статкевіч і намесьнік старшыні «МФ», Артур Фінькевіч. Амбасадарка Францыі ў Беларусі, Мюрэй Мюсо, якая таксама зьяўляецца прадстаўніком у нашай краіне Эўрапейскага Зьвязу, пракамэнтавала чарговую сэрыю арыштаў: «Мы выказваем глыбокае шкадаваньне ў сувязі з прысудамі, вынесенымі Зьмітру Дашкевічу, а таксама Мікалаю Статкевічу й Артуру Фінькевічу, якія прымалі ўдзел у сьвяткаваньні 1‑га траўня 2008 году. Мы нагадваем, што свабода сходаў і свабода выказваньня думак зьяўляюцца фундамэнтальнымі правамі кожнага грамадзяніна дэмакратычнай краіны і заклікаем беларускія ўлады да выкананьня гэтых правоў у межах абавязацельстваў, прынятых на сябе Беларусьсю, якая зьяўляецца сябрам ААН і АБСЭ. Мы асабліва шакаваныя тым, што прысуды заснаваныя на закліках маніфэстантаў да збліжэньня з Эўразьвязам, у той час, калі беларускія ўлады выказваюць пастаяннае жаданьне да правядзеньня больш шчыльнага дыялёгу з Эўрапейскім Зьвязам па ўсіх накірунках».
комментарии: 0
Падрыхтаваны праект дэкрэту прэзыдэнта аб сярэдняй адукацыі
05/21/2008 - 13:27 / Наша Ніва
Падрыхтаваны праект дэкрэту прэзыдэнта пра асобныя пытаньні агульнай сярэдняй адукацыі. У ім адлюстраваныя асноўныя прапановы міжведамаснай камісіі па аналізе сыстэмы агульнай і сярэдняй адукацыі. На гэтым тыдні дакумэнт будзе накіраваны на разгляд кіраўніку дзяржавы. Пра гэта заявіў першы намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Анатоль Рубінаў. Камісія лічыць мэтазгодным устанавіць 11‑гадовы тэрмін атрыманьня агульнай сярэдняй адукацыі, якая найбольш адпавядае патрэбам беларускай эканомікі, забясьпечвае рацыянальнае выкарыстаньне бюджэтных сродкаў і адказвае пажаданьням большасьці грамадзянаў. Навучаньне будзе праводзіцца паводле адзінай агульнай для ўсіх унівэрсальнай праграме. Структура сярэдняй адукацыі прадугледжвае тры ступені. Першая — 1‑4 клясы, другая — 5‑9 клясы (базавая школа), трэцяя — 10‑11 клясы (закончаная сярэдняя адукацыя). Анатоль Рубінаў дадаў, што ў першую клясу дзеці пойдуць у шэсьць гадоў. Базавая адукацыя, якая складзе дзевяць гадоў, будзе абавязковай для ўсіх вучняў. Плянуецца ўвесьці пяцідзённы навучальны тыдзень ва ўсіх установах сярэдняй адукацыі без вынятку на тры ступені навучаньня. Школьны тыдзень будзе шасьцідзённы, у шосты дзень будуць працаваць гурткі, спартовыя секцыі, праводзіцца грамадзкія мерапрыемствы. Заняткаў у гэты дзень ня будзе. Навучальны год будзе складаць 35 навучальных тыдняў і прадоўжыцца да 1 чэрвеня. Як адзначыў Анатоль Рубінаў, паглыблены і павышаны ўзроўні вывучэньня прадметаў пераносяцца на факультатывы. Мяркуецца захаваць гімназічныя і ліцэйскія клясы, а таксама клясы з эстэтычным ухілам (музычным, мастацкія, харэаграфічным) і спартовым. Застаецца таксама дзесяцібальная сыстэма. Захоўваецца цэнтралізаванае тэставаньне. Камісія таксама рэкамэндуе павялічыць настаўнікам надбаўкі за катэгорыі, устанавіць асобную катэгорыю для маладых спэцыялістаў. Мяркуецца зьнізіць настаўнікам тыднёвую нагрузку з 18 да 16 гадзін.
комментарии: 0
Беларусь – сусьветны лідэр па ўзроўні самагубстваў
05/21/2008 - 13:23 / Наша Ніва
Згодна з зьвесткамі Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя (ВОЗ), Беларусь разам з Расеяй, Украінай, Эстоніяй і Літвой уваходзіць у пяцёрку краінаў з самым высокім узроўнем самагубстваў. Паводле стандартаў высокім лічыцца паказьнік 20 выпадкаў на 100 тыс. насельніцтва. Згодна з зьвесткамі ВОЗ, у Беларусі рэгіструюцца 41,5 выпадкі на 100 тыс. чалавек, паведамляе прадстаўніцтва ААН у рэспубліцы. Беларусь таксама выйшла ў эўрапейскія лідэры па ўзрозні злачыннасьці. Колькасьць забойстваў на 100 тыс. насельніцтва ў Беларусі ў 8 разоў вышэйшая, чым у Польшчы. Такое сама сумнае лідэрства ў Эўропе належыць нашай краіне па колькасьці зьнікненьняў людзей.
комментарии: 0
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015