Чакаецца суд над затрыманымі актывістамі “Бунта” 05/16/2008 - 13:10 / Радыё Свабода Сябры незарэгістраванай моладзевай арганізацыі “Бунт” у судзе Цэнтральнага раёну Менску чакаюць 2 сваіх паплечнікаў Глеба і Зьмітра. Яны былі затрыманыя ўчора байцамі спэцназу міліцыі каля гандлёвага дому “На Нямізе”.
Разам з затрыманымі быў карэспандэнт газэты “Наша ніва” Яраслаў Сьцешык, якога пазьней адпусьцілі. Маладыя людзі праводзілі сярод мінакоў апытаньне, ці падобныя дыктатары адзін да аднаго
Паплечнікі хлопцаў паведамілі свабодзе, што паколькі тэлефонная сувязь з хлопцамі адсутнічае, яны будуць чакаць каля будынку суду. комментарии: 1
Тираж газеты пустили под нож за статью о сыне Лукашенко 05/16/2008 - 12:31 / Хартыя97 В срок не пришел к читателям очередной номер независимой газеты «Борисовские новости».
Дело в том, что издание постоянно печаталось в минской типографии «Плутос-Маркет», но на этой неделе типография переезжала, поэтому не успела своевременно установить типографский станок. Главный редактор еженедельника Анатолий Букас договорился на печать с другой типографией. С которой именно, Анатолий не захотел уточнять. Директор типографии поставил единственное условие, чтобы материалы номера имели более-менее нейтральный характер, сообщает «Наша Ніва».
Но в среду начальник типографии заметил в газете небольшую заметку о Лукашенко-младшем. Он сразу потребовал от Букаса, чтобы этот материал был снят с полосы. Редактор согласился, прислав новую статью на это место. Но из-за такого изменения был сдвинут график выхода. Вместо вечера среды, «Борисовским новостям» предложили утро четверга. Букас не согласился с такими условиями.
Половина напечатанного тиража пошла под нож. Читатели «Борисовские новости» все-таки получат. Газета будет напечатана в пятницу в «Плутос-Маркете». Причем с заметкой о Коле Лукашенко. комментарии: 0
А.Мілінкевіча пакаралі штрафам на 700 тысяч рублёў 05/16/2008 - 12:25 / Радыё Свабода А.Мілінкевіч быў затрыманы сёньня пасьля сустрэчы з жыхарамі Салігорску. Палітыку інкрымінавалі арганізацыю несанкцыянаванага масавага мерапрыемства.
Салігорскі суд пастанавіў пакараць палітыка на 20 базавых велічыняў – 700 тысяч рублёў.
15 траўня Аляксандар Мілінкевіч прыехаў у Салігорск, каб паразмаўляць зь людзьмі. На цэнтральным рынку вакол палітыка сабраліся дзясяткі людзей.
Літаральна за некалькі хвілін да затрыманьня палітык пасьпеў падзяліцца ўражаньнямі ад сустрэчаў зь людзьмі:
“Не была падрыхтаваная вялікая сустрэча: прыехалі ў горад паразмаўляць зь людзьмі. Прыйшлі на рынак, сабралася вялізарная колькасьць людзей. Людзі абражаныя, людзі прыніжаныя. Напружанасьць на рынках вельмі высокая. І калі ўлада не зразумее, што малы бізнэс трэба падтрымліваць, а не зьнішчаць, то гэта сур’ёзная бомба, закладзеная пад краіну. Такіх людзей вельмі шмат. Яны яшчэ не самаарганізаваліся. Яны сумленныя, працавітыя. Зьнішчаць такіх — вельмі шкодна для дзяржавы. Вельмі ўражаны сустрэчаю”.
Аляксандра Мілінкевіча затрымалі на выезьдзе з Салігорску, калі палітык кіраваўся ў Слуцак з той жа мэтай — сустрэцца зь людзьмі ў цэнтры гораду.
комментарии: 0
Сёньня дзень салідарнасьці 05/16/2008 - 12:15 / Радыё Свабода Сёньня ў Менску актывісты дэмакратычных сілаў адзначаць Дзень салідарнасьці. З партрэтамі палітвязьняў яны зьбіраюцца выйсьці на Кастрычніцкую плошчу а 18-й гадзіне. Удзельнікі акцыі выкажуць таксама салідарнасьць з асуджанымі па “справе 14-ці”.
Якраз месяц таму ў судзе Цэнтральнага раёну Менску пачаўся судовы працэс у “справе 14-ці”. Моладзевых актывістаў, удзельнікаў акцыі пратэсту прадпрымальнікаў 10 студзеня, зьвінавацілі ў арганізацыі і ўдзеле ў групавых дзеяньнях, якія нібыта груба парушылі грамадзкі парадак. 10 чалавек ужо асуджаныя. Гэта Андрэй Кім, Міхаіл Пашкевіч, Аляксей Бондар, Уладзімер Сяргееў, Арцём Дубскі, Алесь Стральцоў, Алесь Чарнышоў, Антон Койпіш, Міхаіл Крываў і Тацяна Цішкевіч. Сямёра зь іх пакараны абмежаваньнем волі на два гады без накіраваньня ў спэцкамэндатуру, двое аштрафаваныя. Андрэй Кім пазбаўлены волі на паўтара года.
А 23 траўня ў судзе Цэнтральнага раёну Менску пачнецца суд над астатнімі фігурантамі “справы 14-ці” - Паўлам Вінаградавым, Міхасём Субачам і непаўнагадовым Максімам Дашуком. Аляксандра Баразенку, студэнта-каліноўца Ўроцлаўскага ўнівэрсытэту, міліцыя абвясьціла ў крымінальны вышук.
Лідэр “Маладых дэмакратаў” АГП Міхаіл Пашкевіч, таксама асуджаны да абмежаваньня волі па “справе 14-ці”, сказаў:
“У 18.00 на Кастрычніцкай плошчы АГП і “Маладыя дэмакраты” праводзяць акцыю - ланцуг неабыякавых людзей. Вялікая ўвага надаецца і таму фактару, што 23 траўня прызначаны суд па другой частцы справы “працэсу 14-ці”. Акцыя мае дзьве мэты. Першае, гэта выказваньне салідарнасьці з Кімам, Парсюкевічам, Казуліным. І таксама з хлопцамі, якіх будуць судзіць 23 траўня. Галоўнае, каб людзі выйшлі з партрэтамі. У кожнага актывіста на руках будзе ксэракопія пастановы Вярхоўнага суду за подпісам Сукалы і Міклашэвіча, дзе напісана: тое, што людзі выходзяць з партрэтамі на вуліцу ня ёсьць парушэньнем адміністрацыйна-працэсуальных нормаў”.
Паводле праваабаронца Ігара Рынкевіча, ня толькі Аляксандар Казулін, Сяргей Парсюкевіч і Андрэй Кім зьяўляюцца палітвязьнямі, але й асуджаныя да абмежаваньня волі па “справе 14-ці”:
“Гэта закладнікі рэжыму, як і Аляксандар Казулін, паколькі была задача перад парлямэнцкай кампаніяй набраць у палон дэмакратычных актывістаў, якія не баяцца ўдзельнічаць у масавых акцыях. Рэжым выканаў сваю задачу. Яны думаюць застрашыць беларускую дэмакратычную моладзь. Гэта зноў удар, ламаюцца лёсы маладых людзей. Гэта працяг палітычных рэпрэсій і ўціск на іншадумцаў у Беларусі”.
Лідэр “Маладога фронту” Зьміцер Дашкевіч заявіў, што дзень салідарнасьці мае вялікае значэньне:
“Мерапрыемствы такога кшталту сьведчаць тым людзям, якія церпяць за праўду і справядлівасьць, што пра гэтых людзей памятаюць, што іх справа працягваецца. Безумоўна, мы далучаемся і лічым, што ў акцыях гэтага кшталту павінны ўдзельнічаць усе тыя людзі, якім неабыякава будучыня Беларусі, якім неабыякава справа беларушчыны, разумеючы, што на месцы кожнага з тых людзей, якія цяпер знаходзяцца ў зьняволеньні, можа апынуцца любы чалавек, які змагаецца за праўду на нашай зямлі”.
Ініцыятыва праводзіць Дзень салідарнасьці ўзьнікла пасьля таго, як міліцыя 16 верасьня 2005 года разагнала акцыю памяці зьніклых апазыцыянэраў. Тады ўдзельнікі акцыі выйшлі на вуліцу зь бел-чырвона-белымі сьцягамі і партрэтамі Віктара Ганчара, Юр'я Захаранкі і Зьміцера Завадзкага. У той жа дзень моладзевы актывіст Нікіта Сасім ўзьняў джынсавую кашулю як сымбаль супраціву рэжыму ў Беларусі. Ад таго часу дзень салідарнасьці адзначаецца штомесяц 16 чысла.
комментарии: 0
Путь в Европу: Польша 05/16/2008 - 12:02 / http://www.liberal.ru Мы продолжаем рассказывать о посткоммунистической трансформации стран Балтии и Восточной Европы. В предыдущих публикациях были представлены Эстония, Литва и Латвия . Теперь – Польша. На вопросы российских экспертов С.Глинкиной, И.Клямкина, А.Липского, Л.Шевцовой и Е.Ясина отвечают директор Департамента восточной политики МИД Польши Я.Браткевич и польские эксперты Е.Рутковский, В.Сокул и Е.Фишер. Встреча состоялась в декабре 2007 года. Вели обсуждение Е.Ясин, И.Клямкин и Л.Шевцова. комментарии: 0
Инвестиционный переполох 05/16/2008 - 11:44 / Леонид Заико Что-то с нами происходит. Европейские бизнесмены и политики стали вдруг интересоваться процессами в Беларуси. В особенности экономическими. Мы и сами толком не понимаем, что происходит. Тонем, или просто руками во время нового экономического заплыва машем? Вот и стоят на берегу команды западных и восточных спасателей. Которых мы принимаем за инвесторов. Но именно они могут стать Герасимами для наших Му-Му. комментарии: 1