Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
Либеральный взгляд
Причины экономического роста
читать похожие материалы

цитата:
Да той пары, пакуль ты не прыняў канчатковага рашэньня, будзеш пакутваць ад сумніваў, будзеш увесь час памятаць аб тым, што ёсьць шанец павярнуць назад, і гэта не дазволіць табе працаваць эфектыўна. Але ў той момант, калі ты канчаткова вырашыш прысьвяціць сябе сваёй справе, Лёс аказваецца на тваім баку. Пачынаюць адбывацца такія рэчы, якія не маглі бы здарыцца пры іншых абставінах... На што б ня быў здольны, аб чым бы ты ня марыў, пачні здзяйсьняць гэта. Адвага надае чалавеку моц і нават магічную ўладу. Рашайся!
Іаган Гётэ
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Партнеры:
Office for a Democratic Belarus (Brussels)
неправительственная белорусская лобби организация в Брюсселе
«Инициатива»
для тех, кто хочет действовать
«BIE.EE»
Беларускія Ініцыятывы ў Эстоніі - гістарычна-краязнаўчая старонка беларусаў у Эстоніі.
« май 2008 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
      1 3
7 10
25
27 31  
Дата
Бунтаўцы з Бабруйску павіншавалі ветэранаў з Днём Перамогі
05/10/2008 - 15:04 / БУНТ
9 траўня ў Бабруйску падчас святочных мерапрыемстваў на плошчы Перамогі актывісты БУНТ'у павіншавалі ветэранаў з Днём Перамогі - дарылі кветкі, паштоўкі. Трэба адзначыць, што дзядулі і бабулі вельмі прыязна ставіліся да беларускай мовы, выказвалі словы падзякі, ціснулі руку. Можна па-рознаму адносіцца да мэтазгоднасці той вайны, разважаць адно аб змене акупацыйных рэжымаў і выкарыстанні ўладамі жыццяў простых людзей. Аднак не выклікае сумневу наступнае: 63 гады назад нашыя дзяды перамаглі ворага, які спрабаваў захапіць Беларусь. Яны самаахвярна змагаліся за волю Бацькаўшчыны і будучыню сваіх дзяцей. Яны верылі ў перамогу і перамаглі. І яны мусяць быць сёння прыкладам для нас, бо краіна ўсё і цяпер знаходзіцца пад акупацыяй. Ужо ўнутранага ворага - лукашызму.
комментарии: 0
Новая холодная война
05/10/2008 - 14:52 / Тенгиз Гудава
Три сообщения последней недели привлекли внимание. Согласно докладу неправительственной американской организации Freedom House, уровень свободы упал до рекордного: Россия на 170 месте, страна признана опаснейшим местом для журналистов. Второе сообщение, прямо противоположное пессимизму первого: Запад объявил рубль самой перспективной валютой мира.И как синтез первых двух сообщений – статья в «Вашингтон Пост» (5 мая 2008 года), открыто объявляющая конец эпохи благодушия, начало новой эры борьбы иделогий демократии и авторитаризма.
комментарии: 3
Гістарычную спадчыну Беларусі больш не будуць руйнаваць?
05/10/2008 - 14:15 / ЕРБ
Днямі прадстаўнікі Міністэрства культуры і Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры (БДТАПГК) на сустрэчы ў Мінску дамовіліся аб супрацоўніцтве ў пытаннях аховы гісторыка-культурнай спадчыны.   У сустрэчы ўдзельнічалі старшыня таварыства Антон Астаповіч і актывісты БДТАПГК — старшыня Беларускай акадэміі архітэктуры заслужаны архітэктар Беларусі Вальмен Аладаў, гісторык архітэктуры Ўладзімір Дзянісаў і архітэктар-рэстаўратар Уладзімір Папруга; намеснік міністра культуры Ўладзімір Грыдзюшка, начальнік кіравання па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Мінкульта Васіль Абламскі, а таксама яго намеснік Ігар Чарняўскі. Удзельнікі сустрэчы дамовіліся аб правядзенні сістэматычных сустрэч для абмеркавання пытанняў, датычных праекту Палажэння аб грамадскім кантролі за выкананнем заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны, паскарэнні працэсу распрацоўкі і сцвярджэнні праектаў зон аховы нерухомых гісторыка-культурных каштоўнасцяў, а таксама праблем уліку, захаванні, кансервацыі і рэстаўрацыі помнікаў архітэктуры. Па словах У.Папруга, за апошнія 15 гадоў гэта першая сустрэча прадстаўнікоў Міністэрства культуры з кіраўніцтвам БДТАПГК, якое аб'ядноўвае больш трох тысяч чалавек і на працягу ўсёй сваёй гісторыі займаецца пытаннямі зберажэння гісторыка-культурнай спадчыны. На думку архітэктара-рэстаўратара У.Папруга, калі таварыства сумесна з службоўцамі здолее вярнуць сітуацыю вакол помнікаў архітэктуры ў прававое поле ў Мінску, то гэтая праблема аўтаматычна будзе вырашаная па ўсёй краіне.
комментарии: 0
Андрэя Кіма вярнулі на “Валадарку” з хворымі вачыма?
05/10/2008 - 14:13 / Радыё Свабода
Актывіста Андрэя Кіма перавялі пазаўчора з турэмнага шпіталя зноў у менскі сьледчы ізалятар, паведаміла маці вязьня Тацяна Кім. Дзяжурны ізалятара, які гэта пацьвердзіў, не сказаў, у якім стане здароўя вярнулі Андрэя Кіма. Болей за два тыдні таму актывіста паклалі ў шпіталь з захворваньнем вачэй. 7-га траўня Тацяна Кім бачылася з сынам у шпіталі. Жанчына кажа, што сын не выглядаў ужо цалкам здаровым. “Лепш сталі вочы, але я лічу, што яшчэ не зусім паправіліся. У сераду, калі я зь ім размаўляла, яшчэ вочы выглядалі запаленымі”. Нагадаю, Цэнтральны суд Менска асудзіў Андрэя Кіма па паўтара года зьняволеньня за дзеяньні падчас мітынгу прадпрымальнікаў 10-га студзеня, Актывіст нібыта напаў на міліцыянта. Андрэй сваёй віны не прызнаў. Праваабаронцы адзначаюць, што ў судзе не было прадстаўлена доказаў, апроч паказаньняў пацярпелага супрацоўніка ДАІ. Папярэднюю скаргу на прысуд Андрэй Кім ужо накіраваў. Сяргей Парсюкевіч напісаў заяву аб пераводзе яго ў калёнію са сьледчага ізалятара ў Жодзіна. Звычайна вязьні, якія абскардзілі прысуд, такіх заяваў да разгляду скаргі ня пішуць. Што прымусіла вязьня самога прысьпешваць перавод у калёнію? Адвакат Вера Страмкоўская, якая бачылася зь Сяргеем Парсюкевічам, патлумачыла ягоны крок станам здароўя. У прадпрымальніка абвастрылася астма, дактары рэкамэндавалі яму апэрацыю, але са сьледчых ізалятараў у рэспубліканскі турэмны шпіталь на апэрацыю не накіроўваюць. “Што да разгляду скаргі, відаць, Сяргей асабліва на яе не спадзяецца”, – мяркуе жонка прадпрымальніка Натальля Парсюкевіч. Яна засьведчыла і сваю пазыцыю: “Я таксама ад гэтай касацыі нічога добрага не чакаю”. Нагадаю, Сяргея Парсюкевіча асудзілі на 2,5 года зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў зьбіцьці міліцыянта. Прадпрымальнік сваёй віны не прызнаў і даводзіў у судзе, што насамрэч гэта яго зьбілі міліцыянты ў турме на Акрэсьціна, куды ён патрапіў пасьля мітынгу прадпрымальнікаў 10-га студзеня. Сяргей Парсюкевіч і ягоны адвакат ужо падалі скаргу на прысуд у Менскі гарадзкі суд. Час разгляду скаргі яшчэ не прызначаны. У інтэрнэце зьявіўся поўны тэкст адказу Аляксандра Казуліна на словы на ягоны адрас Аляксандра Лукашэнкі, сказаныя падчас выступу ў парлямэнце са штогадовым пасланьнем. Аляксандр Казулін заявіў, што не зьбіраецца падаваць у суд за выказваньні, якія лічыць абразьлівымі. На думку былога кандыдата на прэзыдэнта Казуліна, сапраўднаму прэзыдэнту “нельга ўжываць вульгарныя выразы”. Але дачка палітыка Вольга мяркуе, што закрануты гонар ўсёй сям’і і не выключае, што сама зьвернецца ў суд. “Ён сказаў: навошта падаваць у суд на гэтага чалавека? Яму трэба спачуваць, шкадаваць яго. Пры гэтым ён пакінуў за мной права самой вызначацца. Яшчэ буду раіцца зь юрыстамі, ці магчыма падаць ў суд ад майго імя. Калі магчыма, абавязкова гэта зраблю”. Болей за два гады таму Аляксандр Казулін быў асуджаны на 5,5 гадоў зьняволеньня нібыта за хуліганства і арганізацыю вулічных беспарадкаў. Шмат хто ў Беларусі і сьвеце лічыць Казуліна палітвязьнем і змагаецца за ягонае вызваленьне.
комментарии: 0
Студэнтам ЕГУ цікавяцца КДБ і ваенкамат
05/10/2008 - 14:09 / ЕРБ
Студэнта Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (Вільня) Алега Грубіча ўнеслі ў спіс невыязных. Яму заявілі, што ён ухіляецца ад вайсковай службы. А ў ваенкамаце з хлопцам вельмі хацелі "паразмаўляць" супрацоўнікі КДБ.   У інэрв'ю Еўрарадыё Алег Грубіч распавёў, што ён ехаў цягніком "Смаленск-Вільня" на заняткі. На беларускай мяжы яго высадзілі, заявіўшы, што ягонае імя ўнесенае ў спіс невыязных. У АВІРы па месцы жыхарства хлопцу заявілі, што яго шукае ваенкамат. А ў ваенкамаце паведамілі, што Грубічам цікавіцца КДБ. Грубіч: "Калі мы прыйшлі ў ваенкамат, там на ганку стаялі два супрацоўнікі, якія вельмі пільна хацелі са мной паразмаўляць. Калі я сядзеў у кабінеце ў ваенкамаце, яны зайшлі і зачынілі дзверы... Але ж не войска баюся я!" Хлопец непакоіцца, што спецслужбы могуць перашкодзіць у навуковай і культурніцкай дзейнасці. Алег Грубіч навучаўся ў Акадэміі мастацтваў, адкуль быў адлічаны пасля падзеяў на Плошчы ў сакавіку 2006 года. Фармальнай падставай была названая акадэмічная непаспяховасць. Цяпер А.Грубіч навучаецца на першым курсе ЕГУ на праграме "Гісторыя Беларусі. Культурная антрапалогія". У Вільні ён выступіў адным з арганізатараў нядаўняй агульнанацыянальнай дыктоўкі. Акрамя таго хлопец займаецца вывучэннем японскай мовы, перакладае на беларускую творы Акутагавы, складае беларуска-японскі слоўнік.
комментарии: 0
На імпартны алкаголь увялі «сухі закон»
05/10/2008 - 14:05 / ЕРБ
Імпартны алкаголь у Беларусь не пастаўляецца ўжо больш за месяц. Сітуацыя з ім, па звестках Інтэрнэт-выдання "Беларускія навіны", па-ранейшаму застаецца нявызначанай.    Над тым, хто стане спецімпарцёрам алкагольнай прадукцыі сёлета, ва ўрадзе думаюць ужо месяц. Планавалася, што адмыслова створаная міжведамасная камісія пад кіраўніцтвам віцэ-прэм'ера Андрэя Кабякова назаве імёны шчасліўчыкаў да 15 красавіка. Потым тэрмін адсунулі да канца месяца. Нагадаем, што раней увозам імпартнага алкаголю займаліся каля 30 кампаній. Эксперты не выключаюць, што ўрад можа пайсці па шляху, пракладзеным на тытунёвым рынку: тут спецімпарцёр быў вызначаны ў асобе ўсяго адной арганізацыі — «Беларусьгандаль», падпарадкаванай Кіраўніцтву справамі прэзідэнта. Цяпер удзельная вага імпартных паставак складае ўсяго 4,7% ад усёй алкагольнай прадукцыі на рынку Беларусі. Астатняя частка прыпадае на прадукцыю беларускай вытворчасці. Імпартуецца толькі спіртное, якое не вырабляецца ў краіне або вырабляецца ў недастатковай колькасці.
комментарии: 0
Канфлікт вакол “Дружбы”: Расея ня хоча фінансаваць канкурэнтаў
05/10/2008 - 13:27 / Радыё Свабода
Літва выкарыстала права блякаваньня перамоваў паміж Расеяй і Эўразьвязам. На перамовах у Люксэмбургу яна наклала на перамовы сваё вэта.
комментарии: 0
"Война - это формирование картины будущего"
05/10/2008 - 13:09 / BBC
Мыслями о военной доктрине будущего, проблеме ПРО, роли ООН и НАТО делится российский эксперт генерал-майор Алексей Владимиров.
комментарии: 0
Правление Медведева
05/10/2008 - 12:54 / "The Washington Post",
После принятия президентской присяги Дмитрий Медведев заявил  о том, что считает своей "важнейшей задачей дальнейшее развитие гражданских и экономических свобод". Прежде всего, заявил 42-летний бывший преподаватель права, "мы обязаны добиться истинного уважения к закону, преодолеть правовой нигилизм, который серьезно мешает современному развитию".
комментарии: 0
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015