Эстония: взгляд изнутри (обновлено) 05/09/2008 - 10:07 / Игорь Случак, Наталия Удовиченко В 2008 году Эстония, как и Беларусь, отмечала 90 лет Независимости. Только отношение к этому празднику у республик разное – в Эстонии это главный государственный праздник, в Беларуси же этот праздник государством не признается.
Но что в Беларуси знают об этой бывшей советской республике? Сегодня у большинства белорусов Эстония ассоциируется с агрессивным национализмом, а эстонцы – с этакими неспешными и чудаковатыми людьми. комментарии: 7
На месцы музея Вялікай Айчыннай вайны паставяць 5-зоркавы гатэль? 05/09/2008 - 08:44 На месцы цяперашняга будынку музея Вялікай Айчыннай вайны паставяць пяцізоркавы гатэль. Такое меркаванне выказалі супрацоўнікі музея журналістам Інтэрнэт-газеты "Салідарнасць".
Музейныя работнікі даведаліся пра верагоднасць новага будынка з сённяшніх інфармацыйных паведамленняў. Да гэтага яны паслугоўваліся толькі чуткамі.
Нагадаем, што Аляксандр Лукашэнка даручыў за два гады пабудаваць каля стэлы "Мінск — горад-герой" на праспекце Пераможцаў новы, сучасны музей Вялікай Айчыннай вайны.
Сёння музейны будынак суседнічае на Кастрычніцкай плошчы з Палацам рэспублікі і Палацам прафсаюзаў. У ім — тры паверхі, агульная плошча складае 3600 квадратных метраў. У 25 залах выстаўлена больш за 140 тысяч экспанатаў. комментарии: 0
“Акт аб дэмакратыі ў Беларусі”: працяг будзе 05/09/2008 - 08:39 / Радыё Свабода Распачалася працэдура працягу дзеяньня “Акту аб дэмакратыі” ў Беларусі. Яе ініцыяваў кангрэсмэн Сьміт і 9 яго калегаў - як рэспубліканцаў, гэтак і дэмакратаў.
Кангрэсмэн-рэспубліканец Крыстафэр Сьміт падаў на разгляд камітэту замежных справаў Палаты прадстаўнікоў, а таксама юрыдычнай і фінансавай службе Палаты законапраект аб працягу дзейнасьці “Акту аб дэмакратыі ў Беларусі” 2004 году.
“Акт аб дэмакратыі ў Беларусі” быў прыняты Кангрэсам ЗША у кастрычніку 2004 году. У “Акце” акрэсьлены асноўныя палажэньні палітыкі ЗША ў дачыненьні да Беларусі. У 2006 годзе яго дзеяньне было працягнутае яшчэ на два гады.
У прапанаваным законапраекце абноўленая канстатавальная частка, дзе згадваюцца падзеі ў Беларусі апошніх двух гадоў. У пунктах пра дапамогу сродкам масавай інфармацыі у законапраекце апрача тэле- і радыёстанцыяў згадваецца яшчэ і інтэрнэт.
Гэты дакумэнт, каб атрымаць статус закону, павінен быць ухвалены Палатай прадстаўнікоў, Сэнатам і падпісаны прэзыдэнтам.
комментарии: 0
Справа “Яйкаквадратаў”: суд на баку МТС 05/09/2008 - 08:33 / Радыё Свабода 8 траўня апэляцыйная рада Нацыянальнага цэнтру інтэлектуальнай уласнасьці пацьвердзіла права МТС на карыстаньне таварным знакам.
Мастак Віктар Маркавец і паэт Алесь Разанаў ад 2007 году спрабуюць давесьці ў судзе сваё аўтарства канцэптуальнай кампазыцыі яйка пасярод квадрату. Гэта супольны праект паэта і мастака, створаны ў 1994 годзе. Цяпер чырвонае яйка ў белым квадраце і белае ў чырвоным — гандлёвы знак кампаніі мабільнай сувязі МТС.
Віктар Маркавец тлумачыць, што МТС атрымалі яйкаквадратавы гандлёвы знак ад брытанскай дызайнэрскай фірмы. Фірма ў дамову з МТС уключыла пункт, згодна зь якім яна не нясе адказнасьці перад трэцімі асобамі. Спадар Маркавец у інтэрвію “Свабодзе” заявіў:
“У МТС такая пазыцыя абароны — простыя формы (да якіх належаць яйкаквадраты) ня могуць быць творамі мастацтва, маўляў, гэта была наіўная спрэчка. Атрымліваецца, што мы нічога ня можам стварыць? Гэта тыповыя адносіны канкістадораў, якія засвойваюць новыя тэрыторыі для нажывы”.
Віктар Маркавец не выключае, што разам з Алесем Разанавым працягне змагацца за права ўласнасьці на “яйкаквадраты”. Мастак падкрэсьлівае, што адстойвае не фінансавы інтарэс, а маральны.
комментарии: 0