Тирания любит злых именно потому, что любит лесть, а свободный человек не может унижаться. Честный человек умеет любить, но он не льстит. Свойство тирана — отталкивать всех, сердце которых гордо и свободно
Аристотель
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
Горадня: у польскім консульстве пачалі выдаваць “Карты паляка” 05/02/2008 - 17:17 / Радыё Свабода Першымі атрымалі “Карты паляка” былыя жаўнеры Арміі Краёвай і тыя, каго ў даваенныя й пасьляваенныя гады савецкія ўлады саслалі ў Сібір.
Кіраўніца не прызнаванага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў Анжаліка Борыс сказала, што дзень для гэтага быў абраны таксама невыпадкова: сёньня адзначаецца Дзень Палёніі й палякаў у замежжы.
Борыс: “Першыя карты будуць сёньня выдавацца жаўнерам Арміі Краёвай, а таксама тым, хто быў сасланы савецкімі ўладамі ў Сыбір, старэйшым людзям. І я ня бачу для гэтага перашкодаў”.
Сёньня ж у Горадні з нагоды сьвятаў Дня Палоніі й палякаў у замежжы адбудзецца канцэрт польскага гурта “Лёмбард”, які вельмі добра вядомы гарадзенцам з 80-х гадоў мінулага стагодзьдзя.
Сытуацыя ў Горадні такая, што нікому не даюць арганізаваць імпрэзы, нават консульству
Гурт “Лёмбард” удзельнічаў у агітацыйнай кампаніі Качынскіх. Ягоныя выступы заўсёды суправаджаюцца відэастужкай, зьвязанай з падзеямі “Салідарнасьці”. Такія канцэрты ўжо адбыліся ў Мадрыдзе, Лос-Анджэлесе, Чыкага.
Актывіст не прызнаванага ўладамі Саюзу палякаў Ігар Банцар распавядае, што яны дамагаліся, каб канцэрт адбыўся ў самай вялікай гарадзенскай залі, але ўлады ім у гэтым адмовілі. Таму канцэрт адбудзецца наўпрост у двары, дзе месьціцца Генэральнае консульства РП у Горадні.
Банцар: “Апошнім часам сытуацыя ў Горадні такая, што нікому не даюць арганізаваць імпрэзы, нават консульству. Таму даводзіцца змагацца ў такіх умовах, як ёсьць”.
Аднак арганізатары ўсё яшчэ ня маюць пэўнасьці, ці не забароняць улады канцэрт у апошні момант.
Борыс: “Ня буду нічога заранёў казаць...”
Назаўтра, са слоў Анжалікі Борыс, таксама заплянаваны шэраг сьвяточных мерапрыемстваў з нагоды Дня Канстытуцыі ў Польшчы.
комментарии: 0
Папярэджаньні непаўналетнім віцебскім актывісткам 05/02/2008 - 17:15 / Радыё Свабода Камісія ў справах непаўналетніх Першамайскага райвыканкаму абвясьціла папярэджаньне 17-гадовым вучаніцам сярэдняй школы № 38 Крысьціне і Вікторыі Чыж, якія 16 красавіка былі затрыманыя падчас акцыі салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі.
Затрыманая зь імі разам адзінаццаціклясьніца сярэдняй школы № 17 Юлія Міхайлава атрымала адміністрацыйнае папярэджаньне ад камісіі па справах непаўналетніх Чыгуначнага райвыканкаму тры дні таму.
Чальцы камісіяў разглядалі пратаколы затрыманьняў, складзеныя міліцыянтамі за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі: 16 красавіка дзяўчаты разам зь іншымі сябрамі “Моладзі БНФ” утварылі “жывы ланцуг” уздоўж вуліцы Леніна побач зь летнім амфітэатрам, узяўшы ў рукі партрэты Аляксандра Казуліна, Сяргея Парсюкевіча і Андрэя Кіма.
У атрыманых дзяўчатамі пастановах пра папярэджаньне напісана, што ў выпадку наступнага затрыманьня за парушэньне грамадзкага парадку бацькі Юліі Міхайлавай і сясьцёр Вікторыі і Крысьціны Чыж будуць аштрафаваныя на 30 базавых велічынь — на адзін мільён 50 тысяч беларускіх рублёў.
комментарии: 0
С. Парсюкевіча перавялі ў Жодзінскі сьледчы ізалятар 05/02/2008 - 17:13 / Радыё Свабода 2 траўня віцебскага прадпрымальніка Сяргея Парсюкевіча зь менскага сьледчага ізалятару тэрмінова перавялі ў Жодзінскую турму. Чым тлумачыцца гэты пераезд?
Перавод Сяргея Парсюкевіча ў Жодзіна мне пацьвердзіла дзяжурная бюро даведак Менскага сьледчага ізалятара, дзе прадпрымальніка трымалі з 4 сакавіка. Ці азначае гэта, што вязьню ўжо вызначылі месца адбыцьця пакараньня? Нагадаю, прысуд Парсюкевічу набудзе моц толькі пасьля таго, як скаргу асуджанага разгледзяць у Менскім гарадзкім судзе. Прычыны пераводу ўдалося высьветліць адвакатцы Парсюкевіча Веры Страмкоўскай.
“Справа ў тым, што пачаўся рамонт гэтага будынку ў зьвязку з тым, што абвалілася вежа. Ужо два дні вязьняў перавозяць у Жодзіна. Парсюкевіча адправілі сёньня. Якраз я туды прыйшла на сустрэчу зь ім, а яго ўжо павезьлі”.
Як пачуваецца вязень, у якога абвастрылася астма? “Турэмны мэдык ацаніў стан яго здароўя як здавальняючы”, — паведаміла Вера Страмкоўская.
Жонка Сяргея Парсюкевіча Натальля кажа, што днямі атрымала ад мужа ліст, адасланы яшчэ з “Валадаркі”.
“Паведамляў, што 25 чалавек у камэры, ложкі ў тры ярусы, яму далі ложак на ніжнім ярусе”.
У гэтым лісьце Сяргей Парсюкевіч не папярэджваў пра тое, што яго зьбіраюцца перавесьці ў Жодзінскую турму. Натальля Парсюкевіч гэтым пераездам занепакоеная. Паводле яе зьвестак, Жодзінскі сьледчы ізалятар лічыцца самай жорсткай турмой у Беларусі.
Ці так гэта? Якія ўмовы чакаюць Сяргея Парсюкевіча на новым месцы?
Былы дэпутат Валер Шчукін адбыў у Жодзінскім сьледчым ізалятары болей за месяц. Праваабаронца адзначае, што ахоўнікі турмы больш жорсткія ў параўнаньні з ахоўнікамі “Валадаркі”.
“Бо яны натрэніраваныя на ахове вязьняў, пакараных на пажыцьцёвае зьняволеньне, якіх таксама трымаюць у гэтай турме”, — кажа Валер Шчукін.
“Рукі не заломваюць, як пажыцьцёвым, але абыходжаньне падобнае. Прыкладам, патрабуюць, каб усе падымаліся і стаялі тварам да сьцяны, як толькі яшчэ замок дзьвярэй бразнуў”.
Пры гэтым Валер Шчукін адзначае, што ў Жодзінскім сьледчым ізалятары не было такой перанаселенасьці ў камэрах, як на “Валадарцы”, і харчаваньне там лепшае.
“Кармілі, мушу прызнаць, там лепей. Гнілой капусты не давалі”.
Дзень разгляду касацыйнай скаргі Сяргея Парсюкевіча яшчэ не прызначаны. Гэта можа адбыцца цягам месяца, які Сяргей Парсюкевіч адбудзе ў Жодзіна.
У канцы красавіка Маскоўскі суд Менску асудзіў прадпрымальніка Сяргея Парсюкевіча на 2,5 года зьняволеньня за зьбіцьцё міліцыянта ў турме на Акрэсьціна, куды Парсюкевіча зьмясьцілі пасьля мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня. Сяргей Парсюкевіч сваёй віны не прызнаў і даводзіў суду, што гэта яго зьбілі ахоўнікі турмы.
комментарии: 0
Молодежь Беларуси идет "Третьим Путем" 05/02/2008 - 17:09 / Эдита Алиевайте «Третий Путь» – это Интернет-сообщество молодых белорусов, проживающих в более чем 9-ти разных странах, которое действует как неправительственная организация. Его главная миссия – стремление способствовать трансформации Беларуси в конкурентоспособное государство с либеральными ценностями, открытым обществом и демократической системой. «Третий Путь» занимается реализацией научных, культурных проектов и гражданских кампаний. Подробнее об этой инициативе, форме молодежного движения в Беларуси рассказывает один из лидеров и инициаторов «Третьего Пути» Павел Морозов. комментарии: 16