Тирания любит злых именно потому, что любит лесть, а свободный человек не может унижаться. Честный человек умеет любить, но он не льстит. Свойство тирана — отталкивать всех, сердце которых гордо и свободно
Аристотель
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
Беларус - фіналіст каралеўскага конкурсу класічнай музыкі ў Бельгіі 05/30/2008 - 14:05 / Office for a Democratic Belarus Упершыню беларускі спявак стаў фіналістам прэстыжнейшага бельгійскага конкурсу выканаўцаў класічнай музыкі. Міжнародны музычны конкурс імя каралевы Елізаветы праводзіцца з 1937 года і лічыцца адным з самых прэстыжных у свеце. Фундатарамі выступаюць урад Бельгіі, мясцовыя ўлады гораду Брусель і прыватныя мецэнаты. Сярод лаўрэатаў конкурсу ў розныя гады былі такія вядомыя выканаўцы і кампазітары, як Давід Ойстрах, Уладзімір Ашкеназі, Артур Рубінштэйн, Франсіс Пуленк. Малады беларускі тэнар Юры Гарадзецкі заняў пятае месца ў конкурсе спевакоў. У мінулым годзе выканаўца стаў дыпламантам Міжнароднага конкурсу вакалістаў імя Ф. Він’еса (Іспанія).
Агулам да ўдзелу ў вакальным спаборніцтве, па ўмовах якога ўзрост спевакоў не павінен перавышаць 40 год, былі дапушчаныя больш за 70 вакалістаў з больш чым 30 краін свету.
На сённяшні дзень конкурс імя каралевы Елілізаветы складаецца з чатырохгадовага цыклу. Кожны год праходзіць спаборніцтва па адной са спецыяльнасцей: скрыпка, фартэп’яна, сольныя спевы альбо кампазіцыя.
“Офіс за дэмакратычную Беларусь” шчыра віншуе Юрася з перамогай!
Выступленне Юрыя Гарадзецкага можна паглядзець тут: (трэба выбраць сярод "laureats" Yury Haradzetski) комментарии: 0
У Нарве адчынілася выстава беларускага фатографа Юліі Дарашкевіч 05/30/2008 - 02:24 29 траўня, у будынку Нарвскай бібліятэкі адчынілася выстава беларускага фатографа Юліі Дарашкевіч "Беларусь/Белоруссия".
У межах адкрыцьця выставы прайшла сустрэча з журналістамі і наведвальнікамі выставы на тэму Беларусі. У ей прынялі удзел выдатны эстонскі гісторык Давід Всевіов, Юлія Дарашкевіч, Павел Марозаў і дзі-джэй эстонскага рускамоўнага фм радые "Радые - 4" Ільля Бань.
Паводле прэс-рэлізу выставы, у працах Юліі спатыкаюцца "тварамі" постсавецкая і праўрадвая Беларусь зь Беларусьсю апазыцыйнай і дэмакратычнай, той, якая адчувае сябе часткай Эўропы.
Здымкі, прадстаўленыя на фотавыставе, спрабуюць адлюстраваць штодзённае жыцьцё Беларусі, яе спадзяваньні і расчараваньні.Шэраг пейзажных фотаздымкаў спрабуе паказаць прыгажосьць Беларускае прыроды.
Мерапрыемства арганізавана НГА "Новы шлях для Беларусі" і падтрымана Фондам "Адчыненая Эстонія". комментарии: 1
Пры «Белсаце» такі створаць грамадзкую раду 05/30/2008 - 02:09 / Аб'яднаная Грамадзянская Партыя Сёння дэлегацыя Аб’яднаных дэмакратычных сілаў сустрэлася ў Варшаве з кіраўніцтвам спадарожнікавага тэлеканалу «БелСат», які вядзе вяшчанне на Беларусь.
Па выніках сустрэчы, кіраўніцтва «БелСату» прыняла і падтрымала ініцыятыву Нацыянальнага Камітэту АДС наконт стварэння пры гэтым тэлеканале Грамадскай рады. Кіраўніцтва лічыць, што гэткі захад безумоўна паспрыяе якасці работы каналу.
У гэтую раду павінны ўвайсці аўтарытэтныя грамадскія дзеячы, якія будуць даваць экспертныя ацэнкі дзейнасці тэлевізійнага канала. комментарии: 0
Яшчэ адзін апазыцыянэр быў затрыманы ля пасольства ЗША 05/30/2008 - 02:04 / Наша Ніва У Менску ля амэрыканскага пасольства затрымалі двух актывістаў апазыцыі з грашыма.
Як паведамлялася ўжо раней, першым затрыманым быў старшыня берасьцейскай абласной філіі Партыі БНФ Зьміцер Шыманскі. Другім затрыманым аказаўся актывіст з Турава Міхаіл Козел.
«Мяне затрымалі літаральна празь некалькі хвілін пасьля выхаду з пасольства. На вуліцы Камуністычнай дарогу мне перагарадзіла «Волга», ззаду таксама спынілася машына. Выскачылі людзі, якія літаральна запіхалі мяне ў аўтамабіль, пры гэтым усім вяліся відэаздымкі», – кажа Міхаіл Козел.
Пасьля гэтага актывіста адвезьлі ў Дэпартамэнт фінансавых дасьледаваньняў. Там правялі чатырохгадзінны допыт.
"На допыце прысутнічалі восем чалавек. Думаю, што ня толькі з таго дэпартамэнту, але і з КДБ. Таксама здымалі ўсё на відэа. Канфіскавалі грошы, а таксама квіткі да Турава і Кіева, нейкія яшчэ цыдулкі. Адразу сказалі, што я іх не цікаўлю, а цікавяць іх менавіта амэрыканцы. Папярэджвалі, што калі ня буду даваць паказаньні, то пасадзяць на суткі за лаянку ці нешта падобнае", – працягвае М. Козел
Паводле словаў актывіста, грошы сканфіскавалі, сказаўшы, што павінны правесьці экспэртызу. «Мне паведамілі, што яны могуць быць фальшывымі», – гаворыць актывіст.
У яго, як і ў Шыманскага, сканфіскавалі 1700 даляраў. комментарии: 0
“Картай беларуса” па "карце паляка"? 05/30/2008 - 02:00 / Радыё Свабода Намесьнік упаўнаважанага у справах рэлігій і нацыянальнасьцяў Уладзімер Ламека паведаміў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі, што ў Беларусі распрацоўваецца закон «Аб суайчыньніках». Паводле спадара Ламекі ён будзе падобны на польскі закон аб “карце паляка”, але адпаведны беларускі дакумэнт ня будзе называцца «картай беларуса».
Як вядома, асноўныя інвэстыцыі ў Кітай робяць яго былыя грамадзяне, якія жывуць у іншых краінах. І мы так хочам
Паводле спадара Ламекі мэтай закону зьяўляецца эканамічная падтрымка суайчыньнікаў, а таксама прыцягненьне інвэстыцый у эканоміку Беларусі ад суайчыньнікаў, якія пражываюць за мяжой. “Як вядома, асноўныя інвэстыцыі ў Кітай робяць яго былыя грамадзяне, якія жывуць у іншых краінах. І мы так хочам” сказаў чыноўнік.
Нагадаем, што пасьля таго, як Польшча ўвяла “карту паляка”, афіцыйны Менск надзвычай рэзка пратэставаў супраць гэтага, абвінавачваючы Варшаву ў парушэньні прынцыпаў міжнароднага права. Цяпер намесьнік упаўнаважанага ў справах рэлігій і нацыянальнасьцяў кажа, што беларускі закон будзе падобны на польскі закон пра “карту паляка” , “у якой няма нічога кепскага”.
комментарии: 0
“Газету Слонімскую” выкідаюць на вуліцу 05/30/2008 - 01:57 / Радыё Свабода Рэдактару газэты паведамілі пра гэта ў камбінаце бытавога абслугоўваньня, дзе на правах арандатара знаходзіцца рэдакцыя, і прапанавалі прыйсьці забраць акт аб перадачы памяшканьня.
Яшчэ ўчора кіраўнік слонімскага камбінату бытавога абслугоўваньня падпісаў заяву Віктара Валадашчука, каб працягнуць арэнду на месяц, а раніцай ужо зьявілася іншае рашэньне.
Віктар Валадашчук, камэнтуючы яго, зьвяртае ўвагу на тое, што загад спыніць арэнду прыйшоў са Слонімскага райвыканкаму. Так, прынамсі, яму патлумачыла сакратарка з прыёмнай быткамбінату.
За гэтыя пару дзён мы павінны вывезьці ўсю сваю маёмасьць, праўда — куды? Я ня ведаю: на вуліцу, па гаражах... Ну, кампутары забяруць супрацоўнікі й будуць працаваць у кватэрах
Валадашчук: “І тут гэтыя адпіскі па нашых пытаньнях з выканкаму, маўляў, мы нічога ня ведаем, вырашайце свае праблемы на ўзроўні суб’ектаў гаспадараньня — усё гэта толькі адпіскі. Насамрэч усё вырашылі ў райвыканкаме”.
Пытаюся ў рэдактара: што яны зьбіраюцца рабіць далей?
Валадашчук: “За гэтыя пару дзён мы павінны вывезьці ўсю сваю маёмасьць, праўда — куды? Я ня ведаю: на вуліцу, па гаражах... Ну, кампутары забяруць супрацоўнікі й будуць працаваць у кватэрах”.
Карэспандэнт: “А ці выйдзе наступны нумар газэты?”
Валадашчук: “Мы плянуем выдаць наступны нумар, яшчэ пасьпеем яго падрыхтаваць, а далей... Карэспандэнты змогуць яшчэ працаваць па кватэрах, але дзе разьмясьціць бухгальтэрыю й рэклямную службу?”
А вось якім чынам пракамэнтаваў высяленьне рэдакцыі начальнік ідэалягічнага аддзелу Слонімскага райвыканкаму Сяргей Юшкевіч.
Юшкевіч: “У гэтай сытуацыі быў задзейнічаны ня толькі наш аддзел, а таксама іншыя аддзелы, якія маюць дачыненьне да арэнды памяшканьняў у камбінаце бытавога абслугоўваньня. На маю думку, праблема вырашаецца нядрэнна”.
Размаўляю з намесьнікам рэдактара, Сяргеем Чыгрыном, пытаюся пра настрой у калектыве.
Чыгрын: “Я нават ня ведаю, мы пакуль у шоку. Але я ўжо пачаў складаць паперы, перабіраць архівы. Мы ўжо прывыклі тут, вельмі добры будынак, у цэнтры гораду, мы ўжо гадоў сем тут знаходзімся. Працоўная абстаноўка ў нас заўсёды была добрай. А зараз... мы нават ня ведаем, куды нам ехаць”.
Літаральна перад пачаткам эфіру Віктар Валадашчук паведаміў мне, што да яго патэлефанавалі з падатковай інспэкцыі й сказалі, што на наступным тыдні прыйдуць з праверкай.
“Газету Слонімскую” загадзя папярэдзілі пра тое, што з 1 чэрвеня ёй адмаўляюць у арэндзе. Знайсьці новае памяшканьне, нават у прыватных уласьнікаў, дагэтуль не атрымліваецца.
Некалькі месяцаў таму паводле вуснага загаду мясцовых чыноўнікаў газэту забаранілі прадаваць у крамах, а рэдактар атрымаў ліст з папярэджаньнем аб парушэньні ліцэнзіі дробнага гандлю (газэта распаўсюджваецца прыватнымі асобамі). У лісьце зьмяшчалася пагроза ануляваць ліцэнзію.
Усё гэта на дадатак да таго, што вось ужо на працягу двух гадоў газэта ня ўключана ў каталёг падпіскі “Белпошты” і не прадаецца ў шапіках “Белсаюздруку”, бо дамову не працягнулі.
Два тыдні таму “Газета Слонімская” стала ляўрэатам прэміі фонду “Цайт”. Уручэньне прэміі адбылося 19 траўня ў ратушы Гамбурга (Нямеччына). “Газета Слонімская” прызнана найлепшай за асьвятленьне падзей у рэгіёне.
комментарии: 0
Фондовый рынок, приватизация, инвестиции: новые декларации 05/30/2008 - 01:51 / Елена Ракова Изменение условий торговли с Россией, растущая неэффективность белорусской экономики (в силу таких объективных причин, как плохое качество высшего менеджмента предприятий, устаревшее оборудование, неконкурентоспособная продукция и пр.) вынуждает власти как-то реагировать. Поскольку управление осуществляется в ручном режиме, то и способы реагирования на новые вызовы хаотичны и непоследовательны. комментарии: 0
Галоўнае ня ўдзел 05/30/2008 - 00:48 / Наша Ніва Беларусь апошнім часам нярэдка параўноўваюць з Зымбабвэ. Не ў парадку іроніі, а проста таму, што паводле індэксаў, якія складаюць міжнародныя праваабарончыя арганізацыі, абедзьве краіны стаяць, як правіла, побач. Можна па‑рознаму ставіцца да тых індэксаў, але факт палягае на тым, што вось ужо больш за дваццаць гадоў зымбабвійская апазыцыя ня можа перамагчы на выбарах прэзыдэнта Робэрта Мугабэ і ягоную партыю. комментарии: 0
Они неправы насчет нефти, ей-богу! 05/30/2008 - 00:42 / The Times Как только показалось, что пик кредитного кризиса позади (по крайней мере, в США), разразился еще один, гораздо более зловещий финансовый кризис. Резкий рост цен на нефть, которые на этой неделе достигли прежде невообразимой отметки в 130 долларов за баррель (а прогнозируется, что вскоре цена дойдет до 150 и даже 200 долларов), угрожает причинить больший ущерб мировой экономике, чем кредитный кризис. комментарии: 0
Пусть золотое время не кончается, это только на благо России 05/30/2008 - 00:37 / The International Herald Tribune В своем недавнем интервью главный коммунист России Геннадий Зюганов назвал нового президента Дмитрия Медведева либералом, который, по мнению Зюганова, отражает чувства лишь пяти процентов населения. Весь остальной народ, сказал лидер коммунистов, продолжает верить в идеалы коллективизма. комментарии: 0