У абарону Андрэя Кіма, Аляксандра Здзвіжкова і іншых палітвязняў 02/14/2008 - 16:17 / milinkevich.org 14 лютага 2008 года адбудзецца сустрэча Аляксандра Мілінкевіча са спадарыняй Мірэй Мюсо, амбасадарам Францыі ў Беларусі, якая прадстаўляе краіну-старшыню ЕС, і з амбасадарам ЗША спадарыняй Карэн Сцюарт.
На сустрэчах будуць абмеркаваныя праблемы парушэняў правоў чалавека ў Беларусі. Аляксандр Мілінкевіч зверне ўвагу на працяг крымінальнага і адміністрацыйнага пераследу з боку беларускіх уладаў супраць грамадскіх актывістаў. Размова ў прыватнасці будзе ісці пра справу Аляксандра Здзвіжкова, пра абвінавачванні супраць Андрэя Кіма, ціск на студэнтаў (гл. маніторынг палітычных рэпрэсіяў у Беларусі ў студзені 2008 г.) і на царкву “Новае жыццё” і яе пастара (гл. Зварот грамадзянаў Беларусі да міжнароднай супольнасці ў сувязі з парушэннем правоў на свабоду сумлення), а таксама пра пераслед арганізатараў рэгіянальных сустрэчаў Аляксандра Мілінкевіча (нагадаем, каардынатар Руха “За Свабоду” па Гомельскай вобласці Уладзімір Кацора 13 лютага 2008 года быў асуджаны на 7 сутак адміністрацыйнага арышту за спробу арганізацыі сустрэчаў з жыхарамі Гомельшчыны).
- Усе палітычныя зняволеныя – у прыватнасці Аляксандр Казулін і Андрэй Клімаў – павінны быць неадкладна вызваленыя, а палітычныя рэпрэсіі – спыненыя. Толькі тады можна будзе ацэніваць гатоўнасць беларускіх уладаў весці роўны і ўзаемапаважлівы дыялог з беларускім грамадствам і міжнароднай дэмакратычнай супольнасцю, - падкрэсліў Аляксандр Мілінкевіч. комментарии: 0
Уга Чавес адмяніў свой візіт у Беларусь 02/14/2008 - 16:14 / Хартыя'97 Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес не прыедзе ў сакавіку ў Беларусь. Пра гэта «Еўрарадыё» паведамілі ў амбасадзе Венесуэлы ў Мінску. Там адзначылі, што візіт пакуль адменены і новая дата не прызначана. Прычыны гэтага не каментуюцца. Нагадаем, як раней паведамлялі ў амбасадзе Венесуэлы, папярэдне прапрацоўваўся візіт Уга Чавеса ў Беларусь на сакавік гэтага года. Прэзідэнт Венесуэлы наведваў нашу краіну ў ліпені 2006 года і ў чэрвені 2007 года.
У снежні 2007 года Венесуэлу наведаў Аляксандр Лукашэнка. Падчас яго візіту адбылося адкрыццё беларуска-венесуэльскага сумеснага прадпрыемства па здабычы нафты "ПетраВенБел", быў падпісаны шэраг міжурадавых і міжведамасных дакументаў у розных сферах, у тым ліку аб адмене візавага рэжыму. комментарии: 0
Да Менску не даляцелі 02/14/2008 - 16:10 / Радыё Свабода Сёньня раніцай на лётнішчы армянскай сталіцы Ерэвану пацярпеў крушэньне пасажырскі самалёт кампаніі “Белавія”.
Самалёт канадзкай вытворчасьці CRJ-100 на ўзьлёце нечакана страціў раўнавагу і, зачапіўшы крылом бэтон, пачаў куляцца. У выніку борт разваліўся на дзьве часткі і загарэўся. Больш за два дзясяткі пасажыраў, уключна зь пілётамі, былі выратаваныя службамі аэрапорту. Некалькі чалавек шпіталізаваныя з апёкамі. Гэта першы выпадак надзвычайнага здарэньня з пасажырскім самалётам у гісторыі незалежнай Беларусі. Катастрофы транспартных суднаў беларускіх авіякампаній з чалавечымі ахвярамі здараліся неаднаразова.
Сем чалавек зараз у бальніцах, шпіталізаваныя. Паведамляецца, што асабліва цяжкіх выпадкаў няма
Як паведамілі ў амбасадзе Армэніі ў Менску са спасылкай на нацыянальныя авіяцыйныя службы, у выніку катастрофы самалёту, які належыць кампаніі “Белавія”, сем чалавек з траўмамі і апёкамі шпіталізаваныя. Беларускія грамадзяне — трое пілётаў і адна пасажырка — не пацярпелі. Дастаўку людзей у Менск праз Маскву і Кіеў возьмуць на сябе іншыя авіякампаніі.
Супрацоўніца дэпартамэнту авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Ганна Курыцкая паведаміла, што, паводле папярэдняй інфармацыі, на борце знаходзіліся грамадзяне розных краінаў:
“Там усяго было 18 чалавек, у тым ліку грамадзяне Армэніі, Грузіі, Беларусі, а таксама расейцы і ўкраінцы. Іншымі словамі, 18 чалавек, а колькі сярод іх аказалася розных нацыянальнасьцяў! Дзякуй Богу, канечне, што ўсё для іх адносна добра завяршылася. Сем чалавек зараз у бальніцах, шпіталізаваныя. Паведамляецца, што асабліва цяжкіх выпадкаў няма”.
Па факце крушэньня пасажырскага самалёту ў міжнародным аэрапорце “Звартноц” Беларусь правядзе ўласнае расьсьледаваньне. У склад адмысловай камісіі таксама мяркуецца прыцягнуць прадстаўнікоў завода-вытворцы. Сёньня апоўдні група экспэртаў на чале з кіраўніком дэпартамэнту авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Вадзімам Мельнікам вылецела зь Менску ў Ерэван. У яе складзе — авіяспэцыялісты, супрацоўнікі КДБ і Генпракуратуры. На месцы здарэньня яны высьветляць: чаму пацярпеў аварыю адзіны ў парку “Белавія” канадзкі самалёт? Як удакладняе Ганна Курыцкая, пасьля здарэньня пад пытаньнем набыцьцё іншых самалётаў гэтага клясу:
“Летась увогуле плянавалася набыць два самалёты CRJ-100. Але пасьпелі купіць пакуль адзін — вось гэты, як выявілася, “фатальны”. Аднак у плянах на 2008 год усё ж значыцца набыцьцё другога, паколькі не пасьпелі летась. Ня ведаю, можа, цяпер гэтыя пляны і зьменяцца. То бок плянаваліся яшчэ тры “Боінгі” і CRJ-100. Казаць, наколькі гэта будзе рэальна, пакуль не выпадае”.
Як удакладнілі ў “Белавія”, канадыйскі CRJ-100 канцэрну “Бамбардзье” -- самалёт рэгіянальнага прызначэньня. Арыентаваны ён перадусім на невялікую колькасьць пасажыраў і выкарыстоўваецца для частых палётаў. Лёгкі ў кіраваньні, што практычна выключае памылкі з боку экіпажа. У салёне 10 месцаў бізнэс-клясу і 40 — эканом-клясу. На рэйсах “Белавія” самалёт, які ўжо не паддаецца аднаўленьню, роўна год — зь лютага 2007-га. Апошняе абслугоўваньне праходзіў у Даніі. Машына 1999 году, што па авіяцыйных мерках — як 2—3-гадовая іншамарка, калі браць для У сувэрэннай Беларусі гэта ўпершыню. Яшчэ нядаўна мы хваліліся, што ў гэтым пляне ў нас усё ў парадку. І, бачыце адбылося такое непрыемнае здарэньне. Але было б куды страшней, каб загінулі людзі
параўнаньня ўжываны аўтамабіль.У сувэрэннай Беларусі гэта ўпершыню. Яшчэ нядаўна мы хваліліся, што ў гэтым пляне ў нас усё ў парадку. І, бачыце адбылося такое непрыемнае здарэньне. Але было б куды страшней, каб загінулі людзі
Зацікаўленыя ведамствы пакуль не камэнтуюць магчымыя прычыны аварыі, але кажуць, што тэхнічны стан самалёту не выклікаў нараканьняў. Неспрыяльнае надвор'е ня можа быць вырашальным фактарам для сучасных самалётаў. Канчаткова сытуацыя будзе зразумелая пасьля расшыфроўкі “чорных скрыняў”. У дэпартамэнце авіяцыі кажуць, што гэта першы сур'ёзны выпадак з пасажырскімі самалётамі:
“Менавіта што тычыцца пасажырскіх перавозак, то так. У сувэрэннай Беларусі гэта ўпершыню. Яшчэ нядаўна мы хваліліся, што ў гэтым пляне ў нас усё ў парадку. І, бачыце адбылося такое непрыемнае здарэньне. Але было б куды страшней, каб загінулі людзі”.
Іншыя катастрофы з удзелам беларускіх самалётаў прыпадаюць на часы савецкага “Аэрафлоту”. У 1982 годзе над Нараўлянскім раёнам разваліўся Як-42. 132 пасажыры і чальцы экіпажу падалі проста зь неба. У лютым 1985-га, узьняўшыся з аэрапорту “Менск-2”, самалёт ТУ-134 зь лепшымі студэнтамі БДУ, уганараванымі паездкай у Ленінград, рухнуў у раёне Смалявічаў — з 80 пасажыраў і пілётаў выжылі 22. У сьнежні 1986-га пры заходзе на пасадку ў Бэрлінскім аэрапорце пацярпеў крушэньне такі ж ТУ-134. Загінулі ўсе пасажыры (пераважна нямецкія школьнікі) і экіпаж. 20 гадоў таму, у лютым 1988-га, блізу пасадачнай паласы зваліўся самалёт Менск-Цюмень-Сургут. Выратаваліся 25 чалавек. Нестандартны выпадак адбыўся ўжо ў часы незалежнай Беларусі. У 1992-м на лётнішчы Ўладзівастоку разваліўся самалёт Ту-154 беларускай прыпіскі, які з “чаўнакамі” на борце вяртаўся з Кітаю. Машына папросту ня вытрымала перагрузу, пацярпелых не было.
Летась у сакавіку ў Самалі пацярпелі крушэньне два транспартныя самалёты “Іл-76”, якія працавалі ў Афрыцы пад эгідай ААН. Абодва былі зьбітыя баевікамі мусульманскіх груповак. У першым выпадку экіпаж здолеў ажыцьцявіць аварыйную пасадку, а праз два тыдні 11 пілётаў і тэхнікаў другога самалёту, які вывозіў парэшткі першага, загінулі. У 2006-м шасьцёра беларускіх пілётаў загінулі пры падзеньні такога ж транспартнага самалёту ў Танзаніі. У тым жа годзе падчас крушэньня АН-24 у складзе інтэрнацыянальнага экіпажу загінуў лётчык з Горадні. комментарии: 0
Андрэя Кіма на волю ня выпусьцілі 02/14/2008 - 16:08 / Радыё Свабода Суд Цэнтральнага раёну Менску пакінуў бязь зьменаў меру стрыманьня актывісту незарэгістраванай арганізацыі “Ініцыятыва” Андрэю Кіму.
Андрэй Кім знаходзіцца ў менскім сьледчым ізалятары.
Хлопца трымаюць пад вартай ад 21 студзеня.
А.Кім адседзеў 10 сутак арышту за ўдзел у дэманстрацыі пратэсту супраць палітыкі ўладаў у дачыненьні да дробнага бізнэсу.
За той час супраць яго распачалі крымінальную справу. Маладога чалавека абвінавацілі ў пагрозах супрацоўніку міліцыі. комментарии: 0
Пэрформанс у Салігорску скончыўся затрыманьнямі 02/14/2008 - 16:07 / Радыё Свабода Затрыманыя пяцёра моладзевых актывістаў, якія віншавалі мінакоў з Днём закаханых: Івана Шыла, Хрысьціна Самойлава, Андрусь Тычына, Рыгор Астапня і Глеб Сноркін.
Маладыя людзі замацавалі на сцэне ля Салігоскага выканкаму расьцяжку з надпісам "Мы любім Беларусь". У вобразах анёлаў і закаханага сэрца віншавалі мінакоў. комментарии: 1
Техническая помощь Беларуси: анализ направлений и потоков 02/14/2008 - 05:59 / Елена Ракова Общеизвестно, что в современных белорусских условиях многие иностранные организации и фонды не работают в Беларуси; многие организации и фонды работают через свои офисы в близлежащих странах (Киеве, Варшаве, Вильнюсе); либо белорусские НГО работают в сотрудничестве с польскими, словацкими, литовскими структурами. Все это, в определенной мере, ухудшает прозрачность и эффективность технической помощи (ТП), затрудняя анализ ее результативности, контроль над использованием финансовых средств и реального вклада программ в развитие общества. комментарии: 0
Предвыборные «телодвижения» власти 02/14/2008 - 05:44 / Сергей Пономарев Многие чиновники Клецкого райисполкома, как и милиции, с удовольствием читают еженедельный бюллетень «Бойкий Клецк», издаваемый «БОМЖом» - Сергеем Пономаревым… Тайком. Вот и начальник паспортного стола, в благодарность за полученный очередной номер бюллетеня, объявил Пономареву, что тот внесен в список «невыездных». С грустью.., так как более года чиновники уговаривали Сергея выехать из республики. Исчезнуть…
Но, как говорят в народе – Нет худа без добра, да и чиновникам полюбился бюллетень оппозиционера, что и «скрашивает» периферийный быт чиновников. Даже за то, что Пономарев вынужден, уже как полтора года - БОМЖ-евать, руководство района всего один лишь раз оштрафовало его за нарушение паспортного режима. комментарии: 1
У ценю крамлёўскіх зорак 02/14/2008 - 05:38 / "Наша Ніва" Палітыка Беларусі ў адносінах да ЭС застаецца пераважна функцыяй таго, што адбываецца ў беларуска-расейскіх адносінах, а палітыка Эўразьвязу да Беларусі па-ранейшаму зьяўляецца ня больш чым рэакцыяй на дзеяньні афіцыйнага Менску.
Беларуска-расейскія дачыненьні ў чарговы раз уваходзяць у пэрыяд няпэўнасьці, калі пад пытаньне ставіцца ня толькі іх далейшы лёс, але і мэты асноўных гульцоў. Нягледзячы на, здавалася б, глыбокую інстытуцыяналізацыю і нават руціннасьць практычна ўсіх аспэктаў беларуска-расейскага саюзу шэраг пытаньняў застаецца нявысьветленным. Да іх адносяцца цэны на энэрганосьбіты, пра перагляд якіх дэ факта заявілі некаторыя расейскія чыноўнікі, лёс магчымых прыватызацыйных праектаў і, нарэшце, лёс самога палітычнага праекту, вядомага пад назвай “саюзная дзяржава”. комментарии: 0
Баранавіцкія прадпрымальнікі рыхтуюць новыя акцыі пратэсту 02/14/2008 - 05:30 / ЕРБ Каля 200 баранавіцкіх прадпрымальнікаў прыйшлі сёння ў гарвыканкам. Абмеркаваць праблемы дробнага бізнесу ім прапанавала начальнік упраўлення эканомікі выканкама Раіса Уласовіч падчас акцыі пратэсту, якая адбылася ў мінулы панядзелак.
Не для ўсіх удзельнікаў мітынгу несанкцыянаванае мерапрыемства абышлося без наступстваў. Члена каардынацыйнага савета Баранавіцкага кааператыўнага рынка Мікалая Чарнавуса ўчора выклікалі ў міліцыю, склалі пратакол і далі позву ў суд на 22 лютага.
Падчас сустрэчы прадпрымальнікі запатрабавалі скасаваць позвы і пратакол ды прызнаць мітынг санкцыянаваным. Намеснік старшыні гарвыканкама Віктар Аляксееў праігнараваў гэтую прапанову.
Прадпрымальнікі выказаліся за дамену ўказу №760, які забараняе ім мець наёмных працаўнікоў акрамя блізкіх сваякоў, і за спрошчаную сістэму падаткаабкладання. Віктар Аляксееў адказаў, што адмяніць указ ён не можа. У выніку прадпрымальнікі прынялі рашэнне, што калі іх патрабаванні не будуць выкананыя, правесці чарговыя акцыі пратэсту 18 і 25 лютага. комментарии: 0
Палац графа Валовіча ў Сьвяцку разбураецца 02/14/2008 - 05:27 / Радыё Свабода Адзін з самых прыгожых і каштоўных помнікаў архітэктуры другой паловы XVIII — пачатку XIX стст. у ваколіцах Горадні — палацава-паркавы комплекс Сьвяцк — пачынае разбурацца. Апошнія тры гады будынак пустуе й не ацяпляецца.
Сёлета нават у параўнаньні зь мінулым годам стан будынка прыкметна пагоршыўся: асыпаюцца сьцены, якія ў кожны момант могуць паваліцца.
Цяпер помнік — на балянсе ўпраўленьня адукацыі Гарадзенскага райвыканкама. На працягу трох гадоў будынак выстаўлялі на аўкцыён, але пакупніка так і не знайшлося. Да гэтага ў палацы з пасьляваеннага часу месьціўся санаторый для хворых на сухоты.
Вартаўнікі, якія ахоўваюць будынак, распавядаюць, што сюды даволі часта наведваюцца розныя госьці, у тым ліку й замежныя, глядзяць, цікавяцца, але ніхто пакуль не купляе.
Палацава-паркавы комплекс Сьвяцк лічыцца помнікам рэспубліканскага значэньня й знаходзіцца за 15 км ад Горадні і за 7 км ад Аўгустоўскага канала. комментарии: 0