Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
Либеральный взгляд
Врагом хорошего должно быть лучшее
читать похожие материалы

цитата:
Значна лягчэй знайсьці памылку, чым ісьціну. Памылка ляжыць на паверхні і яе заўважаеш адразу, а ісьціна схавана ў глыбіне і ня ўсякі зможа адшукаць яе.
Іаган Гётэ
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Кампании:
За наших!
За свободу политзаключенных!
Save Hrodna!
Campain for saving the city from demolition!
«Перемен.инфо»
Cайт альянса "Время побеждать!". Голосование, текст манифеста, комментарии, критика.
Солидарность байнета
день солидарности в байнете
«Вернем свое!»
Гражданская кампания против отмены социальных льгот
« февраль 2008 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
       
10
15
18
   
Чиновники ЕС говорят, что аннексировать Россию вполне возможно
02/10/2008 - 01:48 / "The New York Times"
Россия должна будет сделать мирный выбор - превратиться ей в авуары Европы или стать петровассалом Китая
комментарии: 0
Медленно, но верно
02/10/2008 - 01:29 / "The Financial Times"
Неужели демократическая волна разбилась о скалы? Не сменяется ли отливом прилив политической свободы, начавшийся в 1989 г., и захлестнувший столько стран? Недавние события почти на всех континентах дают вполне реальный повод для тревоги всем, кто мечтает о мире, где правит избирательный бюллетень, а не автомат. Но помимо прочего, они позволяют нам - а необходимость этого давно назрела - более реалистично осмыслить механизм процесса демократизации.
комментарии: 0
Газаправод абміне Беларусь
02/10/2008 - 00:42 / Радыё Свабода
Падчас візыту ў Маскву польскага прэм’ер-міністра Дональда Туска абмяркоўваліся варыянты будаўніцтва газаправодаў, якія абмінаюць Беларусь. Пасьля перамоваў з кіраўніцтвам Расеі Дональд Туск заявіў, што Варшава ня мае намеру далучацца да праекту газаправоду “Nord Stream”, які праходзіць па дне Балтыйскага мора. Паводле польскага прэм’ера, Варшава выступае за значна больш танную альтэрнатыву – “сухапутны” газаправод праз краіны Балтыі і Польшчу. Паводле спадара Туска, прадстаўнікі Расеі таксама “заявілі пра зацікаўленасьць у абмеркаваньні наземнай канцэпцыі газазабесьпячэньня Эўропы праз краіны Балтыі і Польшчу”. Намесьнік дырэктара маскоўскага інстытута краінаў СНД Уладзімер Жарыхін сказаў, што такі праект у многім залежыць ад паводзінаў Украіны: “Рэакцыя на мінулы газавы скандал была адназначная з боку Эўропы – гэта будаўніцтва балтыйскага трубаправода. Калі Ўкраіна спрабуе працягваць не плаціць за газ, то актуальнасьць яшчэ адной ніткі трубаправода ў абыход Украіны, безумоўна, падвысіцца. Мы ўвесь час гаворым пра дывэрсыфікацыю – больш газаправодаў добрых і розных. У гэтым пляне Польшча, нягледзячы на ўсе нашы складаныя палітычныя стасункі, ніколі не стварала праблем Расеі”. Аднак абодва гэтыя праекты, якія абмяркоўваліся ў Маскве, абмінаюць і Беларусь, якая мела газавыя канфлікты з Расеяй. Нагадаем, кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заклікаў Расею адмовіцца ад “Nord Stream” на карысьць будаўніцтва другой ніткі газаправоду Ямал-Эўропа, які праходзіў бы праз Беларусь. Узамен Лукашэнка нават прапаноўваў Расеі бясплатны транзыт газу цягам пяці гадоў. Ці яны пакінуць гэты “Nord Stream”, ці яны пераключацца на наземны газаправод “Бурштын”, – для Беларусі гэта нічога не мяняе. Бо гэта азначае, што празь яе другую нітку “Ямал – Эўропа” будаваць ня будуць. Паводле палітоляга зь Менску Андрэя Фёдарава, Расея будзе імкнуцца дывэрсіфікаваць пастаўкі газу: “Расея будзе імкнуцца, але будзе глядзець для сябе лепшы варыянт. І я мяркую, нашы інтарэсы яна ў гэтым выпадку ўлічваць ня будзе. Ці яны пакінуць гэты “Nord Stream”, ці яны пераключацца на наземны газаправод “Бурштын”, – для Беларусі гэта нічога не мяняе. Бо гэта азначае, што празь яе другую нітку “Ямал – Эўропа” будаваць ня будуць. Таму тут што ў лоб, што па ілбе”. Паводле аднаго з польскіх дыпляматаў, падчас візыту Дональда Туска ў Маскву пытаньне пра Беларусь не закраналася. Там абмяркоўвалася двухбаковае польска-расейскае супрацоўніцтва. Адной з ключавых тэмаў на перамовах было разьмяшчэньне на тэрыторыі Польшчы амэрыканскіх проціракет. Падчас выступу ў дзяржсавеце прэзыдэнт Расеі заявіў, што ў сьвеце нібыта “пачынаецца новы віток гонкі ўзбраеньняў”. Палітоляг Віталь Сіліцкі сказаў: “Фактычна, аднавілася рыторыка “халоднай вайны”. Калі аднавілася рыторыка “халоднай вайны”, Расеі зноў патрэбны пляцдарм на захадзе. Гэта ваенна-стратэгічныя гульні, дзеля якіх яны зноў пайшлі на кантакт з Лукашэнкам. Для гэтых ваенна-стратэгічных гульняў патрэбны транзытны калідор у Беларусі, трэба стратэгічны калідор. Дзеля гэтага Беларусь зноў трэба карміць. Толькі цяпер будуць карміць не праз “Газпром”, а праз расейскі бюджэт”.
комментарии: 0
Прадпрымальнікі, што перарэгістраваліся ў ЧУПы, на мяжы закрыцця
02/10/2008 - 00:38 / ЕРБ
Ужо месяц некаторыя прадпрымальнікі працуюць у новых умовах. Еўрарадыё вырашыла даведацца, як адчуваюць сябе бізнэсоўцы, якія перарэгістраваліся ў ЧУП. Прадпрымальніца Тамара ўжо са студзеня працуе як ЧУП. “Мне нічога не застаецца”, - кажа яна. Прадпрыемства ідзе ў мінус. Ужо цяпер Тамара гатовая да таго, што ўрэшце ёй давядзецца закрыцца: “Вось мы з бухгалтарам цяпер закрываем месяц… Падаткі, канешне, вар’яцкія. Яны ў разы тры павялічацца, калі не ў чатыры Пагляджу, папрацую, калі нічога не зменіцца — я закрыюся… Мне такія ЧУПы не трэба. Будзем, значыць, шукаць штосьці іншае”. Па падліках прадпрымальніцы, за месяц яна губляе каля 400 долараў — гэта калі падлічваць толькі падаткі: “Нават калі я прыкіну па мінімуме, то ў мяне менш за мільён не атрымаецца. А мільён – гэта дзесьці 470 долараў. Гэта цяпер я павінна заплаціць, калі я раней плаціла 65 еўра. Што застанецца мне? Мне нічога не застаецца. Я іду ў мінус”. Акрамя грашовых стратаў прадпрымальніца скардзіцца на ўмовы працы, якія таксама пагоршыліся. Працаўнікоў не хапае, даводзіцца рабіць усё самой, бо каб наняць, напрыклад, бухгалтара, трэба выдаткаваць яшчэ 1000 долараў у месяц, а такіх грошай няма. Да таго ж прыбавілася валакіты з паперамі. Тамара кажа, што яна не адна такая, і што многія хутка закрыюць свае ЧУПы: “Нерэнтабельна атрымліваецца. Калі ў цябе менш за тры кропкі, дык увогуле няма сэнсу…” У прадпрымальніка Сяргея пяць гандлёвых кропак, але і ён думае пра тое, каб “прыдумаць штосьці іншае”. З 1-га лютага прадпрымальнік працуе як ЧУП. Прайшло ўсяго некалькі дзён, але змены ён ужо адчуў добра: “Я закапаўся ў паперах, сяджу ў іх як кніжны чарвяк… Няма часу займацца іншымі справамі. У мяне пяць гандлёвых кропак. Значыць, пяць прадаўцоў, кіроўца, ну і я — дырэктар. Ужо сем. Трэба яшчэ бухгалтара браць – гэта ўжо восем. А абароты, гэта значыць валавая выручка, у мяне засталіся такія ж, як былі, калі я быў простым прадпрымальнікам”. Падатак, кажа Сяргей, павялічыцца мінімум у два разы. Так працаваць далей наўрад ці атрымаецца: “Калі застануцца старыя абароты, якія былі ў мяне раней, то падатак павялічыцца ў два разы. Я ўвогуле планую дыверсіфікаваць свой бізнес. Будзем прыдумваць штосьці іншае. Адыходзіць ад гандлю”. А вось прадпрымальнік Аляксандр Давідовіч, які займаецца вытворчасцю пліткі, добраахвотна зарэгістраваў ТАА. Ён кажа, што зрабіў бы гэта незалежна ад 760-га ўказа: “У мяне вытворчасць, таму трыма чалавекамі, якія былі ў мяне ў ІП, я не спраўляўся. Таму, быў бы указ 760-ты ці яго не было б, я б усё роўна перарэгістраваўся. У мяне няма іншага выйсця. Мне трэба 15 чалавек, каб развівацца так, як я хачу. Калі робіш плітку і маеш усяго толькі тры чалавекі, то атрымліваецца, што абсталяванне прастойвае і плошчы прастойваюць. Таму ў мяне была такая патрэба і без гэтага ўказа”. Справа ў тым, што, калі ты займаешся вытворчасцю, кажа Аляксандр, то працаваць як індывідуальны прадпрымальнік – цяжка. Але што тычыцца гандлю, то там наадварот. Еўрарадыё працягвае сачыць за развіццём падзей. Чытайце працяг у хуткім часе на нашым сайце.
комментарии: 0
Маладыя апазіцыянеры атрымалі тлумачэнні ад нямецкага амбасадара
02/10/2008 - 00:34 / Малады Фронт
8 лютага палітыкі Павал Севярынец, Алесь Міхалевіч і Зьміцер Дашкевіч былі запрошаны на сустрэчу з амбасадарам Нямеччыны ў Беларусі Гебхардтам Вайсам. Нагадаем, некалькі дзён назад актывісты дэмакратычнага руху Міхалевіч, Севярынец і Дашкевіч накіравалі нямецкаму амбасадару адкрыты ліст, у якім прасілі растлумачыць пазыцыю Нямеччыны па дачыненьні да афіцыйных уладаў Беларусі і патлумачыць, ці ўзгоднена наступная пазыцыя з агульнаэўрапейскай. Падставаю для такога ліста стала апошняя сустрэча Гэбхардта Вайса з Аляксандрам Лукашэнкам, пад час якой А. Лукашэнка выказаў падзяку амбасадару "за тую пазыцыю, якую Вы займаеце ў нашай краіне". У сваю чаргу нямецкі дыплямат заклікаў А. Лукашэнку "не глядзець назад, а глядзець наперад". “Лічу, што мы атрымалі дакладныя і выразныя тлумачэньні з нямецкага боку падчас сустрэчы з Гэбхардтам Вайсам, - кажа лідэр Маладога Фронту Зьміцер Дашкевіч. – У размове спадар Гэбхардт вызначыў, што вызваленьне палітвязьняў і спыненьне новых крымінальных спраў, заведзеных на моладзевых актывістаў, з’яўляецца галоўнай перадумоваю дэмакратызацыі Беларусі. Было ўзьнята пытаньне полацкай маладафронтаўкі Кацярыны Салаўёвай, на якую заведзена крымінальная справа “за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі”. Спадар Гэбхарт абяцаў сачыць за разьвіцьцём падзеяў і прыкладаць усе намаганьні як на міжнародным, так і на вышэйшым афіцыйна-беларускім узроўні для хутчэйшага спыненьня гэтай незаконнай крымінальнай справы”. “Зразумейце, для нас са Зьмітром Дашкевічам вызваленьне не было самамэтаю, - дадае былы палітвязень Артур Фінькевіч, - калі б гэта было неабходна, мы б адсядзелі свае 3 месяцы ці паўтары гады. Галоўная мэта нашага змаганьня – усталяваньне справядлівасьці ў жыцьцядзейнасьці беларускага грамадзтва. Лібералізацыя і дэмакратызацыя ўсяго грамадзка-палітычнага жыцьця – нашае патрабаваньне. Мы рады, што Гэбхардт Вайс падтрымлівае нас”.
комментарии: 0
Рэжысэр Анджэй Вайда прывітаў гарадзенскіх гледачоў
02/10/2008 - 00:27 / Малады Фронт
8 лютага ў Горадні адбыўся паказ фільма “Катынь”. У гэты ж дзень аўтар стужкі даслаў ліст арганізатарам кінапрагляда. “Праўда пра Катынь павінна быць прамоўлена, калі мы прагнем сапраўднага яднаньня паміж народамі” – піша Анджэй Вайда ў сваім пасланьні. У гэты вечар заля “Таварыства Беларускай Школы” не змагла зьмясціць усіх гледачоў: многім давялося стаяць у дзьвярох. Паглядзець фільм пра Другую Сусьветную вайну прыйшло шмат моладзі. - Некаторыя кадры зь фільма нагадваюць Курапаты, - кажа студэнтка Яна. – Калі паказвалі, як расстрэльвалі польскіх афіцэраў, мне ўяўлялася, што гэтак жа савецкія каты забівалі й беларускіх дзеячаў, нашых продкаў. На праглядзе прысутнічаў гісторык Алесь Краўцэвіч. Кар.: Сп. Алесь, як Вы ставіцеся да таго, што ў беларускіх школах і універсытэтах не выкладаюць гэтай гісторыі? -Натуральна, стаўлюся адмоўна. У сёньняшняй школе кожны падручнік вытрымлівае ідэалягічны кантроль. Бо што можна чакаць ад улады, якая будуе лінію Сталіна й вешае пра яе рэкляму? Ад прэзідэнта, які лічыць сябе спадкаемцам той сыстэмы?.. Паказ фільма адбыўся ў межах кампаніі “Свабоднае кіно” і працягнуў адзначэньне “Года дзяржаўнасьці-2008” у Гародні.
комментарии: 0
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015