У БДУ пачалі запалохваць студэнтаў перад Еўрапейскім маршам 09/22/2007 - 15:03 / ТП-інфарм Ад сённяшняга дня, у Беларускім Дзяржаўным Універсітэце пачалі выклікаць на гутаркі ў дэканаты студэнтаў, заўважаных у грамадзкай ці палітычнай дзейнасці. Размовы праводзяць, звычайна, намеснікі дэканаў. Яны заклікаюць студэнтаў устрымацца ад удзелу ў Еўрапейскім маршы, і папярэджваюць пра няўхільнае выключэнне студэнта з універсітэту, у выпадку затрымання.
Таксама, студэнтам пагражалі "сустрэчай" з супрацоўнікамі КДБ.
"Калі Вы,куды -небудзь патрапіце, сто адсоткаў , што акрамя нас пра гэта будуць ведаць яшчэ іншыя структуры. Нельга рабіць так, каб яны зноў да вас прышлі на факультэт. А у такім выпадку хутчэй за ўсе так і будзе. Такім чынам Вы можаце падставіць і сябе і факультэт." - гэта ўрывак размовы у дэканаце з адным са студэнтаў БДУ, які прымае актыўны ўдзел у грамадзкай дзейнасці. Падобным чынам пабудаваны і іншыя размовы.
Акрамя палітычных акцый, у дэканатах цікавяцца ўдзелам студэнтаў у адукацыйных праграмах, наладжаных за мяжой. комментарии: 0
На Беларуска-Украінскай мяжы затрыманы музыкі, якія планавалі прыняц 09/22/2007 - 00:44 / ТП-інфарм Сёння, у 18.30 на памежным пераходзе Макараны, былі затрыманы музыкі, планаваўшыя выступіць на рок-фэсце "Права быць свабодным", які пройдзе ў Луцку (Украіна). Музыкаў трымалі на прапускным пункце каля 5 гадзін, не патлумачыўшы прычыну затрымкі.
"Мы праехалі да украінскай мяжы. Так што гэта была псіхалагічная атака. І мы будзем проста фізічна непадрыхтаваны да канцэрту. Але ўсе будзе добра! Жыве Беларусь!" - так пракаментаваў затрыманне Ігар Варашкевіч, лідар гурту "Крама"
Зараз музыкі ўжо запаўняюць мытную дэкларацыю. комментарии: 0