Затрымана каля ста маладзёнаў, кіраваўшыхся ў Луцк, каб прыняць удзел 09/21/2007 - 23:31 / ТП-інфарм Два аўтобуса з моладзю, якая кіравалася ў Луцк (Украіна), дзе павінен прайсці рок-фэст "Права быць свабодным" былі спынены міліцыяй і ДАІ. Аўтобусы з маладзёнамі, якіх налічваецца каля ста чалавек, былі, у суправаджэнні канвоя, дастаўлены ў Дзяржынск, дзе пачалося разбіральніцтва.
У затрыманай моладзі перапісваюць пашпартныя дадзеныя і праводзяць асабісты дагляд. Таксама, міліцыянты патрабуюць ад маладзёнаў паведаміць аб сваіх месцах працы ці навучанння. Да пастарунку, у якім утрымліваюць затрыманых пад'ехаў "аўтазак".
Затрыманым маладзёнам паведамілі, што аўтобусы не могуць працягваць шлях з-за тэхнічных праблемаў, пасля міліцыянты пачалі гвалтоўна сажаць моладзь у "аутазакі" і вывозіць у бок Мінску.
8-0171-657610 - тэлефон дзяжурнай часткі Дзяржынскага аддзела ўнутраных справаў, па якім можна запытацца пра лёс затрыманых. комментарии: 0
Супрацоўнікам дому ўраду абмежавалі магчымасць карыстацца электрычн 09/21/2007 - 15:08 / ТП-інфарм Сёння адбылося інфармаванне дапаможнага персаналу "дома ўраду", падчас якога выступоўцы звярнулі ўвагу на праблемы эканоміі энэрганосбітаў. Так, на паседжанні прагучаў канкрэтны заклік з боку адміністрацыі будынку эканоміць на ўсім і ўся.
Таксама, персаналу было катэгарычна забаронена карыстацца абагравальнымі прыборамі і былі ўведзены абмежаванні на запальванне асвятлення. Зараз, супрацоўнік, які пажадае скарыстацца святлом пазней 20 гадзіны, павінен будзе аплаціць са сваяго заробку кошт электрычнасці. Электрыкам даручана распрацаваць сістэму ўліку "неабавязковага" карыстання святлом.
Выступоўцы папярэджвалі, што пасля чарговага падаражання газу ў наступным годзе, энэргетычныя праблемы ў краіне значна пагоршацца. комментарии: 0
Адміністрацыйная справа супраць актывісткі моладзі БНФ Аляксандры К 09/21/2007 - 14:35 Сёньня ў Завоцкім судзе горада Менску адбыўся суд па справе Аляксандры Клімовіч, якая было затрымана падчас летніку моладзі БНФ.Падчас разгляду справы быў зачытаны пратакол, які складаўся івацэвіцкімі міліцыянтамі, заслуханы паказаньні сьведкаў з бокусабароны, выказаў сваю пазыцыю адвакат.Ніхто з міліцыянтаў, якія складалі пратакол, на суд не прыехаў і судзьдзя ўбачыўшы ў ім прамылкі, адправіла пратакол на дапрацоўку.
Нагадаем, што напрацягу тыдня адбудзецца яшчэ чатырнаццаць працэсаў сад сябрамі моладзі БНФ, затрыманымі падчас летніку і абвінавачанымі ў дробным хуліганстве. комментарии: 0
На Управе партыі БНФ адбылося сьвяткаваньне 645-ай гадавіны бітвы на Сь 09/21/2007 - 00:07 / Прэс -група партыі БНФ 20 верасьня, Менск. На Сядзібе Партыі БНФ сеньня адбыўся сьвяточны канцэртт з нагоды 645 гадавіны пераможнай бітвы на Сьнівадзе. У канцэрце прынялі ўдзел бард Андрэй Мельнікаў, музыкі Стась Багданаў і пан Ськіргайла Паланэцкі, прысутнічала дэлегацыя музыкаў з Украіны. Прысутныя праслухалі старадаўнія песьні ў выкананьні пана Ськіргайлы, прысьвечаныя падзеям, што адбываліся ў той час: бітва на Сьнівадзе, пад Грунвальдам, пад Воршай. Андрэй Мельнікаў расказаў пра традыцыі сьвяткаваньня гэтых памятных датаў. На сустрэчы прагучаў урывак з паэмы Якуба Коласа “Новая Зямля”перакладзены на ўкраінскую мову, зачытваліся старадаўнія ўкраінскія вершы прысьвечаныя слаўнай перамозе князя Альгедрда.
Арганізатарам канцэрту высупіла культурніцкая камісія Партыі БНФ. комментарии: 1