Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
Либеральный взгляд
Сіла, што мабілізуе
читать похожие материалы

цитата:
Достаточно считать себя рабом, чтобы быть им.
Ален
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Юмор:
БелЖаба
красным по зеленому
мультклуб
народное телевидение
книга
новая литература
« декабрь 2007 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
         
9
28
31            
Затрымалі за 10 улётак
12/31/2007 - 04:37 / Мілінкевіч.орг
Сёння ўвечары на вуліцы Гарадскі Вал затрымалі актывіста Ільлю Шчарбінскага. Міліцыянты рабілі дагляд рэчаў у пошуках халоднай зброі, а знайшлі некалькі ўлётак пра скасаванне льгот. Купка маладых людзей чымсьці выклікала падазрэнне ў нарада міліцыі. Праваахоўнікі папрасілі маладзёнаў паказаць свае кішэні і асабістыя рэчы. Знойдзеныя ў торбе Ільлі Шчарбінскага ўлёткі інфармацыйнай кампаніі супраць адмены льгот Руху “За Свабоду” сталіся падставай для затрымання юнака. – Мяне адвялі ў апорны пункт міліцыі, адкуль на службовай машыне адвезлі ў Центральнае РУУС. Там збіраліся нават узяць адбіткі пальцаў, але, мабыць, адумаліся. Пры мне было знойдзена ўсяго 10 улётак. Матэрыялы канфіскавалі, бо палічылі іх прадукцыяй без выходных дадзеных. З мяне ўзялі вусныя тлумачэнні і адпусцілі, – распавёў Ільля Шчарбінскі. Нагадаем, што мінскімі актвістамі Руху працягваецца кампанія супраць адмены льгот. Перыядычна ладзяцца пікеты, перфомансы, распаўсюджваюцца інфармацыйныя матэрыялы.
комментарии: 0
"Чорны спіс " беларусаў яшчэ не гатовы
12/31/2007 - 04:31 / Першы канал
Банк дадзеных аб грамадзянах, якім часова абмежаваны выезд за мяжу, пакуль канчаткова не сфармаваны. Гэтую заяву зрабіў учора міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў. Пры гэтым ён падкрэсліў, што нават калі некага няма ў спісе невыязных, людзі, якія не павінны пакінуць межы краіны, не змогуць гэтага зрабіць. У сваю чаргу, старшыня пагранкамітэта Ігар Рачкоўскі пацвердзіў інфармацыю пра тое, што аўтаматызаваная сістэма ўліку грамадзян поўнасцю гатова да работы. Сёння на сумеснай калегіі двух праваахоўных ведамстваў толькі ўдакладняліся нюансы сумеснага ўзаемадзеяння
комментарии: 0
Лукашэнка звінаваціў прадрымальнікаў у правакаванні беспрацоў'я
12/31/2007 - 04:26 / Радыё Рацыя
Сёння ў інтэрв’ю беларускім журналістам прэзідэнт заявіў, што цягам бліжэйшага года індывідуальныя прадпрымальнікі будуць пастаўленыя ў роўныя эканамічныя ўмовы з юрыдычнымі асобамі. “Усім гэтым прадпрымальнікам трэба займацца канкрэтнай справай. Мы ў дачыненні да іх па падатках на мяжы створым адзіны рэжым, які дзейнічае ў адносінах да юрыдычных асобаў. Тады яны няхай наймаюць сабе на працу каго хочуць”, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. “Мы падтрымліваем гэтых чаўночнікаў, якія завозяць у кріану гэты шырспажыў, мы іх льгатуем у 2-3 разы болей, чым юрыдычных асобаў… Гэта недабрасумленная канкурэнцыя”, - лічыць кіраўнік краіны. Апрча атго, на ягоную думку, ІП, “дэмпінгуючы, угробілі сотні працоўных месцаў на нашых прадпрыемствах, у прыватнасці, у лёгкай прамысловасці”
комментарии: 0
Лукашэнка пагражае «вышпурнуць» амэрыканскага пасла
12/31/2007 - 04:16 / Наша Ніва
У выпадку ўвядзення значных эканамічных санкцый у дачыненні нашай краіны з боку ЗША беларускі бок адрэагуе самым жорсткім чынам, заявіў сёння падчас наведвання «SOS-Дзіцячай вёскі» ў Бараўлянах Аляксандр Лукашэнка. «Як толькі гэта значна закране нашу эканоміку, то першы, хто будзе адсюль вышпурнуты, гэта пасол Злучаных Штатаў Амерыкі. Я кажу пра гэта публічна. Таму хай амерыканскі пасол супакоіцца і займаецца сваімі праблемамі, бо датэрмінова можа пакінуць сваю пасаду ў Беларусі», —заявіў беларускі прэзідэнт у адказ на словы кіраўнічкі амерыканскай дыпмісіі Карэн Сцюарт наконт таго, што санкцыі ў дачыненні да Беларусі могуць быць пашыраныя. «Мы выжывем, мы абыдземся без амерыканскага долара. Не падабаецца амерыканцам, што мы працуем з іх валютай — мы адыдзем ад долара. Але ўвесь час прыгінаць нас не ўдасца. Не падабаецца ім, што мы ў Венесуэле працуем! Калі ласка, хай дадуць магчымасць — будзем у Амерыцы працаваць. Мы ідзём туды, дзе нас прымаюць і дзе мы можам атрымаць найбольшы плён для сваёй эканомікі», — сказаў Лукашэнка. А. Лукашэнка пажадаў, каб пры ўсіх складанасцях эканоміка ў наступным годзе выстаяла. Ён заявіў, што цягам 2008 году індывідуальныя прадпрымальнікі будуць пастаўлены ў «роўныя эканамічныя ўмовы» дзейнасці з юрыдычнымі асобамі. Паводле А. Лукашэнкі, індывідуальныя прадпрымальнікі дэмпінгавалі, «разбурылі сотні працоўных месцаў на беларускіх прадпрыемствах, сярод іншага ў лёгкай прамысловасці». Ён нагадаў, што прадпрымальнікі маюць яшчэ два месяцы, каб ператварыцца ў прыватныя ўнітарныя прадпрыемствы. Адказваючы на пытанні пра Новы год, ён паведаміў, што па традыцыі будзе сьвяткаваць Новы год удома. Зь ягоных словаў, «дарослыя дзеці святкуюць Новы год асобна, а я з малым у сваім доме».
комментарии: 0
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015