Лукашэнка падпісаў указ №666 12/30/2007 - 03:15 / Белта м зацверджаны план падрыхтоўкі законапраектаў на 2008 год
У адпаведнасці з планам у 2008 годзе прадугледжана падрыхтоўка 9 новых цэласных законапраектаў (у тым ліку "Аб суайчынніках, якія пражываюць за мяжой", "Аб парадку выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь грамадзян Рэспублікі Беларусь", "Аб асновах дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь", "Аб электронным дакуменце і электронным лічбавым подпісе", "Аб мерах прымусовага ўздзеяння адносна хранічных алкаголікаў і наркаманаў, якія сістэматычна парушаюць грамадскі парадак або правы іншых асоб", "Аб статусе ваеннаслужачых".
Запланавана ўнясенне на разгляд у парламент 31 законапраекта (з іх 5 новых праектаў законаў), распрацаванага па плану на 2007 год (уключаючы законапраекты "Аб асновах адміністрацыйных працэдур", "Аб меліярацыі зямель", "Аб выкарыстанні атамнай энергіі", "Аб таварных біржах", "Аб асновах судова-экспертнай дзейнасці").
Таксама прадугледжана ўнясенне ў парламент прэзідэнтам 10 законапраектаў - "Аб асновах адміністрацыйных працэдур", "Аб парадку выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь грамадзян Рэспублікі Беларусь", "Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні рэспубліканскага бюджэту за 2007 год", "Аб бюджэце Рэспублікі Беларусь на 2009 год", "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях падаткаабкладання" (уносіцца адначасова з праектам Закона "Аб бюджэце Рэспублікі Беларусь на 2009 год"), "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб валютным рэгуляванні і валютным кантролі", ""Аб дзяржаўнай ахове", "Аб статусе ваеннаслужачых", "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях", "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях процідзеяння нелегальнай міграцыі, распаўсюджванню рабскай працы, прастытуцыі і дзіцячай парнаграфіі".
Акрамя таго, будзе распрацавана канцэпцыя праекта Закона "Аб аграпрамысловай вытворчасці".
Як адзначылі ў прэс-службе прэзідэнта, план у цэлым накіраваны на ўстараненне прабелаў у прававым рэгуляванні розных грамадскіх адносін, прывядзенне законаў у адпаведнасць з рашэннямі кіраўніка дзяржавы, міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь, а таксама ўзаемнае ўзгадненне законаў. комментарии: 0
Хутка магілеўскія сацыял-дэмакраты і камуністы застануцца без даху 12/30/2007 - 03:07 / Радыё Рацыя Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) і Партыя камуністаў Беларуская не змаглі прадоўжыць дзеянне дагавораў арэнды памяшканняў для сваіх рэгіянальных арганізацый у Магілёве.
Паводле інфармацыі прэс-службы БСДП (Г), у гэтым жа будынку па вуліцы Ленінскай знаходзіцца офіс абласнога аддзялення Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Тэрмін дзеяння дагавора арэнды прадоўжаны да 1 мая 2008 года.
"Улада рыхтуецца да выбараў. Яна хоча пазбавіць партыі магчымасці мець свае легальныя пляцоўкі ў горадзе і Магілёўскай вобласці, дзе маглі б працаваць выбарчыя штабы і збірацца партыйцы", — прыводзіць прэс-служба БСДП (Г) словы сакратара ЦК ПКБ Алены Скрыган.
На думку намесніка старшыні АГП Ігара Шынкарыка, нежаданне арэндадаўца прадоўжыць дзеянне дагавораў да канца года сведчыць аб тым, што парламенцкія выбары пройдуць восенню. комментарии: 0
Лукашэнка даў прадпрымальнікам час да 1 сакавіка 12/30/2007 - 03:03 / Радыё Свабода Аляксандр Лукашэнка выдаў новы ўказ, які дае індывідуальным прадпрымальнікам адтэрміноўку для пераходу ў прыватныя ўнітарныя прадпрыемствы.
Калі раней яны мусілі зарэгістравацца да 1 студзеня, то цяпер – да 1 сакавіка. Але ўсё роўна прадпрымальнікам забараняецца наймаць на працу несваякоў.
Лідэр аб’яднаньня прадпрымальнікаў “Пэрспэктыва” Анатоль Шумчанка лічыць, што адтэрміноўка ня здыме напружанасьць і не спыніць хвалю пратэсту прадпрымальнікаў.
“Гэты ўказ дае нам зразумець, што ствараецца пляцоўка для буйнога бізнэсу, які прыдзе на наша месца, які будзе ствараць оптавыя базы. Дзяржава адміністрацыйнымі мэтадамі прыбірае канкурэнтаў у асобе прадпрымальнікаў”.
Нагадаем, указ № 760, які прымушае прадпрымальнікаў пераходзіць да новай формы ўласнасьці – прыватныя ўнітарныя прадпрыемствы, а таксама наймаць на працу толькі сваякоў, выклікаў хвалю пратэсту зь іх боку.
10 сьнежня адбыўся мітынг на Кастрычніцкай плошчы. Актывістаў, у тым ліку рэгіянальных, арыштавалі ад 10 да 15 сутак.
На пачатак студзеня заплянаваныя забастоўкі прадпрымальнікаў у Менску і ў рэгіёнах. комментарии: 0
У Курапатах прайшла акцыя памяці 12/30/2007 - 02:52 / Радыё Рацыя Ва ўрочышчы Курапаты пад Мінскам прадстаўнікі грамадскага камітэту па ушанаванні памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў усклалі сёння кветкі і запалілі свечкі ў памяць тысячаў забітых тут беларускіх грамадзянаў.
Некалькі дзесяткаў чалавек праспявалі рэлігійны гімн-малітву на словы Ларысы Геніюш “Магутны Божа”.
Адметна, што жалобнае мерапрыемства ў Курапатах праводзілася ў гэтым годзе ўжо ў 12-ы раз і стала своеасаблівым завяршэннем абвешчанага ў студзені Года памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў. комментарии: 0