Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
Либеральный взгляд
Сіла, што мабілізуе
читать похожие материалы

цитата:
Чем шумнее развернутая политиками пропаганда, тем страшнее для граждан её последствия
В. Швебель
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Партнеры:
Office for a Democratic Belarus
неправительственная белорусская лобби организация в Брюсселе
Салидарнасць
Камітэт абароны рэпрэсаваных
праект «Моладзь.Орг»
молодежный интернет-проект
«Гарт»
гомельский молодежный центр
« декабрь 2007 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
         
9
28 29
           
НГ в чисто мужской компании
12/29/2007 - 17:16
Так получилось, что ты, имея набор XX-хромoсом, будешь встречать праздник в чисто мужской компании? Ты вроде даже рада. А как же, твоё воображение рисует тебе, как всё внимание будет доставаться только тебе. Никаких соперниц. Ты будешь цветком, украшением праздника, принцессой среди верных вассалов. Ага, сейчас! Не спеши радоваться. Перед тем как закупить праздничный колпачок, серпантин и вписать своё имя в список гостей, на которых будут закупаться мандарины и куриные окорочка, позволь предупредить о том, что тебя ждёт.
комментарии: 0
Ярмошына:размова аб рэферэндуме па канстытуцыйным акце цяпер не ідзе
12/29/2007 - 03:01 / Радыё Рацыя
Правядзенне рэферэндуму па Канстытуцыйным акце Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі не абмяркоўваецца ўжо некалькі гадоў, паведаміла старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына. "Размова аб рэферэндуме па Канстытуцыйным акце цяпер не ідзе, як не ішла яна і раней. Усе выказванні наконт гэтага былі гіпатэтычнымі. Канкрэтнай размова стане тады, калі Цэнтрвыбаркаму даручаць скласці каштарыс, колькі будзе каштаваць рэферэндум. Нічога падобнага ніколі не адбывалася", — паведаміла яна. Нагадаем, 7 снежня радыёстанцыя "Эхо Москвы" паведміла, што ў час візіту прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна 13—14 снежня ў Беларусь будзе падпісаны Канстытуцыйны акт, які абвяшчае Саюзную дзяржаву. Паводле інфармацыі крыніц радыёстанцыі, У.Пуцін стане прэзідэнтам Саюзнай дзяржавы пасля таго, як пакіне пасаду прэзідэнта Расіі. Аляксандр Лукашэнка ўзначаліць саюзны парламент. Вечарам 12 снежня ў Мінску прадстаўнікі апазіцыі правялі акцыю ў абарону беларускага суверэнітэту. Некалькі дзесяткаў чалавек з бел-чырвона-белымі сцягамі сабраліся на Кастрычніцкай плошчы сталіцы, скандуючы лозунгі "Жыве Беларусь!" і "Ніякіх саюзаў з імперскай Расіяй!". Акцыю разагналі байцы палка міліцыі спецыяльнага прызначэння, пры гэтым адзін з яе ўдзельнікаў атрымаў сур'ёзныя траўмы. На прэс-канферэнцыі 20 снежня старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Вадзім Папоў заявіў, што ў распрацаваным варыянце Канстытуцыйнага акта адсутнічае пасада прэзідэнта і віцэ-прэзідэнта.
комментарии: 0
Патупа заклікае правесьці жалобнае мерапрыемства па беларускім дроб
12/29/2007 - 02:49 / Радые Рацыя
Былы старшыня Беларускага саюза прадпрымальнікаў Аляксандр Патупа мяркуе, што 29 снежня трэба памянуць у апошні раз беларускі дробны і сярэдні бізнес. У гэты дзень год таму Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 760, які, на думку прадпрымальнікаў, пачне іх ліквідацыю з 1 студзеня новага году. Аляксандр Патупа прапануе індывідуальным прадпрымальнікам і наёмным працаўнікам павязаць 29 снежня на сваіх працоўных месцах чорныя стужкі ў памяць пра свой бізнес і працу, бо ў 2008 годзе да 70 тысяч чалавек проста згубіць крыніцы існавання. Нагадаем, указ № 760 з 1 студзеня 2008 года забараняе індывідуальным прадпрымальнікам наймаць больш трох працаўнікоў. І нават дазволеныя найміты павінны быць сваякамі прадпрымальніка.
комментарии: 1
Бюджэт прыняты з дэфіцытам з 1,9 %
12/29/2007 - 02:44 / БЕЛТА
У Беларусі прыняты Закон аб бюджэце на 2008 год. Аляксандр Лукашэнка падпісаў дакумент 26 снежня. Даходы рэспубліканскага бюджэту прадугледжаны ў памеры Br38,15 трлн. У 2008 годзе будзе адменена 5 абавязковых плацяжоў, у выніку чаго адбудзецца зніжэнне падатковай нагрузкі. Расходы рэспубліканскага бюджэту вызначаны ў аб'ёме Br40,34 трлн. Асноўную частку з іх складаюць расходы на сацыяльную сферу. Дзяржаўнымі мэтавымі бюджэтнымі фондамі ў 2008 годзе з'яўляюцца рэспубліканскі фонд падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, прадуктаў харчавання і аграрнай навукі, рэспубліканскі дарожны фонд, рэспубліканскі фонд аховы прыроды, фонд нацыянальнага развіцця, фонд арганізацыі збору (нарыхтоўкі) і выкарыстання адходаў у якасці другаснай сыравіны, фонд універсальнага абслугоўвання, інавацыйныя фонды. Дэфіцыт рэспубліканскага бюджэту на 2008 год закладзены ў аб'ёме Br2,19 трлн., або 1,9 працэнта да ВУП. Фінансаванне дэфіцыту бюджэту прадугледжваецца за кошт унутраных і знешніх крыніц. Дакументам таксама прадугледжана, што памер прыросту ўнутранага дзярждоўгу Беларусі не можа перавышаць 3 працэнты ад ВУП. Ліміт знешняга дзяржаўнага доўгу на канец 2008 года ўстаноўлены ў памеры $6 млрд.
комментарии: 0
Для вызваленьня Артура Фінькевіча будуць выкарыстаны ўсе магчымыя ме
12/29/2007 - 02:42
28 сьнежня на Ўправе БНФ адбылося паседжаньне камітэту па вызваленьню сябра незарэгістраванай арганізацыі “Малады Фронт” Артура Фінькевіча. Нагадаем, што 19 сьнежня маладзен быў пакараны зьняволеньнем на паўтары гады за дробныя парушэньні правілаў унутранага распарадку ў інтэрнаце магілёўскай спэцкамэндатуры, дзе моладзевы актывіст адбываў пакараньне двума гадамі абмежаваньня волі за палітычныя графіці. У склад Камітэта па вызваленьню моладзевага актывіста ўваходзяць вядомыя беларускія палітыкі,праваабаронцы і паплечнікі хлопца. На паседжаньні было вырашана выкарыстоўваць усе магчымыя формы ўціску на ўлады, каб вызваліць Фінькевіча. Плянуецца падача скаргаў, правядзеньне юрыдычнага круглага стала, шэраг міжнародных мерапрыемстваў. Так сама, як абяцаюць моладзевыя актывісты, будуць працягвацца штодзенныя акцыі салідарнасьці з палітвязьнем. Новым адвакатам Артура Ганнай Бахціной рыхтуецца падача скаргі ў абласны суд.
комментарии: 0
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015