Игры президентов 12/13/2007 - 11:16 / Павел ШЕРЕМЕТ Интрига недели - помирятся или нет Путин и Лукашенко. Российский президент презирает своего белорусского коллегу, Александр Лукашенко просто ненавидит Путина. Так описывают отношения двух президентов, по крайней мере, близкие к ним люди. При этом многие уверены, что они договорятся и поделят власть, деньги и ответственность. комментарии: 0
Лябедзька прапанаваў Пуціну пацвердзіць гарантыі незалежнасці Белар 12/13/2007 - 01:40 / ЕРБ Пацвердзіць гарантыі незалежнасці Беларусі заклікаў прэзідэнта Расіі лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Зварот да Пуціна палітык накіраваў 12 снежня, напярэдадні яго візіта ў Мінск, які пачнецца заўтра.
Мяркуецца, што прэзідэнт Расіі будзе ўдзельнічаць у паседжанні вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы, на якім між іншага абмяркуюць і праект Канстытуцыйнага акта паміж Беларуссю і Расіяй.
Анатоль Лябедзька заклікаў Уладзіміра Пуціна да завяршэння яго прэзідэнцкага тэрміна “дакладна і ясна” заявіць пра гатоўнасць Расіі выканаць дакумент “Аб гарантыях бяспекі для Беларусі”, падпісаны ў снежні 1994 года ў Будапешце.
Тады яго падпісалі лідэры ЗША, Вялікабрытаніі і Расіі. На думку Лябедзькі, гэты дакумент можа стаць “бар’ерам на шляху палітычных спекуляцый на тэму суверэнітэта Беларусі”. комментарии: 0
У агенцтве “Мінск-навіны” звольнены кіраўнік за інтэрв’ю з Парфянов 12/13/2007 - 01:28 / ЕРБ У агенцтве “Мінск-навіны” звольнены генеральны дырэктар Рыгор Новікаў. Адпаведнае рашэнне прыняў заснавальнік – гарвыканкам.
Паводле звестак Еўрарадыё, падставай для такога кроку стала інтэрв’ю з алімпійскім чэмпіёнам, былым дэпутатам, а цяпер апазіцыянерам Уладзімірам Парфяновічам, якое было надрукавана ў пачатку снежня ў газеце “Минский курьер” (яго выдаўцом з’яўляюцца “Мінск-навіны”).
Парфяновіч пацвердзіў, што інтэрв’ю было, але на радыё "Мір", адкуль яго і перадрукаваў “Минский курьер” . Публікацыя з'явілася да дня народзінаў палітыка і нічога крамольнага там не было.
Уладзімір Парфяновіч кажа, што, па яго звестках, рэпрэсіі спазналі і супрацоўнікі "Міра".
Афіцыйна заяўляецца, што Рыгор Новікаў сышоў з пасады “па агульнай згодзе бакоў”. Абавязкі гендырэктара “Мінск-навінаў” цяпер выконвае Андрэй Анісімаў. комментарии: 0
У Менску адбылася акцыя “За Незалежную Беларусь” 12/13/2007 - 01:24 / Прэс-група Партыі БНФ 12 сьнежня, Менск. Сёньня адбылася акцыя пратэсту, прымеркаваная да візыту ў Менск прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна, супраць пагрозаў незалежнасьці Беларусі, якія нясе гэты прыезд.
У акцыі прынялі ўдзел каля 100 чалавек. Гэта былі актывісты Партыі БНФ (у тым ліку Моладзі БНФ), Маладога Фронту, Руху за Свабоду, Аб’яднанай грамадзянскай партыі, беспартыйныя. Людзі пачалі зьбірацца ў 18.00 на Кастрычніцкай плошчы і ўзьнімаць бел-чырвона-белыя сьцягі, сярод іх Алесь Міхалевіч, Алесь Каліта, Юрась Меляшкевіч і іншыя. Супраць мірнай акцыі былі кінутыя сілы міліцыі і спэцназу, якіх было больш, чым саміх удзельнікаў. Яны пачалі адціскаць маніфэстантаў у бок вуліцы Інтэрнацыянальнай, расьсякаць, адбіраць сьцягі, зьбіваць найбольш актыўных. Міліцыянтамі кіраваў намесьнік кіраўніка міліцыі грамадзкай бясьпекі падпалкоўнік Найдзенка. Заўважыўшы сярод удзельнікаў акцыі Вінцука Вячорку, ён даў загад яго затрымаць, але намесьнік старшыні Партыі БНФ быў адбіты іншымі дэманстрантамі. На акцыі прысутнічалі таксама Лявон Баршчэўскі, Аляксей Янукевіч, Анатоль Лябедзька.
Пасьля таго як удзельнікі былі выціснутыя з плошчы, іх невялікая група ў суправаджэньні спэцназу хадзіла па горадзе каля паўтары гадзіны.
Затрыманьняў, паводле папярэдніх зьвестак, няма. Моцна пацярпеў адзін зь лідэраў МФ Зьміцер Федарук, які атрымаў чэрапна-мазгавую траўму сярэдняй цяжкасьці й знаходзіцца ў шпіталі. комментарии: 0
Калякін бачыўся зь Міронавым, але не сустракаўся 12/13/2007 - 01:04 / Зьміцер Панкавец, "Наша Ніва" У менскіх палітычных колах цыркулявала чутка пра нядаўнюю сустрэчу ў Маскве лідэраў ПКБ і незарэгістраванай партыі працы Сяргея Калякіна і Аляксандра Бухвостава з старшынём «Справядлівай Расеі» Сяргеем Міронавым. Чуткі апраўдаліся толькі напалову.
«Так, мы з Бухвоставым былі ў Маскве 28 лістапада, дзе адбываўся першы сацыялістычны форум, які быў арганізаваны «Справядлівай Расеяй», — пацьвердзіў Калякін. — Зь Міронавым мы бачыліся, нават павіталіся. Аднак ніякіх прыватных перамоваў ці проста размоваў зь ім у нас не было. У Расеі тады праходзіла перадвыбарчая кампанія, таму Сяргей Міронаў выступіў зь невялікай прамовай, пасьля чаго ён хуценька зьехаў. На форуме я не прадстаўляў партыю, а быў, як прыватная асоба. Разам з тым, ПКБ разглядае «Справядлівую Расею», як аднаго з важных стратэгічных міжнародных партнэраў», — сказаў С. Калякін. комментарии: 0