Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
Либеральный взгляд
Ад нэгатыўнай свабоды многіх да пазытыўнай свабоды аднаго
читать похожие материалы
цитата:
Меньшинство всегда не право - вначале.
Герберт Прокноу
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
« май 2012
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      
Затрымалі за 10 улётак
12/31/2007 - 04:37 / Мілінкевіч.орг
Сёння ўвечары на вуліцы Гарадскі Вал затрымалі актывіста Ільлю Шчарбінскага. Міліцыянты рабілі дагляд рэчаў у пошуках халоднай зброі, а знайшлі некалькі ўлётак пра скасаванне льгот. Купка маладых людзей чымсьці выклікала падазрэнне ў нарада міліцыі. Праваахоўнікі папрасілі маладзёнаў паказаць свае кішэні і асабістыя рэчы. Знойдзеныя ў торбе Ільлі Шчарбінскага ўлёткі інфармацыйнай кампаніі супраць адмены льгот Руху “За Свабоду” сталіся падставай для затрымання юнака. – Мяне адвялі ў апорны пункт міліцыі, адкуль на службовай машыне адвезлі ў Центральнае РУУС. Там збіраліся нават узяць адбіткі пальцаў, але, мабыць, адумаліся. Пры мне было знойдзена ўсяго 10 улётак. Матэрыялы канфіскавалі, бо палічылі іх прадукцыяй без выходных дадзеных. З мяне ўзялі вусныя тлумачэнні і адпусцілі, – распавёў Ільля Шчарбінскі. Нагадаем, што мінскімі актвістамі Руху працягваецца кампанія супраць адмены льгот. Перыядычна ладзяцца пікеты, перфомансы, распаўсюджваюцца інфармацыйныя матэрыялы.
комментарии: 2
"Чорны спіс " беларусаў яшчэ не гатовы
12/31/2007 - 04:31 / Першы канал
Банк дадзеных аб грамадзянах, якім часова абмежаваны выезд за мяжу, пакуль канчаткова не сфармаваны. Гэтую заяву зрабіў учора міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў. Пры гэтым ён падкрэсліў, што нават калі некага няма ў спісе невыязных, людзі, якія не павінны пакінуць межы краіны, не змогуць гэтага зрабіць. У сваю чаргу, старшыня пагранкамітэта Ігар Рачкоўскі пацвердзіў інфармацыю пра тое, што аўтаматызаваная сістэма ўліку грамадзян поўнасцю гатова да работы. Сёння на сумеснай калегіі двух праваахоўных ведамстваў толькі ўдакладняліся нюансы сумеснага ўзаемадзеяння
комментарии: 0
Лукашэнка звінаваціў прадрымальнікаў у правакаванні беспрацоў'я
12/31/2007 - 04:26 / Радыё Рацыя
Сёння ў інтэрв’ю беларускім журналістам прэзідэнт заявіў, што цягам бліжэйшага года індывідуальныя прадпрымальнікі будуць пастаўленыя ў роўныя эканамічныя ўмовы з юрыдычнымі асобамі. “Усім гэтым прадпрымальнікам трэба займацца канкрэтнай справай. Мы ў дачыненні да іх па падатках на мяжы створым адзіны рэжым, які дзейнічае ў адносінах да юрыдычных асобаў. Тады яны няхай наймаюць сабе на працу каго хочуць”, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. “Мы падтрымліваем гэтых чаўночнікаў, якія завозяць у кріану гэты шырспажыў, мы іх льгатуем у 2-3 разы болей, чым юрыдычных асобаў… Гэта недабрасумленная канкурэнцыя”, - лічыць кіраўнік краіны. Апрча атго, на ягоную думку, ІП, “дэмпінгуючы, угробілі сотні працоўных месцаў на нашых прадпрыемствах, у прыватнасці, у лёгкай прамысловасці”
комментарии: 0
Лукашэнка пагражае «вышпурнуць» амэрыканскага пасла
12/31/2007 - 04:16 / Наша Ніва
У выпадку ўвядзення значных эканамічных санкцый у дачыненні нашай краіны з боку ЗША беларускі бок адрэагуе самым жорсткім чынам, заявіў сёння падчас наведвання «SOS-Дзіцячай вёскі» ў Бараўлянах Аляксандр Лукашэнка. «Як толькі гэта значна закране нашу эканоміку, то першы, хто будзе адсюль вышпурнуты, гэта пасол Злучаных Штатаў Амерыкі. Я кажу пра гэта публічна. Таму хай амерыканскі пасол супакоіцца і займаецца сваімі праблемамі, бо датэрмінова можа пакінуць сваю пасаду ў Беларусі», —заявіў беларускі прэзідэнт у адказ на словы кіраўнічкі амерыканскай дыпмісіі Карэн Сцюарт наконт таго, што санкцыі ў дачыненні да Беларусі могуць быць пашыраныя. «Мы выжывем, мы абыдземся без амерыканскага долара. Не падабаецца амерыканцам, што мы працуем з іх валютай — мы адыдзем ад долара. Але ўвесь час прыгінаць нас не ўдасца. Не падабаецца ім, што мы ў Венесуэле працуем! Калі ласка, хай дадуць магчымасць — будзем у Амерыцы працаваць. Мы ідзём туды, дзе нас прымаюць і дзе мы можам атрымаць найбольшы плён для сваёй эканомікі», — сказаў Лукашэнка. А. Лукашэнка пажадаў, каб пры ўсіх складанасцях эканоміка ў наступным годзе выстаяла. Ён заявіў, што цягам 2008 году індывідуальныя прадпрымальнікі будуць пастаўлены ў «роўныя эканамічныя ўмовы» дзейнасці з юрыдычнымі асобамі. Паводле А. Лукашэнкі, індывідуальныя прадпрымальнікі дэмпінгавалі, «разбурылі сотні працоўных месцаў на беларускіх прадпрыемствах, сярод іншага ў лёгкай прамысловасці». Ён нагадаў, што прадпрымальнікі маюць яшчэ два месяцы, каб ператварыцца ў прыватныя ўнітарныя прадпрыемствы. Адказваючы на пытанні пра Новы год, ён паведаміў, што па традыцыі будзе сьвяткаваць Новы год удома. Зь ягоных словаў, «дарослыя дзеці святкуюць Новы год асобна, а я з малым у сваім доме».
комментарии: 0
Лукашэнка падпісаў указ №666
12/30/2007 - 03:15 / Белта
м зацверджаны план падрыхтоўкі законапраектаў на 2008 год У адпаведнасці з планам у 2008 годзе прадугледжана падрыхтоўка 9 новых цэласных законапраектаў (у тым ліку "Аб суайчынніках, якія пражываюць за мяжой", "Аб парадку выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь грамадзян Рэспублікі Беларусь", "Аб асновах дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь", "Аб электронным дакуменце і электронным лічбавым подпісе", "Аб мерах прымусовага ўздзеяння адносна хранічных алкаголікаў і наркаманаў, якія сістэматычна парушаюць грамадскі парадак або правы іншых асоб", "Аб статусе ваеннаслужачых". Запланавана ўнясенне на разгляд у парламент 31 законапраекта (з іх 5 новых праектаў законаў), распрацаванага па плану на 2007 год (уключаючы законапраекты "Аб асновах адміністрацыйных працэдур", "Аб меліярацыі зямель", "Аб выкарыстанні атамнай энергіі", "Аб таварных біржах", "Аб асновах судова-экспертнай дзейнасці"). Таксама прадугледжана ўнясенне ў парламент прэзідэнтам 10 законапраектаў - "Аб асновах адміністрацыйных працэдур", "Аб парадку выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь грамадзян Рэспублікі Беларусь", "Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні рэспубліканскага бюджэту за 2007 год", "Аб бюджэце Рэспублікі Беларусь на 2009 год", "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях падаткаабкладання" (уносіцца адначасова з праектам Закона "Аб бюджэце Рэспублікі Беларусь на 2009 год"), "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб валютным рэгуляванні і валютным кантролі", ""Аб дзяржаўнай ахове", "Аб статусе ваеннаслужачых", "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях", "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях процідзеяння нелегальнай міграцыі, распаўсюджванню рабскай працы, прастытуцыі і дзіцячай парнаграфіі". Акрамя таго, будзе распрацавана канцэпцыя праекта Закона "Аб аграпрамысловай вытворчасці". Як адзначылі ў прэс-службе прэзідэнта, план у цэлым накіраваны на ўстараненне прабелаў у прававым рэгуляванні розных грамадскіх адносін, прывядзенне законаў у адпаведнасць з рашэннямі кіраўніка дзяржавы, міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь, а таксама ўзаемнае ўзгадненне законаў.
комментарии: 0
Хутка магілеўскія сацыял-дэмакраты і камуністы застануцца без даху
12/30/2007 - 03:07 / Радыё Рацыя
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) і Партыя камуністаў Беларуская не змаглі прадоўжыць дзеянне дагавораў арэнды памяшканняў для сваіх рэгіянальных арганізацый у Магілёве. Паводле інфармацыі прэс-службы БСДП (Г), у гэтым жа будынку па вуліцы Ленінскай знаходзіцца офіс абласнога аддзялення Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Тэрмін дзеяння дагавора арэнды прадоўжаны да 1 мая 2008 года. "Улада рыхтуецца да выбараў. Яна хоча пазбавіць партыі магчымасці мець свае легальныя пляцоўкі ў горадзе і Магілёўскай вобласці, дзе маглі б працаваць выбарчыя штабы і збірацца партыйцы", — прыводзіць прэс-служба БСДП (Г) словы сакратара ЦК ПКБ Алены Скрыган. На думку намесніка старшыні АГП Ігара Шынкарыка, нежаданне арэндадаўца прадоўжыць дзеянне дагавораў да канца года сведчыць аб тым, што парламенцкія выбары пройдуць восенню.
комментарии: 0
Лукашэнка даў прадпрымальнікам час да 1 сакавіка
12/30/2007 - 03:03 / Радыё Свабода
Аляксандр Лукашэнка выдаў новы ўказ, які дае індывідуальным прадпрымальнікам адтэрміноўку для пераходу ў прыватныя ўнітарныя прадпрыемствы. Калі раней яны мусілі зарэгістравацца да 1 студзеня, то цяпер – да 1 сакавіка. Але ўсё роўна прадпрымальнікам забараняецца наймаць на працу несваякоў. Лідэр аб’яднаньня прадпрымальнікаў “Пэрспэктыва” Анатоль Шумчанка лічыць, што адтэрміноўка ня здыме напружанасьць і не спыніць хвалю пратэсту прадпрымальнікаў. “Гэты ўказ дае нам зразумець, што ствараецца пляцоўка для буйнога бізнэсу, які прыдзе на наша месца, які будзе ствараць оптавыя базы. Дзяржава адміністрацыйнымі мэтадамі прыбірае канкурэнтаў у асобе прадпрымальнікаў”. Нагадаем, указ № 760, які прымушае прадпрымальнікаў пераходзіць да новай формы ўласнасьці – прыватныя ўнітарныя прадпрыемствы, а таксама наймаць на працу толькі сваякоў, выклікаў хвалю пратэсту зь іх боку. 10 сьнежня адбыўся мітынг на Кастрычніцкай плошчы. Актывістаў, у тым ліку рэгіянальных, арыштавалі ад 10 да 15 сутак. На пачатак студзеня заплянаваныя забастоўкі прадпрымальнікаў у Менску і ў рэгіёнах.
комментарии: 0
У Курапатах прайшла акцыя памяці
12/30/2007 - 02:52 / Радыё Рацыя
Ва ўрочышчы Курапаты пад Мінскам прадстаўнікі грамадскага камітэту па ушанаванні памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў усклалі сёння кветкі і запалілі свечкі ў памяць тысячаў забітых тут беларускіх грамадзянаў. Некалькі дзесяткаў чалавек праспявалі рэлігійны гімн-малітву на словы Ларысы Геніюш “Магутны Божа”. Адметна, што жалобнае мерапрыемства ў Курапатах праводзілася ў гэтым годзе ўжо ў 12-ы раз і стала своеасаблівым завяршэннем абвешчанага ў студзені Года памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў.
комментарии: 0
НГ в чисто мужской компании
12/29/2007 - 17:16
Так получилось, что ты, имея набор XX-хромoсом, будешь встречать праздник в чисто мужской компании? Ты вроде даже рада. А как же, твоё воображение рисует тебе, как всё внимание будет доставаться только тебе. Никаких соперниц. Ты будешь цветком, украшением праздника, принцессой среди верных вассалов. Ага, сейчас! Не спеши радоваться. Перед тем как закупить праздничный колпачок, серпантин и вписать своё имя в список гостей, на которых будут закупаться мандарины и куриные окорочка, позволь предупредить о том, что тебя ждёт.
комментарии: 1
Ярмошына:размова аб рэферэндуме па канстытуцыйным акце цяпер не ідзе
12/29/2007 - 03:01 / Радыё Рацыя
Правядзенне рэферэндуму па Канстытуцыйным акце Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі не абмяркоўваецца ўжо некалькі гадоў, паведаміла старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына. "Размова аб рэферэндуме па Канстытуцыйным акце цяпер не ідзе, як не ішла яна і раней. Усе выказванні наконт гэтага былі гіпатэтычнымі. Канкрэтнай размова стане тады, калі Цэнтрвыбаркаму даручаць скласці каштарыс, колькі будзе каштаваць рэферэндум. Нічога падобнага ніколі не адбывалася", — паведаміла яна. Нагадаем, 7 снежня радыёстанцыя "Эхо Москвы" паведміла, што ў час візіту прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна 13—14 снежня ў Беларусь будзе падпісаны Канстытуцыйны акт, які абвяшчае Саюзную дзяржаву. Паводле інфармацыі крыніц радыёстанцыі, У.Пуцін стане прэзідэнтам Саюзнай дзяржавы пасля таго, як пакіне пасаду прэзідэнта Расіі. Аляксандр Лукашэнка ўзначаліць саюзны парламент. Вечарам 12 снежня ў Мінску прадстаўнікі апазіцыі правялі акцыю ў абарону беларускага суверэнітэту. Некалькі дзесяткаў чалавек з бел-чырвона-белымі сцягамі сабраліся на Кастрычніцкай плошчы сталіцы, скандуючы лозунгі "Жыве Беларусь!" і "Ніякіх саюзаў з імперскай Расіяй!". Акцыю разагналі байцы палка міліцыі спецыяльнага прызначэння, пры гэтым адзін з яе ўдзельнікаў атрымаў сур'ёзныя траўмы. На прэс-канферэнцыі 20 снежня старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Вадзім Папоў заявіў, што ў распрацаваным варыянце Канстытуцыйнага акта адсутнічае пасада прэзідэнта і віцэ-прэзідэнта.
комментарии: 1
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015