«Управляемая демократия» без демократии 11/11/2007 - 21:31 / Павел Усов Думские выборы в России давно перестали быть значимым событием в жизни страны, однако они притягивают к себе внимание тех, кто интересуется политическими процессами и историей этой страны. Большинство политических аналитиков и обозревателей понимают, что предстоящие парламентские, как, впрочем, и президентские, выборы не принесут неожиданных результатов, а пройдут в тихом и предсказуемом русле в соответствии со сценарием, написанным в Кремле. комментарии: 0
У Мінску скінхеды наладзілі правакацыю супраць актывіста Саюзу паляк 11/11/2007 - 20:36 / ЕРБ У Мінску адбылася правакацыя супраць актывіста Саюзу палякаў, журналіста Ігара Банцара. 11 лістапада сябры гэтай арганізацыі з усёй Беларусі і польскія дыпламаты прысутнічалі на набажэнстве ў Чырвоным касцёле, пасля чаго накіраваліся ў касцёльны двор, дзе ў адным з памяшканняў мусіла адбыцца мерапрыемства з нагоды Дня незалежнасці Польшчы.
Пра тое, што адбылося далей, “Еўрарадыё” распавёў Ігар Банцар:
“Калі консулы і дыпламаты ўжо зайшлі ў памяшканне, а я ішоў апошнім, невядома адкуль з’явіліся чалавек 10 маладых, агрэсіўна настроеных людзей. Яны былі апранутыя ў вайсковыя штаны. Пачалі прозвішча маё выгукваць. Нецэнзурна лаяліся. Я быў у поўнай разгубленасці”.
Паводле словаў Банцара, невядомыя хлопцы выкідвалі ўверх рукі і выгуквалі абразы ў яго адрас і адрас палякаў. Неўзабаве яны хутка сышлі. Усё гэта адбывалася на вачах некалькіх сябраў Саюзу палякаў і дырэктара Польскага інстытута.
Ігар Банцар мяркуе, што такую ўвагу да яго асобы мог справакаваць яго нядаўні заўчасны выхад з-за кратаў – пад ціскам еўрапейскіх структураў замест 10 сутак арышту ён адседзеў 7 сутак. “Некаму гэта не спадабалася”, кажа ён. комментарии: 0
Больш за паўсотні чалавек удзельнічалі ў бойцы з перастрэлкай у Гомел 11/11/2007 - 05:41 / http://belradio.fm/ Сёння ўначы ў гомельскай кавярні "Крыніца" па праспекце Касманаўтаў адбылася бойка паміж наведнікамі.
Маладыя людзі, якія ўдзельнічалі ў бойцы, выкарысталі агнястрэльную зброю. Як паведаміла адміністратар кавярні Надзея Хадановіч, на момант пачатку інцыдэнту ў кавярні знаходзілася больш за 50 чалавек.
Пятнаццаць маладых людзей адзначалі нейкую падзею. Пасля поўначы ў кафэ зайшлі яшчэ трое маладзёнаў, яны замовілі паесці і гарэлку. Потым адзін з іх падышоў да вялікай кампаніі, падсеў да дзяўчыны і ўдарыў яе па твары.
Пачалася бойка, усе наведнікі выбеглі на вуліцу і пачалі біцца, чуліся стрэлы. Міліцыя затрымала некаторых удзельнікаў бойкі і цяпер вядзе разбор. Супрацоўнікі праваахоўных органаў пакуль не каментуюць здарэнне. комментарии: 0
Паўла Батуева выклікаюць у пракуратуру 11/11/2007 - 03:23 / www.saligorsk.org Актывіста Партыі БНФ Паўла Батуева выклікаюць у пракуратуру 14 лістапада ў якасьці сьведкі падзеяў 7 лістапада.
Пра гэта паведаміў сам Павал, які сёньня атрымаў позву.
Нагадаем, 7 лістапада на цэнтральнай плошчы Салігорску прайшла маладзевая акцыя "Камунізм пад трыбунал", якая была жорстка разагнаная.
У той жа дзень пракуратура распачала праверку, бо лічыць, што дзеяньні маладзёнаў, у прывытнасьці Івана Шылы, трапляюць пад 363 арт. КК РБ "Супраціў работнікам міліцыі".
Маладафронтаўцы маюць іншы пункт гледжаньня на падзеі серады, рашуча адмаўляючы тое, што ім інкрымінуецца, бо "немагчыма зьдзейсьніць тое, што нам закідаюць з заламанымі рукамі".
Праверка мае ладзіцца 10 дзён, то бок 17 лістапада стануць вядомыя вынікі, на падставе якіх і будзе прынята рашэньне аб узбуджэньні крымінальнае справы ці спыненьні справаводзтва.
Справай займаецца старэйшы сьледчы пракуратуры Дзешук Дзьмітры Сяргеевіч. комментарии: 0
БРСМ будзе прыбіраць Сочы да зімовай Алімпіяды 2014 года 11/11/2007 - 03:12 / БЕЛТА Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і камітэт па справах моладзі адміністрацыі Сочы падпісалі дамову аб супрацоўніцтве.
Як адзначыла выканаўчы дырэктар Расійска-беларускага саюза моладзі Алена Асмалоўская, галоўная мэта дамовы — арганізацыя працы і абмен студэнцкімі атрадамі Беларусі і Сочы, правядзенне сумесных патрыятычных акцый, мерапрыемстваў па прапагандзе здаровага ладу жыцця, а таксама развіццё моладзевага турызму.
На думку Асмалоўскай, для беларускай моладзі было б цікава і карысна паўдзельнічаць у падрыхтоўцы Сочы да зімовай Алімпіяды 2014 года. Плануецца, што беларускія студэнты будуць займацца добраўпарадкаваннем і навядзеннем парадку ў расійскім горадзе. комментарии: 0
Актывістка Партыі БНФ асуджаная на 1,5 гады выпраўленчых працаў 11/11/2007 - 02:05 / http://pbnf.org/ 9 лістапада, Мар'іна горка. Адбыўся суд над актывісткаю Партыі БНФ, настаўніцаю зь вёскі Талька Наталяй Ільініч. Жанчыну судзілі за падбухторваньне да зьдзяйсьненьня падробкі дакумэнтаў і прысудзілі 1,5 гады выпраўленчых працаў з выплатаю 20 % ад заробку на карысьць дзяржавы.
"У сакавіку гэтага году мая дачка, студэнтка другога курсу гістфаку БДУ, езьдзіла ў Польшчу для ўдзелу ў гістарычным сэмінары, - апавядае Наталя Ільініч. - Акурат у гэты час яна захварэла і я пайшла да ўрача, каб тая выпісала даведку. Калі дачка вярнулася з паездкі, дыягназ пацьвердзілі і выдалі даведку. Пасьля гэтага дачка мая выпадкова трапіла ў кадр БТ, дзе яна стаіць каля расьцяжкі "Малады фронт" у час правядзеньня мітынгу. Празь некалькі дзён да яе на факультэт прыйшоў супрацоўнік КДБ і, сказаўшы, што яму вядома пра паездку, папрасіў даводзіць да яго інфармацыю пра падобныя паездкі і сэмінары. Дачка мая ад такой супрацы адмовілася. Тут і пачалася гэтая справа з даведкаю".
Дарэчы, урач, якая выдавала даведку, таксама была сёньня асуджаная з аналягічным вынікам - 1,5 гады выпраўленчых працаў з выплатаю 20 % ад заробку на карысьць дзяржавы. комментарии: 0