Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
Либеральный взгляд
Сіла, што мабілізуе
читать похожие материалы

цитата:
Желания мои весьма скромны. Портреты главы государства не должны превышать размер почтовой марки.
Владимир Набоков
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Юмор:
БелЖаба
красным по зеленому
мультклуб
народное телевидение
книга
новая литература
« октябрь 2007 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
19
26 28
       
У Свіслачы адзначаць Дзень памяці паўстанцаў 1863 года
10/19/2007 - 00:29 / http://blog.grodno.net/
27 кастрычніка ў Свіслачы пройдуць мерапрыемствы, прысвечаныя Дню памяці паўстанцаў 1863 года. Дзень памяці на свіслацкай зямлі, радзіме Кастуся і Віктара Каліноўскіх, будзе адзначацца дэмакратычнай супольнасцю ўжо ў трынаццаты раз. У праграме Дня памяці малебен ў мясцовым касцёле, урачыстае ўскладанне кветак да помнікаў героям паўстання Кастусю Каліноўскаму і Рамуальду Траўгуту, наведванне вёскі Якушоўка, дзе захаваліся парэшткі падмуркаў сядзібы Каліноўскіх, побач з якой у 1997 годзе актывістамі дэмакратычнага руху быў усталяваны памятны крыж, канцэрт. На Дзень памяці паўстанцаў 1863 года ў Свіслач штогод з’язджаецца ўсё большая колькасць людзей. Свіслач, адзіны населены пункт у Беларусі, дзе ўсталяваны помнік Кастусю Каліноўскаму. На мясцовых могілках пахаваны старэйшы брат Кастуся Віктар, які лічыцца ідэйным натхняльнікам нацыянальна-вызвольнага руху ў Беларусі ў другой палове ХІХ ст. Магіла Віктара Каліноўскага была адшукана на свіслацкіх могілках у 1996 годзе гарадзенскім журналістам Зміцерам Кісялём і мясцовымі актывістамі дэмакратычнага руху. На магіле быў усталяваны помнік, а месца пахавання добраўпарадкавана. З таго часу адзначэнне Дня памяці паўстанцаў у Свіслачы сталася традыцыйным. Арганізатарамі сёлетніх мерапрыемстваў у Свіслачы выступілі Гарадзенскі Рух “За Свабоду”, Гарадзенская гарадская арганізацыя Партыі БНФ, Гарадзенская абласная арганізацыя БСДГ. Усім ахвотным узяць удзел у Дні памяці паўстанцаў 1863 года, які пройдзе ў Cвіслачы 27 кастрычніка звяртацца, калі ласка, на адрас zasvabodu.hrodna@gmail.com
комментарии: 0
Паўла Юхневіча адвезьлі ў суд Савецкага раёну
10/19/2007 - 00:22 / Радыё Свабода
Паўла Юхневіча супрацоўнікі міліцыі адвезьлі з турмы на Акрэсьціна ў суд Савецкага раёну Менску. Яго абвінавачваюць у нецэнзурнай лаянцы падчас затрыманьня 23 жніўня. У той вечар Паўла затрымалі разам з гледачамі і акторамі “Вольнага тэатра”. Тады Павал Юхневіч выклікаў “хуткую дапамогу” і зьехаў у шпіталь, але ягонае прозьвішча ўжо было занесенае ў сьпісы затрыманых. З затрыманых гледачоў і актораў ніхто не адбываў арышт, таму паплечнікі Паўла не разумеюць, зь якой прычыны распачалі супраць яго адміністрацыйную справу. Судзьдзя Людміла Савасьцян выпісала позву на 19 кастрычніка на 11 гадзін раніцы і сказала, што Павал Юхневіч можа быць вольны. Але міліцыянты зацягнулі яго ў машыну, патлумачыўшы ягоным сябрам, што папросту завязуць яго ў міліцыю расьпісацца ў паперах. Калі людзі прыехалі ў міліцыю. Ім адказалі, што Юхневіча няма, і нібыта яго выпусьцілі на вуліцы Кульман. Ніхто не паверыў гэтай інфармацыі, людзі засталіся чакаць Паўла каля будынку міліцыі. Калісьці ў такой сытуацыі апынуўся Юры Хадыка, і міліцыянты трымалі яго ў дзяжурнай частцы да раніцы, а потым адвезьлі ў суд.
комментарии: 0
Адміністрацыйную справу супраць моладзевага актывіста Сяржука Семен
10/19/2007 - 00:20 / "За свабоду!"
Сёньня, 18 кастрычніка, у судзе Нясьвіскага раёну, адбыўся суд над намесьнікам старшыні Рады моладзі БНФ Сержуком Семенюком. Сержука абвінавачвалі ў нецэнзурнай лаянцы падчас правядзеньня летніку моладзі БНФ 17-19 жніўня. Тады яго, як і яшчэ пятнаццаць актывістаў, затрымалі і абвінавацілі ў дробным хуліганстве. Але суд не паверыў супрацоўнікам міліцыі, не знайшоў ніякіх доказаў і закрыў справу. Нагадаем, што за летнік моладзі БНФ было ўжо асуджана адзінаццаць актывістаў моладзі БНФ.
комментарии: 0
"Гомельская праўда" абвергне сваю хлусьню?
10/19/2007 - 00:01 / Радыё Свабода
Сёньня ў судзе Чыгуначнага раёну Гомелю прадстаўніца афіцыйнай газэты “Гомельская праўда” Алена Аленчанка пагадзілася без судовага разьбіральніцтва надрукаваць абвяржэньне сваёй публікацыі. З пазовам выступіў грамадзкі актывіст, сябар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Леанід Судаленка. Як напісаў у пазове ў суд спадар Судаленка, у артыкуле “Сваіх дзяцей — за мяжу, чужых — “у барацьбіты за дэмакратыю” (надрукаваны сёлета 2 жніўня), аўтар С.Грушэнка прыпісаў яму “ня толькі амаральныя, але нават і злачынныя дзеяньні”. У артыкуле пісалася, што сябры закрытага ўладамі грамадзкага аб’яднаньня “Грамадзянскія ініцыятывы”, сябрам якога быў і Судаленка, заклікалі моладзь, названую газэтай “гарматным мясам”, удзельнічаць у антыграмадзкіх мерапрыемствах. Было напісана, што сын актывіста паехаў на вучобу ў Польшчу паводле праграмы для апазыцыйных актывістаў, хоць у дзейнасьці апазыцыі ўдзелу ня браў. Спадар Судаленка папярэдне зьвяртаўся ў рэдакцыю газэты — патрабаваў абвергнуць несапраўдныя зьвесткі, але адказу не атрымаў. Таму Леанід Судаленка і зьвярнуўся ў суд з пазовам пра абарону гонару й годнасьці.
комментарии: 0
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015