Затрыманы Мікіта Сасім і Павал Юхневіч 10/11/2007 - 19:07 / jeans-by
Сёння колькасць арыштаваных за падрыхтоўку "Еўрапейскага Марша" стала большай за 50 чалавек.
У мікрараёне Сухарава Мікіта і Павал былі спыненыя людзмі ў цывільным, якія, прадэманстраваўшы пасведчанні супрацоўнікаў міліцыі, заявілі, нібыта хлопцы падазраюцца ў здзяйсненні крымінальнага злаынства. Пры гэтым, як стала вядома прэс-цэнтру Хартыі’97, падчас затрымання на Мікіту Сасіма нават надзелі кайданкі.
На месцы быў праведзены агляд аўтамабіля, на якім ехалі актывісты. Потым стала вядома, што іх намераваюцца адвезці ў РАУС Фрунзенскага раёна горада Мінска.
Ізноўку варта нагадаць словы з учорашняе прэс-канферэнцыі аднаго з заяўнікаў "Еўрапейскага Марша" Віктара Івашкевіча:
- Активистов у нас много. И если власть накануне проведения Европейского марша арестует всех заявителей, тех, кто согласен провести марш мирно, то ей придется иметь дело с другими людьми — с теми, кто не согласен на разрешенный Мингорисполкомом маршрут и не связан обязательствами перед властью. комментарии: 0
ЗША не ўхваляюць энэргетычнае супрацоўніцтва Беларусі і Ірану 10/11/2007 - 19:03 / Радыё Свабода
Злучаныя Штаты Амэрыкі не ўхваляюць супрацоўніцтва Беларусі і Ірану ў сфэры энэргетыкі. Пра гэта агенцтву БелаПАН заявіў памочнік намесьніка дзяржсакратара ЗША па эўрапейскіх справах Мэцью Брайза.
Амэрыканскі дыплямат сказаў, што пазыцыя Злучаных Штатаў ў дачыненьні да Ірану дакладна вызначаная і базуецца на рэзалюцыях Рады бясьпекі ААН.
Але ЗША разумеюць, што расейскія пастаўшчыкі энэрганосьбітаў “спрабуюць выкарыстаць рычагі ціску для ўзмацненьня кантролю над стратэгічнымі энэргетычнымі аб’ектамі” – зазначыў Мэцью Брайза і выказаў спадзяваньне, што перамовы паміж Беларусьсю і Расеяй адносна кошту расейскага газу ў 2008 годзе “будуць абсалютна празрыстымі”. комментарии: 0
На магілах расстраляных пад Гомелем людзей паставілі праваслаўны кры 10/11/2007 - 18:56 / ЕРБ Праваслаўны крыж з ініцыятывы ўладаў паставілі ў месцах масавых пахаванняў рэпрэсаваных пад Гомелем. Нагадаем, у траўні сёлета пашукавікі Міністэрства абароны знайшлі невядомыя пахаванні расстраляных людзей.
Афіцыйна было заяўлена, што, магчыма, гэта ахвяры фашысцкіх акупантаў. Аднак грамадскія актывісты даводзілі, што людзей перад вайной расстраляў НКВД і былі знойдзены нават сведкі з ліку мясцовых жыхароў.
У выніку эксперты так і не здолелі даць дакладны адказ наконт таго, хто знаходзіцца ў пахаванні і калі гэтыя людзі былі расстраляныя.
Крыж усталяваны з ініцыятывы Гомельскага райвыканкаму. Ён асвечаны праваслаўным святаром. На цырымоніі прысутнічалі ваенком, намеснік старшыні райвыканкама і сябры БРСМ. комментарии: 0
Ліквідавана партыя жанчын «Надзея» 10/11/2007 - 18:15 / Наша Ніва Сёньня Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь вынес рашэньне аб Беларускай партыі жанчын "Надзея".
Партыя ліквідаваная. Рашэньне абскарджаньню не падлягае. комментарии: 0