Офісы апазіцыйных партый абвязалі чырвона-зялёнымі стужкамі 10/10/2007 - 20:05 / ЕРБ Сёння падчас правядзення прэс-канфэрэнцыі аргкамітэта Еўрапейскага маршу, на вокны офіса Партыі БНФ невядомыя прывязалі чырвона-зялёныя стужкі. Пазней, калі супрацоўнікі офіса прыбіралі стужкі, з’явілася БТ, якое здымала гэта на камеру.
“Жвавыя групы маладзёнаў можна было ўбачыць сёння ў Мінску каля штаб-кватэраў апазіцыйных партый. Падчас правядзення флэш-мобаў хлопцы і дзяўчаты прымацоўвалі чырвона-зялёныя стужкі на дзверы і вокны гэтых партый і пускалі мыльныя пузыры, якія сімвалізуюць прывіднасць і легкаважнасць палітычнай апазіцыі, у прыватнасці, яе эканамічных і сацыяльных праграм”, — паведаміла БЕЛТА.
Такія стужкі сапраўды з’явіліся на офісе Партыі БНФ, і АГП. Праўда, калі ў штаб-кватэры Аб’яднанай грамадзянскай партыі і паспелі заўважыць нейкага аднаго маладзёна, які імкліва адбягаў ад дзвярэй офіса, дык “фронтаўцы” зусім нікога не бачылі, не кажучы пра “жвавыя групы моладзі”. комментарии: 0
Затрыманыя ў Гародні апазіцыянеры абвясцілі галадоўку 10/10/2007 - 20:02 / ЕРБ Кіраўнік гродзенскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Юры Істомін і актывіст партыі Дзмітры Слуцкі абвясцілі галадоўку.
Так актывісты дэмакратычнага руху пратэстуюць супраць рашэння суда. Нагадаем, сёння Ленінскі суд Гродна прыгаварыў чатырох апазіцыянераў да адміністрацыйнага арышту.
Усе яны былі затрыманыя ўчора ў абласным цэнтры і дастаўленыя спачатку ў наркалагічны дыспансер, а потым у РАУС. Іх абвінавацілі ў дробным хуліганстве: апазіцыянеры нібыта гучна лаяліся матам.
У выніку Дзмітрыя Слуцкага, Івана Романа і Віктара Сазонава прыгаварылі на 5 сутак адміністрацыйнага арышту. Юры Істомін правядзе за кратамі 7 сутак. комментарии: 0
Каб «выпадкова» не мацюкнуцца, віцебскі апазыцыянэр заляпіў сабе рот 10/10/2007 - 17:33 / nn.by У Віцебску затрыманы актывіст Руху «За Свабоду» Сяргей Парсюкевіч. У момант затрымання ён моўчкі заклеіў сабе рот скотчам, каб пасля яго не замглі абвінаваціць у нецэнзурнай лаянцы. Зараз актывіст знаходзіцца ў Кастрычніцкім РУУСе Віцебска. комментарии: 0
Уходящая натура 10/10/2007 - 17:00 / Светлана КАЛИНКИНА
Когда я слышу версию, что Коноплев готовил государственный переворот и поэтому теперь вынужден идти в отставку – мне смешно. Коноплев не мог играть свою игру по той же причине, по которой куры не летают. Влиятельность спикера Палаты представителей - это, конечно, не миф, но базировалась она исключительно на близости к Лукашенко: там подписал нужную бумагу, здесь протолкнул «правильного» человека, тут прикрыл перспективный проект… Но никогда и ни в чем Коноплев не проявлял себя как самостоятельная фигура. Подчеркнуто зависимый, подчеркнуто преданный, подчеркнуто ничего не решающий в государственном масштабе, во власти он нашел себе иное утешение - покровительство бизнесу и все блага тому сопутствующие. комментарии: 0
Ющенко: cвой среди чужих, чужой среди своих 10/10/2007 - 16:23 / Тенгиз Гудава
Политика вообще дело странное, политика украинская – вдвойне. Казалось бы, факт, мимо которого нельзя пройти: Украина разделена ровнехонько на две взаимоотталкивающиеся части и свести их к единому целому, т.е. государству – задача номер один для любого президента и претендента. Ясно, что политическая нестабильность в стране вызвана этим проклятьем - расколом нации. Очевидно, что раскол этот обусловлен историческими, политическими, социально-экономическими, языковыми, культуральными и прочими причинами, а наложение этих причин на региональный фактор «Запад-Восток» создает для нации угрозу, страшнее Чернобыля. И совершенно понятно, что не решив проблему единства нации, не преодолев регионально-политический раскол, нечего и думать о торжестве демократии и проведении демократических реформ в стране. комментарии: 0
Уладзіміра Канаплёва ня могуць знайсці ў Беларусі 10/10/2007 - 15:31 / ТП-інфарм Былога спікера "парламента" Беларусі Уладзіміра Канаплева, ніхто не можа знайсці ў краіне. Па непадцверджаннай інфармацыі, ён ужо даўно выехаў за межыя Беларусі.
Ён папрсіў перад адстаўкаў пакінуць яму дэпутатскія паўнамоцтвы, але на засяданні парляменту пачаўшайся сесіі Канаплёў не з'яўляецца. За пару дзен перад яго адстаўкай, звольнілася (ці была звольена) з працы ягоная жонка.
Нагадаем, што Канаплеў пакінуў пасаду па "стану здароў'я", хаця дагэтуль за ўсе гады працы ніводнага разу не браў нават бальнічнага. комментарии: 0
Зянон Пазьняк: Хто падняў руку на Крыж пакутаў, будзе пакараны 10/10/2007 - 10:22 / svaboda.org Адкрывальнік Курапатаў лідэр Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк заявіў, што паламаны вандаламі Крыж пакутаў адновяць да Дзядоў. Зянон Пазьняк узначаліў грамадзкі камітэт дзеля аднаўленьня крыжа “Пакутнікам Беларусі”. комментарии: 0
Крымінальную справу Зьмітра Дашкевіча перадалі ў пракуратуру 10/10/2007 - 10:20 / svaboda.org Новую крымінальную справу супраць сустаршыні “Маладога фронту” Зьмітра Дашкевіча перадалі ў шклоўскую пракуратуру. Зьмітра Дашкевіча абвінавачваюць у адмове сьведчыць супраць сяброў “Маладога фронту”. Зьміцер сам адбывае паўтара году зьняволеньня за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Цяпер яму пагражае новы тэрмін зьняволеньня, які ён можа адбываць у той жа шклоўскай турме. комментарии: 0