У Менску прайшлі два пікеты за вызваленьне Аляксандра Казуліна 04/16/2006 - 12:26 Сёньня ў Менску адбыліся пікеты на знак салідарнасьці з экс-кандыдатам на прэзыдэнта Аляксандрам Казуліным. Былога рэктара БДУ трымаюць пад вартай у Жодзінскім сьледчым ізалятары. Аляксандра Казуліна абвінавачваюць у злосным хуліганстве паводле падзеяў 2 сакавіка і ў арганізацыі масавага шэсьця 25 сакавіка, у часе якой адбыліся масавыя беспарадкі. комментарии: 0