Радыё Свабода

RSS-материал Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і Балканаў.
Обновлено: 1 час 32 минуты назад

Памерла Ўітні Х’юстан

4 часа 31 минуты назад
Уітні Х’юстан была знойдзеная мёртвай у сваім нумары гатэлю Hilton ў Бэвэрлі Хілз.

РИА: ЭЗ рыхтуецца пашырыць санкцыі супраць Менску

сб, 02/11/2012 - 22:10
ЭЗ зьбіраецца дадаць да "чорнага сьпісу" яшчэ 135 беларускіх урадоўцаў, паведамляе агенцтва РИА Новости.

Эўрапейцы пратэстуюць супраць абмежаваньняў Інтэрнэту

сб, 02/11/2012 - 21:13
Тысячы эўрапейцаў, у асноўным моладзь, карыстальнікі Інтэрнэту, выйшлі ў суботу ў многіх гарадах на дэманстрацыі пратэсту супраць плянаванага падпісаньня сусьветнага Пагадненьня аб барацьбе з кантрафактнай прадукцыяй. Пратэсты прайшлі ў Празе, Бухарэсьце і шэрагу гарадоў Нямеччыны. На думку арганізатараў нямецкіх пратэстаў, у цэлым па краіне выйшлі на дэманстрацыі больш за 100 тысяч чалавек. Пагадненьне, ужо падпісанае ЗША, Японіяй і некаторымі іншымі краінамі, парушае, на думку ...

Грэцыя рыхтуецца ратыфікаваць непапулярны антыкрызысны плян

сб, 02/11/2012 - 20:21
У парлямэнце Грэцыі сёньня прайшло абмеркаваньне новых антыкрызысных захадаў, на рэалізацыі якіх настойваюць Эўразьвяз і Міжнародны валютны фонд – узамен на чарговы пакет фінансавай дапамогі Афінам памерам 130 мільярдаў эўра. На нядзелю ў дэпутатаў заплянавана галасаваньне па новым пляне бюджэтнай эканоміі, які ўрад Грэцыі ўхваліў на экстранай нарадзе ў ноч зь пятніцы на суботу. Прэм'ер-міністар Лукас Пападымас, зьвяртаючыся да міністраў, падкрэсьліў, што вымушаныя крокі дапамогуць ...

«Беларускі Чырвоны крыж» працуе ў надзвычайным рэжыме

сб, 02/11/2012 - 19:12
Беларускі Чырвоны крыж у гэтыя выходныя дні працуе ў надзвычайным рэжыме: у зьвязку з моцнымі маразамі адкрытыя кругласуткавыя пункты дапамогі бяздомным у Менску і іншых гарадах краіны. Па цёплае адзеньне, гарачую ежу і гарбату туды ўжо зьвярнуліся дзясяткі чалавек.

Затрыманьні за салідарнасьць зь Бяляцкім у Койданаве

сб, 02/11/2012 - 17:33
Паводле праваабаронцаў «Вясны», 11 лютага ў Дзяржынску затрымалі актывістаў «Эўрапейскай Беларусі» Аляксандра Тарнагурскага, Анатоля Жулетнікава і Ўладзімера Дзенісевіча.

Анатоль Івашчанка — пра фіналістаў прэміі імя Ежы Гедройца

сб, 02/11/2012 - 17:12
Неперадузятым вокам зірнуць на іх шанцы ў атрыманьні самай каштоўнай (у грашовым эквіваленце) прэміі ў гісторыі беларускай літаратуры паспрабаваў паэт, кандыдат філялягічных навук Анатоль Івашчанка.

Чыноўнікі з дачнікамі сустрэліся, але не паразумеліся

сб, 02/11/2012 - 16:52
У суботу раніцай у будынку Смалявіцкага райвыканкаму адбыўся адкрыты сход больш як пяцідзесяці прадстаўнікоў мясцовых садовых таварыстваў «Рэчанька», «Алеся», «Граніт», «Мэта», «Сузор’е». На сустрэчу зь імі прыйшлі чыноўнікі мясцовай і абласной улады, а таксама Міністэрства эканомікі.

Пададзеныя заяўкі на 15 пікетаў салідарнасьці з Каваленкам

сб, 02/11/2012 - 15:29
Сябра КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў, аднапартыец зьняволенага ў СІЗА Сяргея Каваленкі, падаў па 5 заявак на пікеты ў кожны з трох райвыканкамаў Віцебску.

Пакуль Воўчак быў за кратамі, зьнік ягоны пашпарт

сб, 02/11/2012 - 14:50
У Лёндане ідзе збор подпісаў сяброў міжнароднай арганізацыі «Адвакаты за адвакатаў» у абарону беларускага праваабаронцы Алега Воўчака. Калегі Воўчака пратэстуюць супраць ціску на яго з боку беларускіх ўладаў, якія пакаралі праваабаронца адміністрацыйным арыштам і фактычна абмежавалі яго ў грамадзянскіх правах.

Адвакат Каваленкі: Сяргей у крытычным стане

сб, 02/11/2012 - 12:46
Абаронца віцебскага актывіста даведаўся, што Сяргей Каваленка адмовіўся ад прымусовага кармленьня, і стан яго здароўя значна пагоршыўся. Сваякі непакояцца за ягонае жыцьцё.

Здаць «карту паляка»?

сб, 02/11/2012 - 12:03
З 11 лютага пачалі дзейнічаць папраўкі да Закону аб дзяржаўнай службе. Чыноўнікам забаронена карыстацца «льготамі і перавагамі» ад замежных краін.

Ужо выходныя, 11-12 лютага

сб, 02/11/2012 - 00:01
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Грэцыя: міністры пакідаюць урад

пт, 02/10/2012 - 21:42
У Грэцыі пра выхад з складу кааліцыйнага ўраду аб’явілі тры міністры — прадстаўнікі ультраправай партыі LAOS. Яны патлумачылі свой крок нязгодаю партыйнага кіраўніцтва падтрымаць далейшыя жорсткія захады для бюджэтнай эканоміі, якіх вымагаюць ад грэцкага ўраду Эўразьвяз і Міжнародны валютны фонд — у абмен на новы пакет фінансавай дапамогі ў памеры 130 мільярдаў эўраў, безь якой краіне пагражае дэфолт. Разам з чальцамі LAOS пра адстаўку ...

Палякі абганяюць «Белку»

пт, 02/10/2012 - 21:12
13 лютага заплянаваны запуск на арбіту першага польскага спадарожніка PW-Sat, паведамляе Польскае агенцтва прэсы.

Сырыя: колькасьць ахвяраў выбухаў у Алепа вырасла да 28

пт, 02/10/2012 - 21:06
На поўначы Сырыі ў найбольшым горадзе краіны Алепа пры двух выбухах у пятніцу загінулі 28 чалавек, больш як 200 атрымалі раненьні. Улады Сырыі ўсклалі віну за напады на «ўзброеныя тэрарыстычныя групоўкі». Праціўнікі рэжыму ў сваю чаргу вінавацяць сырыйскі ўрад у арганізацыі тэрактаў з мэтаю падарваць імідж апазыцыі. Тым часам урадавыя войскі працягваюць апэрацыю ў Хомсе — у гэтым горадзе, які стаў асноўным ...

«Гэтая палатка ціхая, проста галасуе «за»

пт, 02/10/2012 - 20:58
«Я ўпэўнены, што парлямэнт будзе выключна ад народа. Туды балбатуны ня трапяць, а прыйдуць людзі, якія гатовыя вырашаць нейкія пытаньні», — заявіў сёньня Аляксандар Лукашэнка. Ці можна сказаць, што кіраўнік дзяржавы тым самым дае ўстаноўку на вынік будучых парлямэнцкіх выбарах? Ці засталася нейкая інтрыга ў гэтай выбарчай кампаніі? На гэтыя пытаньні адказвае палітоляг, галоўны рэдактар газэты «Новы час» Аляксей Кароль.

Беларусь — Эўразьвяз: ці можна ўбачыць прыкметы пацяпленьня?

пт, 02/10/2012 - 20:19
Дырэктар дэпартамэнту Эўрапейскай службы зьнешняга дзеяньня Гунар Віганд наведаў Менск, правёў перамовы ў МЗС. Ці гатовы Брусэль зрабіць першы крок насустрач? Чым можа адказаць афіцыйны Менск? Ці будуць вызваленыя палітвязьні?

Стан Алы Джыоевай стабілізаваўся

пт, 02/10/2012 - 19:47
Стан экс-кандыдаткі ў прэзыдэнты Паўднёвай Асэтыі Алы Джыоевай стабілізаваўся, аднак, паводле дактароў, застаецца цяжкім. Брат Джыоевай Канстанцін паведаміў журналістам, што яна можа кантактаваць з блізкімі, дактары даюць ёй неабходную дапамогу. Алу Джыоеву шпіталізавалі ў чацьвер з гіпэртанічным крызам. Ёй стала кепска падчас размовы зь сьледчым, што прыйшоў у яе штаб з позваю на допыт у якасьці сьведкі ў справе ...

Бабруйск. Прафсаюзны актывіст Локцеў стаў беспрацоўным

пт, 02/10/2012 - 19:44
Актывіста прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці з Бабруйску Канстанціна Локцева, як высьветлілася, звольнілі яшчэ 17 студзеня.