Feed aggregator

Беларускія Каляды ў балівійскай вёсцы

Дзеці шкрэбліся ў вокны, грукалі ў дзверы і гучна плакалі. “Кьерэмос хугар мас!” (хочам яшчэ гуляць) – крычалі яны. Была амаль поўнач. Мы зачынілся ў школьным класе, які нам выдзелілі пад жыллё на час фестывалю, стомленыя пасля калядаванняў, песняў і гульняў. Мы хацелі адпачыць. Фестываль “Феліс Каляда!” ўдала прайшоў і скончыўся. Толькі яго госці ўсё яшчэ хацелі працягу.

Хрэсбіны Яна Карласа

Раніца пачалася для нас некалькігадзінным шпацырам з заплечнікамі ў надзеі пакінуць Аякуча і дабрацца да Куска. Выхад з гораду зацягваўся з-за таго, што мы пастаянна спыняліся, каб паслухаць, як нехта іграе на арфе, альбо самім сыграць цікаўным індзейцам на варгане, гітары і скрыпцы ды спець пару беларускіх песняў.

Пахаванне Дэльфіны

З Лімы ўтраіх з Вераснем і Калюнем мы накіраваліся ў Куска. А з яго – рукою падаць да возера Ціцікака на мяжы з Балівіяю. У Куска вядуць прынамсі дзве дарогі. Адна з іх праз Наска, дзе у асноўным ездзяць усе турысты. Другая - праз малавядомы гарадок Аякуча. Нам, вядома, па апошняй. Да таго ж, казалі, што на дарозе з Наска цяпер, у турыстычны сезон, злачынцы, якія рабуюць цэлыя аўтобусы з турыстамі. І хоць нас таксама папярэджвалі, што асфальт па дарозе праз Аякуча хутка скончыцца, мы рушылі менавіта туды.

Перу - не Эквадор

Чым бліжэй да мяжы з Перу, тым горшым станавіўся Эквадор. Кошты на ежу ўзраслі ўдвая, кіроўцы аўто сталі прасіць грошай за аўтаспын. У кіламетрах 50 ад мяжы пераначавалі на ваенным блок-посце. І толькі калі ўехалі ў Перу, зразумелі, для чаго пасярод пустэлі ў Эквадоры стаялі жаўнеры з аўтаматамі.

Dog Days Are Over

Вы можаце ацаніць гэтую песню па шкале ад 1 да 5 балаў. Кожную песню з хіт-ліста вы можаце ацэньваць раз на дзень. Для таго, каб паставіць сваю ацэнку, націсніце на зорачкі ўнізе (скрайне левая - 1 бал, скрайне правая - 5 балаў). 

Аднолькава ацэньваць можна некалькі песень (напрыклад: песні А, В, E з хіт-ліста Вы ацэньваеце на 5 балаў, Б, Г - на 3 балы і г.д.). Можна галасаваць і за ўсе, і толькі за адну песню з хіт-лістa

У Століне супрацоўніца банка скрала 200 мільёнаў рублёў

Жанчына працавала з банкаматамі, і перад тым, як перадаць грошы з апарата інкасатару, частку пакідала сабе. Рэвізоры не заўважалі недастачу тры гады. Цяпер жанчыну асудзілі на амаль дзесяць год калоніі, паведамляе БТ.

Мінадукацыі хоча вярнуць завочнаму навучанню “першапачатковы сэнс”

Міністэрства адукацыі плануе істотна скараціць колькасць студэнтаў-завочнікаў. Да таго ж, як лічыць намеснік міністра адукацыі Аляксандр Жук, вучыцца на завочным павінны без адрыву ад вытворчасці, а не ўчорашнія выпускнікі школ, піша газета “Звязда”. 

У Мінску адкрылася выстава мастака, які малюе нагамі

У сталічным Палацы дзяцей і моладзі адкрываецца персанальная выстава Паўла Рашчынскага. Ад нараджэння хлопец пакутуе на цяжкую форму цэрэбральнага паралюшу і таму малюе нагамі.

У Мінску завялася рэдкая птушка

У беларускай сталіцы зімуе рэдкая для нашых шыротаў качка — яна завецца свіяззю. Экзатычная птушка зрабіла прыпынак у часе міграцыі і вырашыла застацца ў Мінску, паведамляе канал СТВ.

Грыбаўскайтэ: народы свету павінны самі выбіраць сабе ўладу

Народы свету павінны самі вырашаць, якой улады яны сабе жадаюць. З такой заявай выступіла 5 лютага прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ на Міжнароднай канферэнцыі ў пытаннях бяспекі ў Мюнхэне

У Палескім дзяржаўным універсітэце будзе навучацца 10 тысяч чалавек

У 2015 годзе ў Палескім дзяржаўным універсітэце, які месціцца ў Пінску, будзе навучацца да 10 тысяч чалавек. Такія планы агучыла адміністрацыя ВНУ. 

У Брэсце праходзіць выстава галубоў

Прадстаўнікі Беларусі, Расіі, Польшчы і Ўкраіны ўдзельнічаюць у трэцяй абласной выставе галубоў і дэкаратыўных птушак, якая праходзіць 5-6 лютага ў Брэсце.

У Мінску 22,4 тысячы работнікаў прамысловасці працавалі няпоўны тыдзень

У 2010 годзе 22,4 тысячы работнікаў прамысловых прадпрыемстваў Мінска працавалі ў рэжыме вымушанай няпоўнай занятасці з ініцыятывы наймальніка.

“Беларусбанк” імкнецца захаваць высокія стаўкі па ўкладах насельніцтва

“Беларусбанк” не збіраецца зніжаць працэнтныя стаўкі па ўкладах насельніцтва. Пра гэта на прэс-канферэнцыі заявіл старшыня праўлення банка Надзея Ермакова, перадае агенцтва “Мінск-Навіны”.

У Гомелі праходзіць Зімовы ўніверсітэт ЮНЭСКА

Болей за 40 школьных і студэнцкіх клубаў ЮНЭСКА з розных рэгіёнаў Беларусі ўдзельнічаюць у Зімовым універсітэце, які праходзіць 5-6 лютага ў Гомелі. 

Да Змітра Дашкевіча не пускаюць лекара

Адміністрацыя Жодзінскай турмы №8 адмаўляе лідэру “Маладога фронту” Змітру Дашкевічу ў атрыманні медычнай дапамогі.

У Віцебску міліцыянты абакралі п’янага

Трое супрацоўнікаў міліцыі з Віцебску асуджаныя за тое, што знялі грошы з карткі затрыманага імі чалавека.

Пінскім бібліятэкам падаравалі Слуцкае Евангелле

Па адным асобніку факсімільнага выдання Слуцкага Евангелля атрымалі ў падарунак пінскія гарадская і раённыя бібліятэкі.

У КДБ дапыталі дэпутата, які збіраў подпісы за Рымашэўскага

Дэпутат Асіповіцкага райсавета Аляксей Цюлькоў 5 лютага быў дапытаны ў КДБ. У часе прэзідэнцкіх выбараў ён быў даверанай асобай Віталя Рымашэўскага, сустаршыні аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”.

Някляеў сустрэўся з адвакатамі і медыкамі

5 лютага Уладзімір Някляеў сустрэўся ў сваім доме з адвакатамі, якія яго абараняюць. Пра гэта "Радыё Свабодзе" паведаміла жонка былога кандыдата на прэзідэнты Вольга Някляева.